По́мысл ’намер’ (Нас.), помыслы ’мыслі, думкі’ (Бяльк.), памыемзадума’ (Сл. Скар.). Рус. помысел ’намер’, польск. pomysł ’думка; задума’. Ад по‑мысяіць > мысліць (гл.), аналагічна падулі па, пбдумы ’ўрокі’ ад думаць (ЛА, 3).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

паэты́чны, -ая, -ае.

1. гл. паэзія.

2. Прасякнуты паэзіяй, поўны хараства.

П. малюнак прыроды.

3. Мастацкі, творчы.

Паэтычнае чуццё.

Паэтычная задума.

4. Эмацыянальны, уражлівы.

Паэтычная натура.

|| наз. паэты́чнасць, -і, ж. (да 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́мысел, ‑слу, м.

Тайны намер, задума (часцей адмоўнага характару). Знаць намысел ворага — сіла: Тады не налучыць бяда. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фантасты́чны, -ая, -ае.

1. гл. фантастыка.

2. Падобны на фантазію (у 2 знач.); казачны, чароўны, звышнатуральны.

Ф. прывід.

Ф. пейзаж.

Фантастычнае святло.

3. Зусім неверагодны, непраўдападобны.

Фантастычная задума.

Гэты чалавек фантастычна (прысл.) таленавіты.

|| наз. фантасты́чнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

а́ўтарскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да аўтара, належыць яму. Аўтарскі тэкст. Аўтарская задума. Аўтарскае права.

•••

Аўтарскі аркуш гл. аркуш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

даспе́ць, ‑ее; зак.

Стаць зусім спелым. Слівы даспелі. Задума даспела. Ураджай даспеў. □ Чарэшні навісаюць млява, даспелі ўжо да чарнаты. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зате́я (замысел) заду́ма, -мы ж.; (выдумка) вы́думка, -кі ж.; (забава) заба́ва, -вы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

камбіна́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Спалучэнне, злучэнне, узаемна абумоўленае размяшчэнне чаго-н.

К. лічбаў.

К. фарбаў.

2. Складаная задума, сістэма прыёмаў для дасягнення якой-н. мэты.

Хітрая к.

Шахматная к.

|| прым. камбінацы́йны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суздро́м, прысл.

Абл. Зусім, цалкам; начыста; дашчэнту. Задума суздром завалодала Гаранскім. Сабаленка. [Селянін:] — Вунь, штоноч у маладой удавы Аўгіні дамавік хату суздром перавар[о]чвае. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капры́з, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Беспадстаўнае, але настойлівае жаданне, патрабаванне чаго-н., недарэчная задума, дзівацтва.

Дзіцячы к.

2. перан., чаго. Што-н. нечаканае, выпадковае ў той ці іншай сферы жыцця.

К. моды.

К. прыроды.

|| прым. капры́зны, -ая, -ае.

Капрызнае надвор’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)