була́ны, ‑ая, ‑ае.

Жаўтаваты, палавы з чорным хвастом і чорнай грываю (пра масць коней). [Бацька:] — А пасецца .. [конь] у тых жа зялёных лугах, на шаўковых мурагах, і масці ён буланай. Якімовіч. / у знач. наз. була́ны, ‑ага, м. Конь буланай масці. — Гэй, пайшоў, малы-ы! — падбадзёрвае .. [Грамабой] і без таго рухавага буланага. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перга́ментны, ‑ая, ‑ае.

1. Зроблены з пергаменту (у 1 знач.). На стале, на крэслах, проста на падлозе ляжалі жаўтаватыя, пергаментныя, і белыя, папяровыя, скруткі карт, стальныя і гусіныя пер’і, чарніліцы з атрамантам. Караткевіч. // Які мае адносіны да пергаменту. Пергаментная майстэрня.

2. перан. Які нагадвае сваім выглядам пергамент; жаўтаваты. Пергаментны твар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дарашава́ты ’брудна-карычневы, жаўтаваты (аб конях)’ (Шат.). Шатэрнік (79) выводзіць гэта слова з польск. deresz (гл. дэ́раш). Але хутчэй гэта запазычанне прама з польск. dereszowaty ’тс’. Аб польск. слове гл. Слаўскі, 1, 14; Брукнер, 87 (лічыцца запазычаннем з венг. мовы; параўн. венг. прыметнік deres ’тс’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сары́ч ’драпежная птушка сямейства ястрабіных; тое, што і канюк’ (ТСБМ). Праз рус. сары́ч ’тс’ з цюркскіх моў; параўн. паўн.-цюрк. saryča ’парода паляўнічых сакалоў’, тур. saryǯaжаўтаваты’, saryǯyk ’нейкая птушка’ (Радлаў, 4, 325). Назва птушкі ўтворана ад назвы колеру, параўн. уйг. saryɣ ’жоўты’, тур. sary ’тс’, чагат. sar ’шуленак, каршун’, манг. sar, калм. sar (Міклашыч, Türk. El. Nachtr., 2, 152; Праабражэнскі, 2, 253). Версія аб роднаснасці са ст.-інд. sā́ram ’драўніна, стрыжань дрэва’, арм. uruk ’пракажоны’ абвяргаецца Фасмерам (3, 564).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прамяні́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які свеціцца праменямі, ад якога ідуць прамені. Зімняе сонейка рэдка калі бывае яркім, прамяністым. Краўчанка. // Поўны святла, ззяння, бляску. За акном разгараецца дзень прамяністы. Панчанка. Зыркаюць прамяністыя агні ў калгасным клубе. Пянкрат. // перан. Поўны радасці, шчасця і пад. Прамяністыя надзеі. Прамяністая будучыня. // перан. Напоўнены ўнутраным ззяннем (пра вочы). Цеплыня выходзіла і ад .. [Марынчынай] рукі, і ад гэтых слоў, і ад прамяністых вачэй. Хадкевіч.

2. Які разыходзіцца праменямі, нагадвае прамені. Жаўтаваты твар з прамяністымі маршчынамі вакол вачэй гаварыў, што нямала гора перанесла кабета. Васілевіч.

3. Спец. Які ўзнікае пры выпраменьванні. Прамяністая цеплыня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Падла́сы ’з белай поўсцю на жываце (звычайна пра карову)’ (ТСБМ, Бяльк., Шат.), ’жаўтаваты, светла-руды’ (Гарэц., Некр., Мал.), ’аб сабаку: плямісты або з белай спіной ці белым жыватом’ (Федар.), подла́сы ’падласы’ (ТС), падла́сівенькі ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. падла́сый ’цёмна-гняды з падпалінамі’, укр. підла́сий ’з белым жыватом’; далей рус. ла́са ’пляма прадаўгаватай формы, ільсняная пляма; паласа ад праса’, ла́сить ’пакідаць плямы’. Паводле Фасмера (2, 460), роднаснае літ. lãšas ’пляма’, лат. làse ’кропля, пляма, крапінка’ (гл. таксама Бернекер, 1, 691; Міклашыч, 160; Мацэнауэр, 9, 189). Збліжэнне з лат. lãpsa ’месца’ (Мее–Эндзелін, 2, 440); Фасмер (там жа) лічыць менш верагодным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Саранча́ ’насякомае падсямейства саранчовых, падобнае на коніка, якое вялікімі чародамі пралятае і нішчыць пасевы’ (ТСБМ), саранча́, сарана́ ’тс’ (ТС), сара́нка ’конік, казюлька’ (ТС), сарана́ ’дзятва’ (Янк., Ян., Мат. Гом.), саранчу́к ’насякомае, падобнае на саранчу, але зялёнага колеру з доўгімі заднімі нагамі’ (Нас.), ’каромысел (насякомае)’ (Байк. і Некр.). Ст.-бел. саранча, шаранча (XVI ст.) (Булыка, Лекс. запазыч., 146). Рус. саранча́, дыял. сарана́, укр. сарана́, польск. szarancza, saranczaрус.Брукнер, 683). Запазычанне з цюрк. sarynča ’тс’; параўн. кыпч. sarynčaq ’тс’, вытворнага ад sary(ɣ) ’жоўты’, saryǯaжаўтаваты’ (Корш, AfslPh, 9, 666). Сарана́ — адваротны дэрыват ад саранчаФасмер, 3, 560. Сюды ж сарачыць ’спусташаць, знішчаць, як саранча’ (Нас., Байк. і Некр.). Параўн. сарыч. Гл. яшчэ Жураўскі, Лекс. тюрк., 85.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пас 1, ‑а, м.

