Кро́шні ’прыстасаванне насіць корм у хлеў’ (Нік. ЭШ, Хрэст. дыял., ДАБМ, Маш.), ’прыстасаванне насіць за спіной грыбы, ягады і інш.’ (ТС, Круч.). Рус. крошнизаплечны кош’, балг. крошня ’кош’, серб.-харв. крошгьа ’вялікі кош’, славен. krošnja ’насілкі’. Да *krosnja. Гл. кросна (Бернекер, 1, 624).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́дар ‘мяшок’, ‘абед, які бяруць з сабой’ (Мат. Гом.), ‘заплечны мяшок або наогул усё тое, што вязеш з сабой’ (Ян.), ‘вялікая сумка, з якой арыштант вандруе па этапах’ (Наша Ніва, 1996, 2 верас.), сідор ‘клунак з ядою’ (Куч.). Паводле Барташэвіча (Rozprawy Slawistyczne, 1993, 7, 63 і наст.), рус. си́дор ‘мяшок’ ад уласнага імя Сидор < Исидор, параўн. больш матываванае ўкр. аргат. мі́хась, міха́лок ‘мех, мяшок’. Збліжэнне з уласным імем другаснае; з ідыш seder ‘святочная ежа, якую ў першыя дзве ночы Пасхі (пэйсаха) бяруць з сабой’, што з с.-гебр. seder ‘парадак’, параўн. Штэрн, Wörterbuch, 206. Рускае слова, хутчэй за ўсё, з беларускага сідар ці ўкраінскага сідор.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляцёнка1, пляця́нка, плецю́нка, плэтю́нка, плыті́нка ’што-небудзь сплеценае ўздоўж з 2–3 і больш пасмаў, кавалкаў’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’плеценая вяроўка’ (Касп.), ’лазіва бортніка’ (карм., рэч., ЛА, 1), ’плецены пояс’ (навагр., З нар. сл.; валож., ЛА, 4), ’тасёмка’ (шальч., Сл. ПЗБ), ’карункі’ (добр., Мат. Гом.), ’мярэжка’ (пін., Шатал.); ’плеценая кашолка’ (ТСБМ, Мат. Гом.), ’каробка, сплеценая з сітняку’ (драг., З нар. сл.), ’палукашак’ (віл., Сл. ПЗБ; віл., ЛА, 4), ’аснова кроснаў, сплеценая ў касу’ (пін., карэліц., Шатал.; трак., ашм., вільн., стаўб., бяроз., Сл. ПЗБ), ’прылада для звівання нітак у клубок’ (брагін., Мат. Гом.), ’сплеценая з саломы дарожка на падлогу’ (дзятл., Сцяшк. МГ), ’будынак з плеценымі сценамі’ (ТС), ’падоўжаная вітая белая булка’ (ТСБМ), ’сеткавая частка сіта’ (свісл., Шатал.), ’уцяпленне дзвярэй’ (драг., Нар. словатв.), ’сплецены вянок цыбулі’ (астрав., Сцяшк. МГ; Ян.; ТС, Бяльк., Мат. Гом.; брасл., ганц., бяроз., Сл. ПЗБ; усх.-брэсц., усх.-віц., маг., усх.-гом., ЛА, 2), ’нізка грыбоў’ (кругл., ЛА, 1), ’вялікая бутэлька, аплеценая лазой’ (Мат. Маг.; Сл. Брэс.; ТС), ’вязаная хустка’ (воран., Сцяшк. Сл.), а таксама: пляце́нка ’сплеценая аснова (для красён)’ (пух., Сл. ПЗБ), плеце́нка ’ручнік з датыкальных адрэзаных і сплеценых канцоў’ (івац., З нар. сл.), плэ́тянка ’плеценая ёмістасць’ (драг., З нар. сл.), пле́цінка, пліця́нка ’аплеценая бутля’, ’акуратна сплецены кошык’ (Юрч. СНЛ), пляця́нка ’пуня з лазы’ (віл., Сл. ПЗБ). Укр. плеті́нка ’вязаная рукавіца’, ’род вышыўкі’, плетя́нка ’агароджаны крыніца’, ’сплеценая з саломы стужка, з якой сшывалі капялюш’; рус. плете́нка ’сплеценая рэч — шнурок, пояс, гірлянда з зелені, кветак, пляцёнка цыбулі; круг з саломы; палавічок для выцірання ног’, ’карункі’, плетёнказаплечны кошык для бялізны’; польск. plecionka, plecionka ’што-небудзь сплеценае’, ’тасьма, плецены шнур’, ’гірлянда, нізка, вянок; “каса” з саломы для аббівання дзвярэй’, ’кошык’, ’пляшка, аплеценая лазой’, ’саламяны вулей’, чэш. pletenka ’хала’. Прасл. *pletьnъka < *pletьnъ(jь), адпрыметнікавае ўтварэнне. Да пле́сці (гл.).

