вы́пырснуцца, ‑нецца; зак. і аднакр.

1. Пырснуўшы, выліцца.

2. перан. Тое, што і выпырснуць (у 3 знач.). Была тая пара года, калі на дрэвах палопаліся пупышкі і выпырснулася свежая, яшчэ кволая зеляніна вясны. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́ркі, -ая, -ае; ярчэ́й; ярчэ́йшы.

1. Які вылучае моцнае святло, асляпляльны, зіхатлівы.

Яркае святло.

Я. агонь.

Яркае сонца.

Ярка (прысл.) гарэць.

2. Пра колер: рэзкі па чысціні і свежасці тону.

Я. колер.

Яркая зеляніна.

3. перан. Выдатны ў якіх-н. адносінах.

Я. талент.

Яркая дата.

Ярка (прысл.) адлюстраваць.

|| наз. я́ркасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

партэ́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да партэра (у 1, 2 і 3 знач.). Партэрныя гледачы. Партэрная зеляніна.

2. Спец. Які карыстаецца партэрам (у 4 знач.); які выконваецца ў партэры (у 4 знач.). Партэрны барэц. Партэрная барацьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агародніна, гародніна, зеляніна

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

зе́лень ж.

1. зе́лень, -ні ж., зеляні́на, -ны ж.;

2. собир. (овощи) зяле́ніва, -ва ср.;

3. (краска) зе́лень, -ні ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зяле́ніва, ‑а, н.

1. зб. Зялёная трава, зялёная расліннасць; зеляніна. Пахла сена, пахла зяленіва сухой травы ў аўсянай саломе. Чорны. [Жэнька] схадзіла ў гарод, назбірала зяленіва і прыйшла зноў на вуліцу. Крапіва.

2. Зялёны колер чаго‑н. Успыхнула зяленіва маладога, яшчэ клейкаватага лісця. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гірля́нда, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Кветкі і зеляніна, сплеценыя ў выглядзе шырокай істужкі. Хлопчыкі на двары плялі з дзеразы.. гірлянды. Курто. // Арнамент, узор у выглядзе пераплеценых кветак і зеляніны. [Архітэктар Усава] распрацоўвала рабочыя чарцяжы сквера пры тэатры оперы і балета, рабіла эмблему і гірлянды на фасад дома, які вырас на разу праспекта.. і Камсамольскай вуліцы. «Беларусь». // перан.; звычайна чаго. Доўгі рад, ланцуг чаго‑н. Гірлянды электрычных лямпачак.

[Іт. ghirlanda.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сле́цце (сьле́цьце) ‘плады’ (Arche, 2007, 3), сьле́цівазеляніна, гародніна’, сьле́ціўя ‘тс’ (Ласт.). Параўн. рус. дыял. сле́тье ‘ураджай; жыта; гародніна’. Відаць, да лета ‘летняя пара, пара спеласці’ (гл.); меркаванні Пацюпы (Arche, 2007, 3, 209) пра сувязь з укр. літь ‘цечка’, лі́тити ‘апладняць’ могуць мець падставы пры ўмове паходжання гэтых слоў ад лі́то (гл. лета), параўн. ЕСУМ, 3, 272. Параўн. таксама сле́тнік (сьле́тнік) ‘стары зняможаны конь, якога куплялі танна вясной для выкарыстання летам’ (полац., Шатал.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

буйны́, -а́я, -о́е; буйне́йшы.

1. Які складаецца з аднародных, больш чым сярэдняга памеру адзінак; падкрэслена вялікі па памеры.

Буйное зерне.

Буйныя літары.

Чалавек буйнога складу.

2. Вялікі па плошчы, колькасці, па канцэнтрацыі сродкаў.

Буйное прамысловае прадпрыемства.

Б. капітал.

3. Выдатны, найбольш прыкметны сярод іншых.

Б. спецыяліст.

Б. вучоны.

4. Важны, сур’ёзны.

Буйная размова.

5. Багаты, шчодры.

Буйная раса́.

6. Вялікі, хуткі, магутны.

Б. рост эканомікі.

7. Значны па выніках, важны па значэнні.

Буйная перамога.

8. Багаты, сакавіты.

Буйная збажына.

Усё на палях буйна (прысл.) красавала.

Буйная завязь.

Буйная зеляніна.

|| наз. бу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Зла́кі ’сямейства хлебных раслін’. Рус., укр. зла́ки ’тс’, балг. злакзеляніна, трава’. Ст.-слав. злакъ. Ст.-рус. злакъ (1096 г.). У бел.рус.) кніжным шляхам са ст.-слав. У рус. ярасл., валаг., урад зафіксавана зело́к, якое лічаць усх.-слав. адпаведнікам злак. Няясна, аднак, як зелок < zolkъ (ці як злак < zelkъ?). Параўн. зелкі. Верагодна, што злак < zol‑k‑ъ, дзе ‑k‑ — дэтэрмінант (як у знак і г. д.), а zol‑/zel‑ суадносіцца з зялёны, зелле (гл.). Фасмер, 2, 99; Шанскі, 2, З 93; Трубачоў, Проспект, 90–91; Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 36–37.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)