затлумле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. затлумляць — затлуміць і стан паводле знач. дзеясл. затлумляцца — затлуміцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надуры́ць, ‑дуру, ‑дурыш, ‑дурыць; зак., каго.

Разм. У выразе: надурыць галаву камузатлуміць каго‑н., пазбавіць здольнасці ясна разважаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́марач ’дурман, одум’ (астрав., Сцяшк. Сл.). Аддзеяслоўны назоўнік ад намарочыць ’напусціць туману, затлуміць галаву’, гл. марочыць, морак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

адурма́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

1. Паддацца дурману, ап’яніць сябе.

2. перан. Затлуміць сабе галаву, атруціць сваю свядомасць памылковымі ўяўленнямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патлумі́ць, ‑тлумлю, ‑тлуміш, ‑тлуміць; зак., каго-што.

Разм.

1. Затлуміць усіх, многіх.

2. і без дап. Тлуміць некаторы час. Патлуміць галаву.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задуры́ць, ‑дуру, ‑дурыш, ‑дурыць; зак., каго-што.

Разм. Збіць з толку; адурманіць, затлуміць.

•••

Задурыць галаву каму — заблытаць каго‑н., пазбавіць здольнасці разумна разважаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ачмуры́ць, ачмуру, ачмурыш, ачмурыць; зак., каго-што.

Разм.

1. Задурманіць, затлуміць. Гэта, відаць, хмель ачмурыў маю галаву. Рамановіч.

2. Абдурыць, схіліць на што‑н., збіць з толку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Азе́л ’марока’, азеліваць марочыць’ (Бяльк.), азяляць ’марочыць, спакушаць’ (Нас.), азяліцца ’адурэць, як выпіўшы зелля’ (Арх. Бяльк., Нас.), азяленне ’ап’яненне’ (Гарэц.), азяліцьзатлуміць, ап’яніць’ (Яўс.), азяліцца зелле (Гарэц.). Параўн. озелить ’зачараваць зеллем’, озел ’вядзьмарства’ (Дабр.). Беларускае новаўтварэнне ад зелле (Мартынаў, SlW, 65). Гл. Фасмер, 3, 125.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)