гарэ́зіць, ‑рэжу, ‑рэзіш, ‑рэзіць; незак.
Тое, што і гарэзаваць. Будуць дзеткі загараць, і гарэзіць, і смяяцца, і скакаць, і забаўляцца. Шушкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
загара́нне 1, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. загараць — загарэць. Загаранне на сонцы.
загара́нне 2, ‑я, н.
Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. загарацца — загарэцца. Тэмпература загарання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Га́мзаль ’смуглы’ (Жд. 2). Дакладвае значэнне слова невядома (параўн. прыклад, які прыводзіцца ў слоўніку Жыдовіч: «Вой я ш як гамзаль чорная, мне і загараць ня трэба»). Лексема гамза́ль ’быстры, тупы штуршок’, якая прыводзіцца ў Насовіча, не падыходзіць па семантыцы. Калі няма сувязі з адным са значэнняў дзеясловаў га́мзаць, гамза́ць, то, магчыма, запазычанне. Параўн. (але гэта вельмі няпэўная дагадка) укр. гамсе́л ’іранічная назва, якую даюць жыхарам Таўрычаскай губерні’ (Грынч.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пазагара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1. Загараць некаторы час. Пасля трывог і паходаў прыемна было выкупацца ў моры, паляжаць на цёплай гальцы і пазагараць. Бачыла. // перан. Разм. Пачакаць некаторы час. Аказваецца, варожая авіяцыя разбурыла мост праз раку. — Прыйдзецца пазагараць, пакуль пантоны павядуць, — паведаміў шафёр, які паспеў пабываць на беразе. «Звязда».
2. Загарэць — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Дзеці яшчэ больш, чым дарослыя, пазагаралі і ад загару, і ад пылу зусім чорныя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
смалі́цца 1, смоліцца; незак.
Зал. да смаліць 1.
смалі́цца 2, смалюся, смалішся, смаліцца; незак.
Разм.
1. Быць на сонцы, пячыся; загараць. «От табе і маеш, — думаў чалавек, — адпачыў, называецца. Я тут сабе смалюся на сонцы, купаюся ў моры,.. а пад мяне, мабыць, ужо там падкапаліся, мабыць, пастку паставілі». Сабаленка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыгараць, дыміцца і чарнець на агні. Голас .. [жанчыны] спыніўся на паўслове, бо ў печы пачаў смаліцца блін. Бядуля.
3. Зал. да смаліць 2 (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
со́лнце в разн. знач. со́нца, -ца ср.;
восхо́д со́лнца усхо́д со́нца;
го́рное со́лнце спец. го́рнае со́нца;
загора́ть на со́лнце загара́ць на со́нцы;
до (восхо́да) со́лнца да со́нца;
◊
со́лнце пра́вды со́нца пра́ўды.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Брусні́ца. Рус. брусни́ка, укр. брусни́ця, польск. bruśnica, чэш. brusnice і г. д. Слав. *brus‑ ’брусніца’ тлумачыцца як этымалагічна звязанае з брус (гл.), *brъs‑nǫti ’здзіраць’, *brusiti ’гладзіць, тачыць’ (ягады брусніцы быццам лёгка зрываюцца). Як семантычную паралель параўн. ням. Streichbeere (да streichen гладзіць’). Бернекер, 90; Траўтман, 36; Праабражэнскі, 1, 47; Фасмер, 1, 221; Махэк₂, 70 (апошні лічыць назву «праеўрапейскім» словам). Форму брушні́ца ’брусніца’ (Сцяшк. МГ, Нас., Бяльк.) Кюнэ (Poln., 46) лічыць запазычаннем з польск. brusznica. Да слав. *brusьnica ’брусніца’. Бернекер (90) адносіць па паходжанню і бел. брусне́ць ’чырванець; загараць’, брусне́лы ’чырванаваты; загарэлы’ (Нас.). Гл. яшчэ Лучыц-Федарэц. Бел.