зажо́ра, ‑ы, ж. і зажо́р, ‑у, м.

1. Падснежная вада ў ямках і калдобінах на дарозе пры раставанні снегу. Няма дарог. У кожным рове Зажора, пухлы снег, вада. Колас.

2. Затор лёду ў русле ракі ў час ледаходу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́бка, ‑і, ДМ ‑бцы; Р мн. ‑бак; ж.

1. Назва аднаго з відаў электрычных засцерагальнікаў. Перапаліць пробкі.

2. перан. Вялікая колькасць каго‑, чаго‑н., якая перашкаджае руху, цячэнню; затор. На пераправе ўтварылася пробка. Дзесяткі машын, танкаў; фурманак збіліся ў кучу ля берага. Хомчанка. Кожны імкнуўся хутчэй прабрацца, стварылася пробка, узмацніліся крыкі. Маўр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Турусня́кзатор, лёд на рэках і азёрах, нагрувашчаны старчма’ (Ласт.). Па значэнні, відавочна, звязанае з рус. торо́с ‘заломы лёду каля берагоў рэк і на моры’, што з саам. tōras ‘лядовы бугор на беразе мора’ (Фасмер, 4, 86; Анікін, 557), аднак шляхі ўплыву на яго ўтварэнне застаюцца няяснымі. Хутчэй гукапераймальнага паходжання, гл. наступнае слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перашкода, замінка, завада; загародка, бар'ер, кардон, шлагбаум, рагаткі, затор, гара, тормаз (перан.) □ костка ў горле, скула пад бокам

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

про́бка ж.

1. (кора пробкового дуба) ко́рак, -рку м.;

2. (для закупорки) ко́рак, -рка м.; за́тычка, -кі ж.;

3. эл. про́бка, -кі ж.;

4. перен. (скопление) зато́р, -ру м., про́бка, -кі ж.;

глуп как про́бка дурны́ як пень (як бот);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)