заско́к, ‑у, м.

1. Разм. і спец. Выхад часткі, дэталі якога‑н. механізма з правільнага становішча; перакос, зачэпка. Заскок роліка: Заскок спружыны.

2. перан. Разм. Адхіленне ад нормы ў паводзінах, думках і пад. — Поўная вам дэмакратыя і незалежнасць... Толькі не рабіце заскокаў, не перагінайце. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кручо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. Металічнае прыстасаванне з загібам на адным канцы для розных мэт.

Дзвярны к.

Рыбалоўны к.

2. Росчырк, завіток на пісьме.

Пісаць з кручкамі.

3. перан. Прыдзірка, зачэпка да каго-н. (разм.).

4. Тое, што і кручкатвор (неадабр.).

5. Мера гарэлкі, роўная 250 г (уст.).

|| прым. кручко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і кручо́чны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прычы́на, -ы, мн. -ы, -чы́н, ж.

1. З’ява, якая выклікае, абумоўлівае ўзнікненне другой з’явы.

П. хваробы. П. звальнення з работы.

2. Падстава, зачэпка для якіх-н. дзеянняў.

Уважлівая п.

Смяяцца без прычыны.

Па той простай прычыне, што... (таму, што...).

Без дай прычыны — беспадстаўна, ні з таго ні з сяго.

З прычыны чаго, у знач. прыназ. — у выніку чаго-н.

Не прыехаў з прычыны хваробы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пусцяко́віна, ‑ы, ж.

1. Што‑н., не вартае ўвагі; дробязь. [Гарлахвацкі:] Можа, у вашай біяграфіі ёсць якая-небудзь зачэпка, ну самая такая пусцяковіна, якая магла паслужыць повадам для плётак. Крапіва.

2. Глупства, лухта. [Чмаруцька:] — Язык у мяне на якую пусцяковіну, дык ён, не раўнуючы, як той экспрэс колішні. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

предло́гI м. (повод к чему-л.)ы́думанная) прычы́на, -ны ж.; зачэ́пка, -кі ж.; падста́ва, -вы ж.;

предло́г для ссо́ры прычы́на (зачэ́пка, падста́ва) для сва́ркі;

под благови́дным предло́гом знайшо́ўшы (прыду́маўшы) зру́чную прычы́ну;

под предло́гом пад ма́ркай.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прычэ́пка ’што-небудзь прычэпленае — прывешанае, прымацаванае’; ’зачэпка, прычына’; ’несправядлівы дакор, дробязная, неістотная заўвага; прыдзірка’ (Нас., Др.-Падб., ТСБМ), пры́чапка ’прычэпка’ (Байк. і Некр.), ’тое, што прычэплена’ (Ласт.), прычо́пка ’прычэпка, прыдзірка’ (Сцяшк.), прычуо́пка ’падстава для сваркі’, прычэ́пны ’назойлівы’ (Сл. ПЗБ). Сюды ж прычэ́пніца ’чужынка’ (ТС), прычэ́пны ’сваяцкі’ (ТС). Дэрываты ад прычапіць, гл. чапля́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́водI м. (зацепка) зачэ́пка, -кі ж.; прычы́на, -ны ж., падста́ва, -вы ж.; вы́падак, -дка м.; разг. наго́да, -ды ж.;

по́вод для ссо́ры зачэ́пка для сва́ркі;

придира́ться по вся́кому по́воду чапля́цца з любо́й наго́ды;

э́то не причи́на, а по́вод гэ́та не прычы́на, а зачэ́пка;

кассацио́нный по́вод прычы́на для каса́цыі;

дать по́вод даць падста́ву;

по по́воду (чего) нако́нт (чаго), у су́вязі з чым;

без вся́кого по́вода без дай-прычы́ны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прычы́на ’з’ява, акалічнасць, якая абумоўлівае другую з’яву; віна’; ’падстава, зачэпка’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Ян.; ашм., Стан.; Сл. ПЗБ, ТС), прічы́на ’тс’ (Бяльк.), прычы́нказачэпка’ (Янк. 3.), з далейшым семантычным развіццём — ’выпадак, нагода’ (Дзмітр., Нас., Нар. Гом.), ’напасць’ (швянч., смарг., мядз., Сл. ПЗБ), ’няшчасце, бяда’, ’пажаданне нядобрага’ (Ян.), ’падучая хвароба’ (Нас.). Асобна трэба вылучыць таксама яшчэ больш далёкія ў семантычных адносінах прычы́на ’варажба аб замужжы’ (Маш.), ’бяседа’ (ТС). Укр. причи́на ’падстава’, ’бяда; хвароба, выкліканая чараўніцтвам’, ’віна’, рус. причи́на ’прычына’, дыял. ’дзіўны выпадак; непрыемнасць, напасць, няшчасце’, ’сурокі; хвароба, гарачка; падучая’, польск. przyczyna ’прычына’, чэш. přičina ’падстава, нагода’, славац. príčina, в.-луж. přičina, н.-луж. pśicyna, серб.-харв. причѝна, балг. причи́на, макед. причина ’тс’. Аддзеяслоўны назоўнік ад *pričiniti < *činiti (гл. прычыніць, чыніць) (Бернекер, 1, 156; Брукнер, 82; Фасмер, 3, 369). Паводле Банькоўскага (2, 932), на з’яўленне значэння ’з’ява, акалічнасць, якія служаць падставай для чаго-небудзь’, паўплывалі пераклады лац. causa і ням. Ursache ’прычына’. Для ўсходнеславянскіх моў дапускаецца калькаванне з польскай або чэшскай (ЕСУМ, 4, 583).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыклёп, прыклёпка, пры́клеп, пры́кляп ’падстава, прычына, зачэпка; удзел у якой-небудзь справе толькі для бачнасці’ (ваўк., Арх. Федар.; дзярж., Нар. сл.; сакол., Стан.), для (дзеля) прыклёпу ’для бачнасці, для прыліку’ (слонім., Нар. словатв.; Нар. Гом.). Утварэнні ад кляпа́ць ’паклёпнічаць’ (гл.; канстатуецца яшчэ праславянская даўніна гэтага значэння) < прасл. *klepati гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 10, 7–9) з далейшым развіццём семантыкі, часткова абумоўленым значэннем непаўнаты дзеяння, якая ўтрымліваецца ў прэфіксе. Параўн. таксама Варбат, SlW, 155. Станкевіч (Зб. тв., 2, 182) лічыць слова адпаведнікам польск. pretekst, рус. повод.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыклі́ка ’прэтэнзія, прычына да незадаволенасці; прымета, від; напасць; праклён’ (Нас.), пры́кліка ’прычына, падстава’ (Кос., Растарг.); сюды ж прыклю́к ’прычына, прычэпка’ (пін., Нар. лекс.) з дыялектным чаргаваннем націскнога галоснага і пры́кляўказачэпка, падстава’ (жлоб., Мат. Гом.) з суфіксальным фармантам на месцы ўсечанай часткі кораня. Да клі́каць ’голасна зваць’ (гл.), параўн. прыкляка́ць ’заўважаць, звяртаць увагу’ (Мат. Гом.) < прасл. *klikati гукапераймальнага характару (ЭССЯ, 10, 41) з далейшым семантычным развіццём. Усходнеславянскае арэальнае ўтварэнне, параўн. рус. смал., зах.-бранск. при́клика, пры́клика ’прычына, падстава, нагода’, бранск. ’абгавор, паклёп’, смал. при́клик ’нагода, падстава’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)