Засе́к ’месца для захавання збожжа, мукі ў свірне, клеці’. Рус. дыял. за́се́к ’тс’, укр. за́сі́к ’тс’, польск. zasiek ’тс’, ’засека’, чэш., славац. zásekзасека’, чэш. таксама ’ўдар тапаром; надрэз, зроблены такім чынам’, славен. zasèkзасека’, ’удар тапаром’, серб.-харв. за́сек ’надрэз’, макед. засек ’тс’, ’хвароба хатняй жывёлы’. Ст.-рус. засѣкъ ’засек’ (XV ст.), ст.-бел. засѣкъ ’тс’ (XVI ст.). Утворана ў прасл. ад zasěkati, zasěkti (< za‑sěk‑ti, гл. сячы) са спецыялізацыяй значэння, першапачаткова, відаць, ’тое, што засякаецца’ > ’агароджа’; параўн. асек. Параўн. XII научно-методич. конф. северо-западной зоны. Л., 1970, с. 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ушчапе́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.

Разм. Учапіцца, ухапіцца за што‑н. У стопцы стаіць каля засека дзед, а Мірон і Лазар схіліліся над мяшком, ушчаперыліся за яго рукамі, цягнуць яго кожны ў свой бок. Галавач. Людзі ў кузаве пасталі, ушчаперыліся за кабіну, адзін за другога і з захапленнем падставілі сустрэчнаму ветру твары. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

коўш, каўша, м.

1. Шырокая круглая пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вадкасці. На ручніках, расшытых пеўнямі, Хлеб-соль падносім для гасцей, Вядзём за стол, каўшамі пеннымі Частуем брагай. Гаўрусёў. // Разм. Тое, што і туфель. Верна трымае мяшок, а я каўшом насыпаю з засека пшаніцу. Жычка.

2. Вялікае металічнае прыстасаванне ў розных механізмах, якое служыць для зачэрпвання, разлівання і пад. Коўш экскаватара. Коўш скрэпера. Разлівачны коўш. □ Коўш нахіліўся, і ў завалачнае акне печы наліўся чыгун. Карпаў.

•••

Чэрпаць (браць і пад.) каўшом гл. чэрпаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лар ’высокая і вузкая драўляная скрыня з векам для захоўвання мукі або збожжа’ (Сіг.; малар., З нар. сл.; беласт. Сл. паўн.-зах.), рус. ларь ’скрыня’, ’куфар’, ’клетка’ (XI ст.), паўн.-рус. ’тс’, наўг. ’труна’, ’зруб для засолкі рыбы’. Запазычана са ст.-нарв. lārr ’шуфлядка’ ці са ст.-швед. lárr ’скрыня, куфар’, параўн. швед. lår ’тс’ (Міклашыч, 160; Бернекер, 1, 691; Фасмер, 2, 460). Сюды ж бел. лар ’прыстасаванне для палявання на мядзведзя’ (Інстр. 2), параўн. рус. іркуцк.засека з бярвення ў лесе’. Сучаснае ларок ’гандлёвая палатка’ — з рус. ларек.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Асе́к ’загароджаны выган’ (Прышч.). Рус. осек ’агароджанае месца’, ’пасека’, осѣкъ і осѣказасека, абсечанае месца ў лесе, агароджа, агароджаны выган, завал у лесе, участак з пасекай, умацаванае месца’ (Даль), укр. паўдн.-зах. осік ’лес на ўзгорку’ польск. osiek нізкае месца, якое раней было пад лугам’, славен. osèk загон (для жывёлы), зруб (калодзежа), ачышчаная (ад лесу?) гара, адліў’ (таксама osêka), серб.-харв. о̀сек ’адхон, круча, зніжэнне вады, адліў’, о̏сека ’адліў’. Значэнне ’загароджаны выган’ адлюстроўвае сувязь з дзеясловам сячы (гл. Каткоў, Зб. Васілёнку, 139), менш верагодна — з тым значэннем, якое атрымала развіццё ў сербскахарвацкай і польскай мовах, улічваючы заліўныя сенажаці. Старарускае значэнне осѣкъ ’загародка ў лесе, асобны ўчастак у лесе, умацаванне з дрэў у лесе’ ўказвае на большую імавернасць першага. Сербскахарвацкае значэнне Махэк₂ (536) тлумачыў сувяззю з коранем *sęk‑ (гл. прасякацца). Параўн. таксама Скок, Rad, 272, 8–15, 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аця́цца ’згубіць жаданне есці’ (Сцяц.). Да цяць, тну з развіццём значэння ад ’рэзаць, біць’ да ’рэзка мяняць стан або паводзіны’, параўн. зацяць, уцяць ’раптоўна змоўкнуць, схаваўшыся і прыслухоўваючыся’ (Мядзв.), зацін ’прымус’, зацінлівы ’наравісты’ (Гарэц., Сцяц.), затнуцца ’занатурыцца’ (Сцяц.), зацяты ’ўпарты’; магчыма, што на семантыку гэтых слоў аказалі ўплыў даўнія ўяўленні аб умяшанні звышнатуральных сіл (чым і тлумачылася рэзкая змена паводзін ці стану), параўн. безасабовыя формы дзеяслова зацяло́ (гаварыць) (Арх. Бяльк.), цяло́ ’схапіла, узяло’ (Нас.) і асабліва архаічнае палескае зацінаць ’загаворваць хатнюю жывёлу, якая згубілася ў лесе; заткнуўшы нож у дрэва, чараваць’, параўн. таксама засека ’чараўніцтва з мэтай, каб жывёла, якая адбілася ад статка, стаяла на адным месцы’. Дзеепрыметнік ацяты ’абрэзаны’ і ’наравісты’ адпавядае польск. ocięty зацяты, упарты, свавольны, шалёны’, ociętny ’тс’ (апошняе Брукнер (374) звязвае з архаічным ocokały ’заўзяты’ няяснага паходжання), параўн. таксама ст.-польск. o(b)cięt(y) ’той, каму адрэзалі якую-небудзь частку цела, часцей за ўсё галаву’ (Крупянка, Formacje, 70); наяўнасць балг. дыял. о́тет ’які цяжка згаджаецца’, ’непаслухмяны, своеасаблівы’, параўн. таксама выраз «ега́ си про́клет и о́тет» (каб ты быў пракляты і ?), дазваляе паставіць пытанне аб праславянскім архаізме o‑tętъ ’зацяты, наравісты’ (ад o‑tęti). Параўн. таксама ацяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)