здранцве́лы, -ая, -ае.

Які страціў адчувальнасць, гібкасць, адзеравянелы.

Здранцвелыя ад холаду пальцы.

Быць у здранцвелым стане (таксама перан.).

|| наз. здранцве́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

здранцве́лы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. здранцве́лы здранцве́лая здранцве́лае здранцве́лыя
Р. здранцве́лага здранцве́лай
здранцве́лае
здранцве́лага здранцве́лых
Д. здранцве́ламу здранцве́лай здранцве́ламу здранцве́лым
В. здранцве́лы (неадуш.)
здранцве́лага (адуш.)
здранцве́лую здранцве́лае здранцве́лыя (неадуш.)
здранцве́лых (адуш.)
Т. здранцве́лым здранцве́лай
здранцве́лаю
здранцве́лым здранцве́лымі
М. здранцве́лым здранцве́лай здранцве́лым здранцве́лых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

здранцве́лы

прыметнік, адносны

1. одеревене́вший, одеревене́лый, онеме́вший, онеме́лый;

2. перен. оцепене́вший, оцепене́лый, помертве́вший, помертве́лый; см. здранцве́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

здранцве́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў адчувальнасць, гібкасць ад холаду або нязручнага становішча; амярцвелы, адзеравянелы. Хведар доўга пляскаў рукамі, саграваючы здранцвелыя ад холаду пальцы. Новікаў. Каб крыху сагрэцца і размяць здранцвелыя са сну ногі, Мішка палез на высокую хвою. Лынькоў.

2. перан. Які прыйшоў у стан нерухомасці, знямення ад моцнага перажывання, страху і пад. Людзі пахаваліся па скляпах і, здранцвелыя, чакалі канца бою. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адранцве́лы, см. здранцве́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

закарчане́лы, -ая, -ае (разм.).

Вельмі азяблы, здранцвелы ад холаду.

Закарчанелыя рукі.

|| наз. закарчане́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адранцве́лы, -ая, -ае.

Які знаходзіцца ў стане адранцвення, здранцвелы, знямелы.

Адранцвелыя ногі.

|| наз. адранцве́ласць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абамле́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў прытомнасць.

А. чалавек.

2. Анямелы, здранцвелы.

А. ад спалоху.

Абамлелыя ногі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самле́лы, -ая, -ае.

1. Які страціў прытомнасць.

2. Здранцвелы, сшэрхлы.

Самлелая рука.

3. Знясілены ад працы, спёкі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)