Пну́цца ’напружвацца, натужвацца, пяцца’, лезці, праціскацца праз натоўп наперад’ (Гарэц., Шат., Касп., Сцяшк. МГ, ТС, Растарг., Стан.), ’сердаваць, злавацца’ (Ян.), пнуць ’перці, напіраць’ (Растарг.), ’штурхнуць, піхнуць’ (Ян., ТС). Укр. пнутися (< пʼя́сти) ’нацягваць’, рус. пнуть, пинать ’даваць выспятка, штурхаць, удараць нагою’, стараж.-рус. пяти, пнути ’штурхануць’, польск. piąć (się) ’звязваць’, ’караскацца уверх, лезці’, ’віцца (аб раслінах)’, ’рушыць, накіравацца’, н.-луж. pěś, в.-луж. pjeć ’нацягваць, напружваць’, ’злучаць’, чэш. pnouti se ’ўзвышацца’, ’віцца, паўзці’, славац. pnúť sa ’тс’, славен. pẹ́ti ’цягнуць’, ’імкнуцца’, pẹ́ti se ’ўзыходзіць, паднімацца’, серб.-харв. пе́ти се ’паднімацца, лезці ўверх, узыходзіць (на гару)’, макед. напне се ’нацягнуцца’, ’напружыцца’, ’націснуць, наваліцца’, балг. пъ́на ’нацягваю’, напъ́на се ’напружыцца’, ст.-слав. съ‑пинати ’звязваць’. Прасл. *pęti (), pьnǫti, роднасныя літ. pìnti ’плясці’, лат. pîtзаплятаць’, ’путаць (каня)’, літ. pynė̃ ’каса (валасоў)’, арм. hanum ’тку, сшываю’, ст.-грэч. πένομαι ’(цяжка) працую’, гоц. spinnan ’прасці’, нова-в.-ням. spinnen, spannen ’нацягваць’, ’напружвацца’, тахар. A pänw‑, тахар. B pänn‑ ’цягнуць’, ’напружваць’ (Фасмер, 3, 292; Махэк₂, 464–465; Бязлай–Сной, 3, 31).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ка́са, ‑ы, ж.

1. Аддзяленне ва ўстановах, прадпрыемствах для прыёму, зберажэння і выдачы грошай і грашовых папер, а таксама памяшканне, дзе знаходзіцца гэта аддзяленне. Білетная каса. Магазінная каса. Разлічыцца ў касе. // Розныя крэдытныя ўстановы, арганізацыі, якія займаюцца галоўным чынам прыёмам і выдачай грошай. Ашчадная каса.

2. Скрынка, шафа для захоўвання грошай, каштоўных папер і інш. Дастаць грошы з касы. // Апарат для збору выручкі на гарадскім транспарце, які працуе без кандуктараў.

3. Наяўныя грошы ўстановы, прадпрыемства. Прыняць касу. □ Сёлета за садавіну і лён паклалі панежычане ў калгасную касу ні мала, ні многа, а кругленькую суму — мільён рублёў! Краўчанка.

4. У друкарскай справе — скрынка, раздзеленая на ячэйкі, са шрыфтам для набору. Наборчая каса.

•••

Каса ўзаемадапамогі — добраахвотнае аб’яднанне членаў прафсаюза на прадпрыемстве, ва ўстанове і інш. для ўзаемнай матэрыяльнай дапамогі.

[Іт. cassa.]

каса́ 1, ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Доўгія заплеценыя валасы. Насіць косы. Заплятаць косы. □ Аж да пят тугія косы ў дзяўчыны той дзівоснай. Дубоўка. Каса — дзявочая краса. З нар.

каса́ 2, ‑ы; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Ручная сельскагаспадарчая прылада, якая складаецца з доўгага загнутага ляза, насаджанага на касільна, і служыць для зразання травы, збожжа і інш. Каса не косіць — каса брые.., Бо ў дзядзькі рукі залатыя. Колас. Каса роўна і гладка хадзіла ў Цімохавых руках, выядала траву да голай зямлі. Капыловіч.

•••

Ісці ў касе гл. ісці.

Найшла (наскочыла) каса на камень — сутыкнуліся розныя непрымірымыя погляды, інтарэсы, характары.

Хоць касою касі гл. касіць ​1.

каса́ 3, ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

1. Доўгая вузкая мель, якая ідзе ад берага; мыс. Пасоўваючыся ўніз па плыні, мы абмінулі вялікую пясчаную касу паміж асноўным рэчышчам і рукавом. В. Вольскі.

2. Вузкая паласа чаго‑н. [Партызаны] прайшлі просеку і, абмінуўшы невялічкі палетак, без развагі падаліся далей, да лясной касы. М. Ткачоў.

каса́ 4, ы́; мн. ко́сы (з ліч. 2, 3, 4 касы́), кос; ж.

Разм. Селязёнка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)