заканта́чваць

‘устанаўліваць кантакт з кім-небудзь; моцна захапляцца чым-небудзь, абмяжоўваць кола сваіх інтарэсаў чым-небудзь’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. заканта́чваю заканта́чваем
2-я ас. заканта́чваеш заканта́чваеце
3-я ас. заканта́чвае заканта́чваюць
Прошлы час
м. заканта́чваў заканта́чвалі
ж. заканта́чвала
н. заканта́чвала
Загадны лад
2-я ас. заканта́чвай заканта́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час заканта́чваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ціка́віцца, -ка́ўлюся, -ка́вішся, -ка́віцца; незак., кім-чым.

1. Імкнуцца атрымаць звесткі аб кім-, чым-н.

Ц. планамі на будучае.

2. Захапляцца кім-, чым-н., імкнуцца да каго-, чаго-н.

Ц. музыкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

привора́живаться страд.

1. прываро́жвацца, прычаро́ўвацца;

2. зачаро́ўвацца, захапля́цца, прыва́блівацца; см. привора́живать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзіві́цца, дзіўлю́ся, дзі́вішся, дзі́віцца; незак.

1. з каго-чаго. Прыходзіць у здзіўленне.

Лесаруб дзівіўся з сына, як той карчуе пні.

Дзіўлюся з вашай настойлівасці і ўмельства.

2. кім-чым, на каго-што. Захапляцца.

Ён дзівіўся чысцінёй вуліц і парадкам.

Кожную ночку на зорку дзіўлюся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

хіну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; незак.

1. Нахіляцца, нагінацца.

Куды вецер, туды і дрэва хінецца.

2. перан. Мець ахвоту да чаго-н., захапляцца чым-н.

Х. да навукі.

3. перан. Мець цягу да каго-н., сімпатызаваць каму-н.

Хлопчык больш хінуўся да дзеда.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазахапля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

Захапляцца некаторы час. [Стась] не разумеў, чаму нельга. Вярнуўся ж на сваю радзіму, дык чаму нельга па ёй вольна паходзіць, патаптаць яе травы, .. павахапляцца жыццём. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вынахо́дніцтва, ‑а, н.

1. Дзейнасць вынаходнікаў. Займацца, захапляцца вынаходніцтвам.

2. Тое, што і вынаходства (у 2 знач.). Можна было падумаць.., што тут адбылася якая-небудзь найвялікшая падзея: вялікае вынаходніцтва або адкрыццё новай планеты. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

матэматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да матэматыкі. Матэматычная формула. Матэматычныя табліцы. □ Таксама як і Сымон Тургай, Уладзік пачаў болей захапляцца матэматычнымі навукамі. Колас. // перан. Дакладны, ясны, як у матэматыцы. У Івана матэматычнае мысленне — любіць закругленасць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ама́мліваць ’маніць, прывабліваць’ (Нас.), амамліваццазахапляцца ліслівым падманам’ (Нас.). Праславянскі архаізм. Параўн. чэш. mamiti, славац. mamiti, польск. mamić, серб.-харв. ма́мити, макед. мами, балг. мамя ’маніць, прывабліваць’. Прасл. mamiti дало праз дысіміляцыю maniti (гл. Ван–Вейк, RÉS, 14, 73). Першаснасць формы mamiti пацвярджаецца ст.-грэч. μίμος мана’ (Младэнаў, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́дзіць ’вабіць, прыцягваць надзеяй’ (Нас.), ’прыманьваць, прынаджваць’ (Сцяшк.), надзіццазахапляцца надзеяй’, ’падкрадвацца’, ’набываць звычку’ (Нас.), ’спадзявацца, чакаць’ (ТС), укр. надити ’прыцягваць, прыманьваць’, ’лавіць рыбу вудай’, надитися ’прываблівацца’, польск. дыял. nadzić ’прыманьваць, прывабліваць’, магчыма, сюды ж чэш. nadíti se ’спадзявацца, чакаць’, якое, паводле Махэка, з *na‑dejati sę (Махэк₂, 118), гл. надзея.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)