-рус. ізал., 64.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Зары́ць, зоры́ты ’спаліць (на сонцы збожжа)’ (кобр., Жыв. сл.), зоры́тысь ’даспяваць’, ’загараць’ (драг., Клім.). Рус. дыял. зо́рить ’пакідаць на корані для даспявання, даспяваць’. Славен. zoríti ’рабіць спелым’, серб.-харв. зо̀рити ’стаць спелым’. Ц.-слав. зорити ’даць даспець’. Таго ж кораня, што рус. зреть ’спець’ з іншай ступенню чаргавання галоснага: *zьr‑/*zor‑ з і.-е. *gʼer‑ ’спець, старэць, церці’: грэч. γέρων ’стары’, ням. Kerl уст. ’стары чалавек’, да гэтага ж кораня зерне. Старое значэнне захавалася ў зоры́тысь ’даспяваць’, адкуль ’спаліць (тое, што раскладзена на сонцы для даспявання)’. Фасмер, 2, 104–105; Траўтман, 371–372; Покарны, 1, 390–391; БЕР, 1, 656. А. Ф. Жураўлёў (пісьм. паведамл.), указваючы на абрад выстаўлення зерня для даспявання пад свет зорак, дапускае магчымасць сувязі з зорка, зорыць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
со́нца ср., в разн. знач. со́лнце;
усхо́д с. — восхо́д со́лнца;
го́рнае с. — спец. го́рное со́лнце;
загара́ць на ~цы — загора́ть на со́лнце;
с. пра́ўды — со́лнце пра́вды;
◊ да с. — до (восхо́да) со́лнца;
ме́сца пад ~цам — ме́сто под со́лнцем;
паку́ль с. ўзы́дзе, раса́ во́чы вы́есць — посл. пока́ со́лнце взойдёт, роса́ о́чи вы́ест
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
со́нца, ‑а, н.
1. Цэнтральнае нябеснае цела Сонечнай сістэмы, якое з’яўляецца гіганцкім вогненным шарам, што вылучае святло і цяпло. Вярчэнне Зямлі вакол Сонца. □ Сонца падымалася неяк марудна, раса ападала паволі. Колас. Вызначаючы кароткі начны шлях.. летняга сонца, на поўначы святлела паласа .. зары. Брыль. Стала душна, як толькі ўзышло сонца. Самуйлёнак.
2. Святло, цяпло, якое вылучаецца гэтым свяцілам. Загараць на сонцы. Сушыць на сонцы. □ Уся вуліца была заліта першым сонцам. Чорны. Маёр.. з асалодай падстаўляе сонцу мускулістыя рукі і грудзі. Брыль. Прыжмурыўшыся ад яркага паўдзённага сонца, Васіль зірнуў на неба. Якімовіч. // Пра сонечнае надвор’е. Заўтра будзе сонца і вецер. Бядуля.
3. перан. Пра што‑н., што з’яўляецца крыніцай жыцця, шчасця каго‑, чаго‑н. Сонца свабоды заззяла Краю лясоў і балот. А. Александровіч. Украіна і Беларусь, як і ўсе рэспублікі Савецкага Саюза, расквітнелі пад сонцам новага жыцця, народжанага рэвалюцыяй. Бярозкін. // Пра таго, хто з’яўляецца прадметам пакланення, захаплення. І ўжо з Сімбірска крочыў чалавек Насустрач сонцу, каб ярчэй заззяла. І сам ён сонцам стаў для нас навек, Нам імя Ленін Самым родным стала. Прыходзька.
4. Цэнтральная планета іншых планетных сістэм.
5. Пэўны пакрой спадніцы.
6. Гімнастычнае практыкаванне на турніку.
•••
Да сонца, з сонцам (устаць, падняцца і пад.) — да ўсходу сонца, да святла; вельмі рана.
Месца пад сонцам гл. месца.
Па сонцы — арыентуючыся на сонца, вызначаючы шлях па месцазнаходжанню сонца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)