Мурцава́ць ’есці з вялікім апетытам’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ. mùrdytiзапіхваць’, ’таўчы’. Зычны ‑ц‑ пад уплывам мурцоўка (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пхаць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак. (разм.).

1. каго-што. Дакранацца рэзкім рухам, кароткім ударам, рухам ад сябе, штурхаць.

П. у грудзі.

П. суседа локцем.

П. тачку.

2. каго-што. Паспешліва або з цяжкасцю запіхваць.

П. рэчы ў чамадан.

3. каму што. Прымушаць есці, піць многа ці супраць жадання.

П. ежу дзіцяці.

|| аднакр. пхнуць, -ну, -неш, -не; -нём, -няце́, -нуць; -ні́ (да 1 і 2 знач.).

|| наз. пха́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Талха́ць ’штурхаць’ (шарк., ЛА, 2), ’запіхваць’ (красл., Сл. ПЗБ), талхану́ць ’стукнуць, ударыць’ (бярэз., Сл. ПЗБ). Гл. талахкаць ад імітатыва *талах, варыянт *талх побач з талых, гл. Параўн. таўхаць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́гаць ’жэрці’, ’есці, гучна сёрбаючы’ (полац., Янк. 2, Нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. mugóti ’жэрці; хутка, многа есці, запіхваць’. Параўн. таксама ўсх.-польск. mugać ’ссаць, піць’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 345). Лаўчутэ (Балтизмы, 145) адносіць лексему ў разрад слоў, паходжанне якіх аргументавана недастаткова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўмо́рыць ’мясіць; запіхваць’ (Юрч. Вытв.), таўмо́рыцца ’тоўпіцца, вазіцца, кешкацца’ (Юрч. Фраз. 1). Дзеяслоў, утвораны ад незахаванага *tъlmiti (гл. папярэднія словы) з экспрэсіўным суф. ‑ori‑, аналагічным да ‑oli‑ (чаргаванне гэтых суфіксаў характэрна для гукапераймальных і экспрэсіўных дзеясловаў, параўн. Борысь, Leksyka słów., 30). Параўн. таўпіць, таўпорыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўпо́рыць ’мясіць, запіхваць’ (Юрч. Вытв.), таўпо́рыцца ’мітусіцца, вазіцца з чым-небудзь’ (Нас., Стан.); сюды ж таўпо́ра ’неакуратная, неахайная асоба’ (Юрч. Вытв.), таўпо́ранне ’важданне з чым-небудзь, мітусня’ (Нас.), ’штурханне ў цеснаце’ (Юрч. Вытв.), таўпа́рня ’валтузня, цісканіна, таўкатня, катавасія’ (Ласт.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад таўпіць (гл.), аналагічнае да таўморыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыч ‘вочап у студні з жураўлём’ (пруж., ДАБМ, камент., 810), сюды ж зборн. тыччо́ ‘тычкі для плота’ (докш., Янк. Мат.), ты́чча ‘тычкі’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. зборн. ти́ччя ‘тычкі’, тик, тика ‘тычка, вяха’, рус. тыч ‘драўляны кол’, зборы, тычче́ ‘тычкі, тычыны’, польск. tycz ‘жэрдка-падпорка’, tycza ‘тс’, н.-луж. tyca ‘тычка для хмелю ці гароху’, в.-луж. tyč ‘тычка’, чэш. tyč ‘тычка, жэрдка, дручок’, славац. tyč ‘палка, жэрдка, штанга, стрыжань, рэйка’. Паўночнаславянскае прасл. *tyčь ад *tykati ‘ўтыркаць, убіваць, запіхваць’. Гл. таксама тычка, тычына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўма́чка ’пюрэ (з бульбы)’ (Мат. Гом.), товмачі́ ’звараная тоўчаная бульба’ (кобр., Нар. лекс.), сюды ж томачі́, тумачі́, токмачі́, тукмачі́ ’страва з патоўчанай варанай бульбы’ (Лекс. Бел. Палесся). Параўн. укр. дыял. товкма́ч ’тс’, товкма́читизапіхваць; біць’ (разглядаюцца як вынік кантамінацыі товкти́ і токма́чити ’ўтоптваць, прыціскаць’, гл. ЕСУМ, 5, 587), рус. смален. талмата́ ’шум, таўкатня’ (< *тълмота, што да *tъlmъ, гл. Фасмер, 4, 15). Хутчэй за ўсё, да папярэдняга слова, некаторыя формы змяніліся ў выніку збліжэння з таўкці (гл. таўчы) і дээтымалагізацыі ў сувязі са стратай зыходнага дзеяслова, што ўзыходзіць да *tъlmiti ’душыць, сціскаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ты́каць1 ‘торкаць, тыцкаць’, ‘паказваць’, ‘даваць, падсоўваць што-небудзь каму-небудзь’, ‘рабіць папрок, упікаць’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Мат. Гом.): не тыкай на сонцэ, бо рука отсохне (Сержп. Прык.), ‘уторкваць, утыкаць’ (ТСБМ, Нас., Федар. 6, ТС), ‘закладаць снапы ў азярод, запраўляць, запіхваць’ (калінк., люб., Сл. ПЗБ), ‘соваць’: языча, языча, куды цябе тыча (пух., З нар. сл.), тыкаць, утыкаць (нос) ‘умешвацца не ў сваю справу’ (Юрч. Фраз.), тыкаць у нос ‘рэзка ўказваць’, тыкаць пальцамі ‘адкрыта асуджаць’ (там жа), ты́кнуць ‘ткнуць, сунуць’ (Нас., ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), тыко́ць ‘тыц’ (ТС), ст.-бел. тыкати ‘ўтыкаць; закранаць, датычыць’ (ГСБМ), ‘натыкаць’: дѣти на колье тыкахоу (XV ст., Карскі 2-3, 456). Параўн. укр. ти́кати, рус. ты́кать, стараж.-рус. тыкати ‘штурхаць’, ц.-слав. тыкати ‘калоць’; польск. tykać ‘дакранацца’, ‘кранаць’, ‘адносіцца, належаць’, ‘убіваць у зямлю’, славін. takac ‘датыкацца’, палаб. tåicě ‘тыкае’; н.-луж. tykaś ‘кранаць, датыкацца, штурхаць, тыкаць’, ‘падаваць’, в.-луж. tykać ‘соваць, тыкаць, утыкаць, набіваць (люльку)’, славен. tikati ‘належаць, адносіцца’, харв. tȉcati, серб. ти́цати ‘датыкацца’, ‘закранаць’, ‘датычыць’, балг. ти́кам ‘тыкаць, штурхаць’. Прасл. *tykati ‘датыкацца’ < ‘калоць, басці’, ‘злёгку таўчы, закрануць’ суадносіцца з прасл. *tъknǫti ‘дакрануцца’ (Сной₂, 764), гл. ткаць, ткнуць; роднаснае лат. tūkaȃt, tūcît ‘мясіць, ціснуць, мяць, запіхваць, біць, грукаць’, літ. tuksė́ti ‘стукаць, грукаць, біцца (аб сэрцы)’, ст.-в.-ням. dûchen ‘ціснуць’, ст.-грэч. τύκος ‘малаток’, ‘сякера’, асец. tuǧd ‘біцца, змагацца’, ťyst, ťunstзапіхваць, саваць’, ‘калоць’ < і.-е. *(s)teu̯‑ ‘таўчы, біць’ і *tēu̯‑ (Каруліс, 2, 435; Фасмер, 4, 130; ЕСУМ, 5, 566; Арол, 4, 124).

