Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
заду́ма, -ы, мн. -ы, -ду́м, ж.
1. Тое, што задумана, намечана, намеры.
Стратэгічная з.
Здзяйсненне задумы.
2. Закладзены ў творы сэнс, ідэя.
Творчая з. аўтара.
3. Задуменнасць, заклапочанасць.
Сядзець у задуме.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заду́маж., в разн. знач. за́мысел м.;
я адра́зу разгада́ў яго́ ~му — я сра́зу разгада́л его́ за́мысел;
з. рама́на — за́мысел рома́на
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
заду́ма, ‑ы, ж.
1. Тое, што задумана, намечана зрабіць; намеры, план. Здзяйсненне задумы заўсёды радуе, хвалюе.Дадзіёмаў.— Ёсць у мяне сякія-такія задумы, як палепшыць работу цэха, — Булай загаварыў ужо спакойным дзелавым тонам.Шыцік.
2. Асноўная думка, ідэя мастацкага твора; замысел. У байцы «Варона і чыж» .. няма ніводнай дэталі, якая не служыла б вырашэнню аўтарскай задумы — высмеяць пустую ганарыстасць і ліслівую ўгодлівасць.Казека.[Герой твора] часта выступае як носьбіт пэўнай ідэі, задумы пісьменніка.Арабей.
3. Задуменнасць, заклапочанасць. Дзед ляжаў у глыбокай задуме, маўчаў.Лынькоў.Канцавы павярнуў галаву і, як быццам устрапянуўшыся ад задумы, паглядзеў на мяне.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заду́маж.
1. (намеры, план) Vórhaben n -s, -; Plan m -(e)s, Pläne; Ábsicht f -, -en;
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
задума
Том: 10, старонка: 202.
Гістарычны слоўнік беларускай мовы (1982–2017)
РАДАШКО́ВІЦКАЯ ТЭАТРА́ЛЬНАЯ ЗАДУ́МА,
спроба гуртка беларусаў-інтэлігентаў мяст. Радашковічы (цяпер Маладзечанскі р-н Мінскай вобл.) і ваколіц паставіць у 1892 на бел. мове п’есу «Злодзей» Ядвігіна Ш. (А.Лявіцкі) без цэнзурнага дазволу. Спектакль пры ўдзеле аўтара меркавалася паказаць на платнай маёўцы, а на выручаныя грошы адкрыць бальніцу. Даведзеная да генеральнай рэпетыцыі пастаноўка была забаронена мясц. ўладамі, якія ўбачылі ў гэтай акцыі «палітычную справу». Спроба паказу спектакля на «забароненай» мове засталася няздзейсненай і ўвайшла як Р.т.з. ў гісторыю бел.т-ра.