Ашу́рак, ашу́ркі ’старыя, нягодныя рэчы’ (Бяльк.), рус. смал. ошурки ’рвань, анучы’, ошурокзасохлы кусок хлеба’. Ад шураць ’кідаць, шпурляць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напаўсухі́, ‑ая, ‑бе.

1. Які не зусім высах, не зусім сухі. Напаўсухое адзенне. Напаўсухія дровы. // Які не зусім перасох. Напаўсухое рэчышча. Напаўсухі канал.

2. У якім мала сокаў, амаль засохлы (пра расліны). Напаўсухое дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўмёртвы, ‑ая, ‑ае.

1. Блізкі да смерці, амаль мёртвы. // перан. Амаль бязлюдны, пусты. Паўмёртвая вуліца. // Часткова засохлы, завялы (пра расліны).

2. перан. Які страціў сілы ад якога‑н. непрыемнага адчування, пачуцця. Паўмёртвы ад страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напаўмёртвы, ‑ая, ‑ае.

1. Блізкі да смерці; напаўжывы. Напаўмёртвы чалавек. // перан. Амаль бязлюдны, пусты. Напаўмёртвая вуліца. // Часткова засохлы, завялы (пра расліны). Напаўмёртвае дрэва.

2. перан. Які страціў сілы ад якіх‑н. перажыванняў. Напаўмёртвая ад страху жанчына.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

иссо́хший

1. прич. які́ (што) вы́сах; які́ (што) ссох; які́ (што) усо́х; які́ (што) засо́х;

2. прил. вы́сахлы; ссо́хлы; усо́хлы; засо́хлы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

завя́лы, ‑ая, ‑ае.

Які завяў, зрабіўся вялым; засохлы, падсохлы. Зморшчаныя, завялыя баравікі нанізвалі на нітку, і яны дасушваліся ўжо на сонцы. Жычка. Марцін сяджу на драбінках калёс, звесіўшы ногі, і нецярпліва кусаў пахучую завялую травінку, выцягнутую з сена. Мележ. // перан. Які страціў жвавасць, свежасць; пабляклы. Я ўспомніў.. каменданта — нізкага, тоўстага, з бычыным каркам і завялымі непрыкметнымі вачыма. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засмя́глы і засма́глы, ‑ая, ‑ае.

1. Сухі, высахшы ад недахопу вільгаці. Хутчэй жадаючы напіцца, пад ветрам падала па дол даўно засмяглая пшаніца. Вялюгін. І засмаглая глеба Ачуняла ад спёкі, Свежым сокам набухла. Чарнушэвіч.

2. Засохлы, перасохлы (пра губы, рот). Прыпадымаю [Нініну] галоўку і ўліваю ў засмяглы рот лыжачку цёплага чаю. Брыль. [Байцы] дзялілі матчын хлеб счарсцвелы, Пілі, абцёршы на хаду З засмаглых вуснаў пыл. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скарчане́лы, ‑ая, ‑ае.

1. Які азябнуў ад холаду; замерзлы. [Дзед] датыкаўся да шпалы скарчанелымі пальцамі, як граблямі. Пестрак.

2. Адубелы, застылы (пра труп). Калі ўзышло сонца,.. [Пацейчык] быў ужо скарчанелы, і мухі пачалі роіцца над яго страшным тварам. Чорны. // Адубелы; засохлы, закарэлы (пра рэчы). У курнай хаце мужык Падымаецца, .. Цягне лапці з палка Скарчанелыя. Купала. Цімох сядзеў на прыпеку. Выцягнуў з пячуркі скарчанелыя анучы, мяў іх і расціраў. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Смя́га ‘сухасць на губах’, ‘смага’ (Нас., Касп.), ‘млявасць, млосць’ (Ласт.), смя́гнуць ‘запякацца, засыхаць ад гарачыні’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Нас., Касп.), ‘смажыцца ў зачыненым посудзе’ (Касп.), ‘вянуць’ (Гарэц.), ‘пячыся на сонцы, адчуваць прагу да вады, быць мляўкім’ (Варл.), смя́глызасохлы ад гарачыні’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сл. ПЗБ), смя́гці, смя́хці ‘сохнуць (па кім-небудзь)’ (віл., Сл. ПЗБ). Рус. дыял. смя́гнуть, пересмя́гнуть ‘перасохнуть (аб губах), патрэскацца’: смя́га во рту, стараж.-рус. прѣсмѧгнути ‘высахнуць, запячыся’, чэш. osmahlý ‘загарэлы’, славац. zusmehlý, славен. prismegniti ‘пасохнуць (пра расліны)’. У рускай таксама формы з ‑к‑: пересмя́клый, пересмякло во рту. Зыходнае *smęgnoti — вынік назалізацыі каранёвага галоснага, прадстаўленага ў *smog‑, гл. смаголь (Куркіна, Диал. структура, 73). Паводле Махэка (гл. Фасмер, 3, 695), гэта экспрэсіўная палаталізацыя зыходнага смага (гл.) або яго кантамінацыя з *mekъkъ (гл. мяккі).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухі́ ’не мокры, пазбаўлены вільгаці’, ’сухарлявы, хударлявы’, ’незабалочаны’, ’засохлы (пра дрэва)’ (Сл. ПЗБ, ТС), ’нішчымны’ (Сл. Брэс.), ’посны; без тлушчу, без прыпраў’ (Вешт.); сюды ж су́хлы ’невільготны, сухаваты’ (Ласт.). Укр. сухи́й ’сухі; хударлявы; нішчымны, без тлушчу’, рус. сухо́й ’сухі; хударлявы’, стараж.-рус. сухъ, польск. suchy, в.-луж. suchi, н.-луж. suchy, чэш., славац. suchý, серб.-харв. сух, славен. sȗh, балг. сух, макед. сув, ст.-слав. соухъ ’сухі’. Прасл. *suchъ роднаснае літ. saũsas ’сухі’, лат. sàuss, ст.-прус. sausai прысл. ’суха’, грэч. αυος ’сухі’, с.-н.-ням. sôr ’сухі’, ст.-інд. çoṣos ’сухасць’ і г. д.; гл. Траўтман, 250 і наст.; Мюленбах-Эндзелін, 3, 776–777; Покарны, 880–881; Фасмер, 3, 813; Махэк₂, 591–592; Скок, 3, 357–358; Шустар-Шэўц, 1376–1377; узводзяць да і.-е. *sau̯so‑ ’сухі’, гл. Бязлай, 3, 339; Борысь, 586; ЕСУМ, 5, 486–487. Гл. таксама сохнуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)