Пляцёнка2 ’пляткарка’ (пух., Сл. ПЗБ), ’весялуха, пахатніца’ (пух., ЛА, 3). Да пле́сці (гл.).

Пляцёнка3 ’бярозка палявая, Сопvulvulus arvense L.’ (брагін., ельск., Мат. Гом.). Да пле́сці (гл.). Названа паводле таго, што расліна ўецца, нібы “пляцецца” па дарозе. Параўн. іншыя назвы, звязаныя з віць: укр. повійка, чэш. svlak, slatec, але і opletnik ’тс’ (ад oplétati ’абпляпаць’) (Махэк, Jména, 184), параўн. лац. con‑volv‑ulus, дзе ‑volv‑ < *‑vel‑ ’віцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кайстра́1 ’кастра, адходы, якія атрымліваюцца ў выніку перацірання адзеравянелых частак сцябла пры мяцці і трапанні валакністых раслін (лёну, канапель і інш.)’ (Бяльк., Мат. Гом., Яўс.), койстра (петрык., Шатал.), кайстрыца (Маш., Радч., Янк. 2, Янк. 3.), кайстрыйка, кайстрычка (Бяльк.), кайстрысты ’з кастрыцай’ (Яўс.). Геаграфія слова ўсх.-бел. толькі н.-зыбк., усх.-бран. койстра ’тс’. Мясцовая (усх.-бел.) інавацыя на базе кастра (гл.), фанетыку вытлумачыць з упэўненасцю цяжка. Магчыма, ‑й‑ «узнаўляецца» па аналогіі з лексікай, дзе адзначаюцца формы з ‑й‑ і без; не выключана, што тут уплыў слова кайстра2, якое магло ўспрымацца як ананімічнае, аб фанетыцы апошняга гл. кайстра2.

Кайстра́2 ’дарожная торба, заплечны мяшок’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., касцюк., КЭС; Серж., Некр., Чуд., Шн. 3; Эр. Очерки; Яўс.), ’торба, мех; кошык’ (Мат. Гом.), ’торба’ (Янк. 1), ’торба з палатна’ (мін., Карскі 1, 2; Маш.), ’торба са скуры’ (Грыг.), кайстры ’мяшкі ў выглядзе кішэнь з палатна, якія носяць старцы’ (Радч.), кайстрачка (Сержп.), кайсцерка (Мат. Гом.). Укр. кайстра ’мяшок’ усх.-палес. ’торба’, спарадычна кастра і тайстра, рус. смал. і бран. кайстра ’мяшок, торба, аброчная торба’, СРНГ прыводзіць яшчэ памету «паўдн.-усх.» у форме кастракурск. Брукнер (564) адзначае: «…kajstra ў гаворках, хаця звычайная польск. форма — tajstra». Слова лічыцца запазычаннем з лац. мовы. Фасмер (2, 162), аднак, не ўказвае шляхоў запазычання. Геаграфія слова ва ўсх.-слав. мовах сведчыць аб пранікненні або запазычанні з польск. мовы. У польск. Брукнер (там жа) меркаваў аб непасрэднай крыніцы чэш. tanistra. Гэта для польск. tajstra; формы з ‑к‑, аднак, бліжэй да лац. canistrumгрэч.) ’кошык, пляцёнка’. Разглядаемая форма з’яўляецца, відаць, зыходнай для палес. тайстра, польск. tajstra; Фасмер (2, 162) тлумачыў з’яўленне дыстантнай дысіміляцыяй; працэс, як у гумага < бумага. Фанетыку слова (кайстра < canistrum) вытлумачыць цяжка, хутчэй за ўсё тут нерэгулярныя трансфармацыі, «апрацоўка» ў гаворках. На гаворкавы (кантактны) шлях распаўсюджання ўказвае шырокая вядомасць нелітаратурнай для польскай мовы формы слова. Неабходна, аднак, звярнуць увагу на тое, што бел. слова — усходняе па геаграфіі. Сімптаматычна, што Сл. паўн.-зах. адзначае формы кайстра і кэйстра толькі з Рагачоўскага і Калінкавіцкага раёнаў, што сведчыць аб запазычанні з польск. перыферыйнага дыялекту. Рус. гаворкі атрымалі слова за бел. пасрэдніцтвам; кур. кастра або з усх.-палес. кастра, або вынік незалежнай карэкцыі формы па блізкай у гукавым плане костра ’кастрыца’. Аб распаўсюджанні слова на ўкр. тэрыторыі дакладных звестак няма; не выключана, што ёсць два арэалы пранікнення: з польск. мовы і бел. Параўн. яшчэ тайстра (гл.).

Кайстра́3 ’агонь, полымя’ (Мат. Гом.). Мясцовая трансфармацыя слова касцёр. Магчыма, спачатку з формы кайсцёр, аналагічна і не без уплыву кайстра1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)