Ашара́шыцьздзівіць; ударыць; перан. выпіць’ (Яўс.), рус. ошарашить ’моцна спалохаць; здзівіць; моцна з размаху ўдарыць’. Ад шарахаць, шарахнуць ’біць, цяць’, выкл. шарах!і, сюды, магчыма, і асіп. шарэш ’страх, дрыжыкі’ (Буз.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

абнечака́ніць

здзівіць, збянтэжыць каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. абнечака́ню абнечака́нім
2-я ас. абнечака́ніш абнечака́ніце
3-я ас. абнечака́ніць абнечака́няць
Прошлы час
м. абнечака́ніў абнечака́нілі
ж. абнечака́ніла
н. абнечака́ніла
Загадны лад
2-я ас. абнечака́нь абнечака́ньце
Дзеепрыслоўе
прош. час абнечака́ніўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фрапі́раваць

‘непрыемна здзівіць (здзіўляць), ашаламіць (ашаламляць) каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. фрапі́рую фрапі́руем
2-я ас. фрапі́руеш фрапі́руеце
3-я ас. фрапі́руе фрапі́руюць
Прошлы час
м. фрапі́раваў фрапі́равалі
ж. фрапі́равала
н. фрапі́равала
Загадны лад
2-я ас. фрапі́руй фрапі́руйце
Дзеепрыслоўе
цяп. час фрапі́руючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фрапі́раваць

‘непрыемна здзівіць (здзіўляць), ашаламіць (ашаламляць) каго-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. фрапі́рую фрапі́руем
2-я ас. фрапі́руеш фрапі́руеце
3-я ас. фрапі́руе фрапі́руюць
Прошлы час
м. фрапі́раваў фрапі́равалі
ж. фрапі́равала
н. фрапі́равала
Загадны лад
2-я ас. фрапі́руй фрапі́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час фрапі́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надзіві́ць, ‑дзіўлю, ‑дзівіш, ‑дзівіць; зак., каго.

Разм. Здзівіць усіх, многіх або неаднаразова каго‑н. Ну і надзівіў ты нас!

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эпаці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., каго.

Уразіць (уражваць), здзівіць (здзіўляць) незвычайнымі паводзінамі, скандальнымі ўчынкамі, парушэннем агульнапрынятых норм і правіл. Эпаціраваць гледачоў.

[Ад фр. épater — здзіўляць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здзі́ўлены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад здзівіць.

2. у знач. прым. Які выражае здзіўленне. Здзіўленымі вачамі [Клава] глядзела на .. [Валодзю] з пасцелі, калі ён увайшоў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агаро́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак., каго.

Уразіць, здзівіць чым‑н. нечаканым; ашаламіць (у 3 знач.). Агарошыць пытаннем. □ Размова з Рокашам так агарошыла Кушэля, што ён забыўся, чаго сюды прыходзіў. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задзіві́ць, ‑дзіўлю, ‑дзівіш, ‑дзівіць; зак., каго-што.

Разм. Здзівіць. Ядвісі было цікава паслухаць, як вёў сваю работу ў школе настаўнік.., каб потым задзівіць яго пераказамі таго, што рабіў ён у школе і як трымаўся з дзецьмі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ту́лава, ‑а, н.

Цела чалавека або жывёліны без галавы і канечнасцей. Стома ўсё больш абцяжарвала рукі, тулава, але .. [Васіль] не паддаваўся. Мележ. Цяпер .. [Чарнавус] падаўся тулавам крыху ўперад, падрыхтаваўся слухаць: цікава ўсё ж такі, што будзе гаварыць новы старшыня, чым здзівіць? Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)