Ты́каць2 разм. ‘гаварыць камусьці «ты», называць імем’ (ТСБМ, Некр. і Байк., ТС), ты́кацца ‘звяртацца на «ты»’ (ТС): ni tykajsie za mnojy, ja z taboju świniej ni paświŭ (Федар. 4). Параўн. укр. ти́кати ‘звяртацца на «ты»’, рус. ты́кать ‘тс’, польск. tykać ‘тс’, н.-луж. tykáš se ‘тс’, в.-луж. tykać ‘тс’, чэш. tykat ‘тс’, славац. tykať si ‘тс’, серб. ти́кати ‘тс’, харв. tíkati ‘тс’, славен. tikati ‘тс’. Утвораны ад займенніка 2 ас. адз. л. ты (< прасл. *ty) накшталт ням. duzen (< du ‘ты’), франц. tutuer (< tu ‘ты’) (Сной₂, 764; Фасмер, 4, 130; ЕСУМ, 5, 563; Арол, 4, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тухтаць ‘пакаваць’: тухтала, што мела, у дзеравяны сынаў куфэрачак (Ц. Гартны, (гл. Каўрус, Словаклад). Зыходнае значэнне, відаць, ‘піхаць, запіхваць, набіваць’. Магчыма, рэдкая паралель да славен. tuhtati, што ў дыялектах мае значэнне ‘тушыць, душыць, хаваць’, а таксама ‘заносіць на рахунак’ (Gregorič, Kostelski slovar, Ljubljana, 2014), зыходным для якога Сной (у Бязлай, 4, 245) лічыць дзеяслоў інтэнсіўнага дзеяння прасл. *tuchъtati з *tušiti ‘гасіць’ (раней Махэк₂, 662), гл. тушыць. Сюды ж сучаснае беларускае прозвішча Тухта́ (Бірыла, Бел. антр., 1), магчыма, першапачатковая мянушка, якую параўноўваюць з рус. тухты́рь ‘заўсёды незадаволены чалавек’ (Бірыла, Бел. антр., 2), хутчэй дэвербатыў ад тухтаць са значэннем ‘хто складвае, хавае, назапашвае нешта’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)