задеревене́лый здзеравяне́лы, задзеравяне́лы, здранцве́лы; сшэ́рхлы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

затёкший зацёклы, зацёкшы; здранцве́лы, сшэ́рхлы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сшэ́рхлы, -ая, -ае.

1. Пасівераны (пра скуру на твары, руках і пад.).

С. твар.

2. Здранцвелы, знямелы, зацёкшы.

Нага сшэрхла.

|| наз. сшэ́рхласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

занеме́лый заняме́лы, замле́лы, самле́лы, здранцве́лы, сшэ́рхлы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзеравяне́лы, -ая, -ае.

1. Які стаў цвёрдым, як дрэва, неадчувальным.

Адзеравянелыя ад холаду рукі.

2. перан. Анямелы, здранцвелы, нерухомы, застылы.

А. твар.

3. перан. Безуважны, абыякавы.

|| наз. адзеравяне́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

аняме́лы, -ая, -ае.

І. Які стаў нямым, страціў здольнасць гаварыць.

2. Які стаў нерухомым.

А. стан.

3. Ціхі, пазбаўлены якіх-н. гукаў.

Анямелае поле.

4. Які страціў адчувальнасць, здранцвелы.

Анямелыя ногі.

|| наз. аняме́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абамле́лы, ‑ая, ‑ае.

Які страціў прытомнасць. // Анямелы, здранцвелы. Абамлелы ад страху. □ Гуслі строіць [гусляр] свае, — струны звонка звіняць, Жменяй водзіць па іх абамлелай. Купала.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сшэ́рхлы, ‑ая, ‑ае.

Здранцвелы, знямелы, зацёкшы. Нага сшэрхла. // Пасівераны (пра скуру на руках, твары і пад.). Твар у Ліды бледны, нават сшэрхлы. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

одеревене́лый

1. адзеравяне́лы;

2. перен. здранцве́лы, змярцве́лы, зняме́лы, сшэ́рхлы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закля́клы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Анямелы, здранцвелы (пра рукі, ногі і пад.). Старшыня прысеў паміж Мікодымам і Параскаю, працягнуў чырвоныя закляклыя рукі да грубкі. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)