засе́ка и за́сека

1. (место после срубки леса) па́сека, -кі ж.;

2. воен., ист. засе́ка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засе́ка, -і, ДМе́цы, мн. -і, -се́к, ж. (спец.).

Завала са ссечаных і наваленых крыж-накрыж дрэў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

засе́ка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. засе́ка засе́кі
Р. засе́кі засе́к
Д. засе́цы засе́кам
В. засе́ку засе́кі
Т. засе́кай
засе́каю
засе́камі
М. засе́цы засе́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

засе́ка ж., воен., ист. засе́ка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

засе́ка, ‑і, ДМ ‑сецы; Р мн. ‑сек; ж.

Штучнае ўмацаванне са ссечаных дрэў, звернутых верхавінамі ў бок непрыяцеля. Партызанскія засекі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Засе́ка ’мацаванне з дрэў’. Рус. за́се́ка, укр. засі́ка, польск. zasieka, zasiek ’тс’, чэш. zaseka, zásek, славац. zásek ’тс’, славен. zasẹ̑kaзасека’, ’зарубка на дрэве’, серб.-харв. за̏сека, за̑секазасека’, балг. засѐка ’тс’, макед. засека ’месца са ссечанымі дрэвамі ў лесе; нагрувашчання дрэвы для перашкоды’. Ст.-рус. засѣка ’абарончае збудаванне з дрэў’ (XVI ст.). Прасл. zasěka бязафіксны назоўнік ад zasěkati, утворанага на базе sek‑ti, гл. сячы, што атрымаў спецыялізаванае значэнне (Шанскі, 2, З, 61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засе́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. засе́к засе́кі
Р. засе́ка засе́каў
Д. засе́ку засе́кам
В. засе́к засе́кі
Т. засе́кам засе́камі
М. засе́ку засе́ках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

няўме́ка, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМе́цы, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ме́к (разм.).

Няўмелы, няздатны да чаго-н. чалавек.

І н. спячэ, як з засека цячэ (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́грабкі, ‑бак; адз. няма.

Разм. Выграбеныя з дна пасудзіны, засека і пад. рэшткі чаго‑н. (мукі, зерня і інш.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́сека ж.

1. (полоса леса, предназначенная под сруб) лесосе́ка;

2. (место после срубки леса) вы́рубка, за́сека, засе́ка;

3. спец. (место в лесу, расчищенное для пашни) подсе́ка;

4. см. пчальні́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)