засти́чь сов. заста́ць, заспе́ць, обл. заскі́чыць; (захватить) захапі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нахапі́ць, ‑хопіць; зак.

Разм. Застаць, заспець. Там, у полі, .. [Веру і Анісіма] нахапіла і ноч, ціхая, лагодная... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

павысціла́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Выслаць, застаць чым‑н. усё, многае. Павысцілаць скрынкі паперай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Засці́гнуць ’раптоўна захапіць, застаць’. Рус. застигнуть, укр. засти́гти, засти́гну, польск. zaścignąć, чэш. zastihnouti, славац. zastihnúť ’тс’, славен. zastígniti ’дацягнуць’, балг. застѝгна ’дагнаць, застаць’. Ст.-рус. застичи, застиг‑ ’знайсці, застаць’ (XVI ст.), ст.-бел. застичи ’тс’ (Скарына). Прасл. прэфіксальны дзеяслоў. Прасл. stignǫti звязана (з чаргаваннем галоснага) з сцёжка (гл.), узыходзіць да і.-е *steigh‑ ’ісці, падымацца’, літ. staigà ’знянацку’, лат. stiga ’след’, ням. steigen ’уздымацца’ і інш. Покарны, 1, 1017–1018; Фасмер, 3, 780.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

накры́ть сов.

1. накры́ць;

2. перен. (поймать на чём-л.) разг. злаві́ць, заста́ць, заспе́ць, накры́ць;

накры́ть на ме́сте преступле́ния злаві́ць (заста́ць, заспе́ць, накры́ць) на ме́сцы злачы́нства;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

заспе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; -е́ты; зак.

1. каго-што. Прыбыўшы, паспець убачыць, знайсці на месцы.

З. поезд на станцыі.

Я заспеў сябра яшчэ дома.

2. каго (што). Раптоўна застаць дзе-н., у якім-н. стане, за якім-н. заняткам.

З. злодзея.

Ноч заспела падарожнікаў у лесе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

падлаві́ць, -лаўлю́, -ло́віш, -ло́віць; -ло́ўлены; зак.

1. каго-што. Падпільнаваўшы, злавіць або знянацку застаць.

П. спадарожную машыну.

П. каго-н. на месцы злачынства.

2. перан., каго (што) на чым. Раптоўна спыніць увагу на чым-н. (сказаным, зробленым).

П. каго-н. на слове.

|| незак. падло́ўліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паштальён, ‑а, м.

Паштовы служачы, які разносіць карэспандэнцыю адрасатам. Як і звычайна, пошту .. [Хадкевічу] прынесла — самога яго ніколі паштальён не мог застаць дома — Вера. Васілевіч. Амаль у кожны двор, у кожную калгасную хату заходзіць паштальён Алена Аляксандраўна Цярэшка. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

застава́ць несов.

1. застава́ть;

2. (находить в каком-л. положении совершенно неожиданно) застава́ть, застига́ть;

3. захва́тывать, накрыва́ть;

1-3 см. заста́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыхапі́ць, -хаплю́, -хо́піш, -хо́піць; -хо́плены; зак. (разм.).

1. каго-што. Узяць з сабою.

П. памочніка.

2. што і чаго. Дастаць, пазычыць.

П. грошай у каго-н.

3. каго-што. Застаць, заспець.

Нас у дарозе прыхапіла мяцеліца.

4. Прымацаваць, замацаваць чым-н.

П. валасы грэбенем.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Пашкодзіць (марозам).

Мароз прыхапіў кветкі або марозам прыхапіла (безас.) кветкі.

|| незак. прыхо́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)