1. Прыстасаванне для прывядзення ў рух якой‑н. машыны, механізма. Малатарня ўжо стаяла напагатове, злучаная пасам з Ладуцькавым трактарам «Беларусь». Хадкевіч. Глуха застукала турбіна, ляснуў пас, тонка заспяваў ненагружаны генератар. Шамякін.

2. Тое, што і пояс (у 1 знач.), пасак. Твар сур’ёзны ў селяніна, Важны, задуменны, Ходзіць, рукі залажыўшы За той пас раменны. Колас. // Паласа. Пас мёртвага святла ляжыць на канапе, на стале, ручніком спадае на падлогу. Мележ. Кудысьці ўдаль рассцілаецца жаўтаваты пас гладкай, нібы ток, дарогі. Бядуля.

пас 2, ‑а, м.

Перадача мяча, шайбы і пад. каму‑н. з ігракоў сваёй каманды ў спартыўнай гульні. Дакладны пас.

[Ад англ. pass — перадаваць.]

пас 3, выкл.

1. Пры гульні ў карты — вокліч аб адказе ўдзельнічаць у розыгрышы да наступнай раздачы карт.

2. перан.; у знач. вык. Разм. Няма сіл, магчымасцей; вымушаны адмовіцца што‑н. рабіць (зрабіць). Аматар траскатні з трыбуны ўзнімае «шквал» Пра статыстычны «вал», Як аб прагрэсе, дасягненні веку... А што дае канкрэтнаму ён чалавеку, Як паляпшае дабрабыт ён мас — Аратар «пас». Валасевіч.

[Ад фр. (je) passe — прапускаю, не гуляю.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малі́на, малі́ны, малы́на, малэ́нэ ’маліна звычайная, Rubus idaeus L.’, ’маліннік’ (ТСБМ, Кіс., Бес., Касп., Бяльк., ТС, Сл. ПЗБ; драг., КЭС, міёр., Жыв. сл.), малі́ніца, малі́нушка ’маліна’ (Нар. Гом.; Кліх). Укр. мали́на, рус. мали́на, малины, польск. malina, malinia, палаб. moleina, н.-луж., чэш., славац. malina, в.-луж. malena, славен. malína, серб.-харв. ма̀лина, макед., балг. малина. Прасл. malina, першасным значэннем якога, паводле Скока (2, 363), было ’чарніцы’, параўн. роднасныя і.-е. адпаведнікі: літ. mė́lynas ’блакітны’, mė́lyna ’пляма’, лат. mel̃ns ’чорны’, ст.-прус. mīlinan ’пляму’ (В. скл.), літ. mel̃svas ’сіняваты’, ст.-грэч. μέλας ’чорны, цёмны’, ст.-в.-ням. ana‑mâli ’пляма, шрам, рубец’, с.-в.-ням. mâl ’пляма’, брэтон. melenжаўтаваты’, лац. mulleus ’чырванаваты’, ст.-грэч. μολύνω ’пэцкаю’, ст.-інд. malina‑ ’запэцканы’ — усе да і.-е. *mel(ə)‑ ’цёмны, брудны, запэцканы’ (Міклашыч, 181; Бернекер, 2, 12, Брукнер, 319; Фасмер, 2, 563; Скок, 2, 363; Бязлай, 2, 164; БЕР, 3, 627). Махэк₂ (349) адносіць гэту лексему да «праеўрапейскай» асновы *mōr‑/m̄ol. Мартынаў (Тезисы: Ареальные иссл.… Л., 1975, 24) выводзіць яе з прасл. m̄alъ ’малы’ — ягада складаецца з малых частак. Сюды ж малі́ннік, ігн. маліня́к ’зараснік маліны’, ’яе галінкі’ (ТСБМ, ТС; любан., Нар. словатв.; міёр., Жыв. сл.; Сл. ПЗБ), малі́навік, малі́ннік ’пітво, настоенае на маліне’ (Нас.); малінавы(й) ’цёмна-чырвоны’ (Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сі́ні ‘колер, сярэдні паміж блакітным і фіялетавым’, (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк., Бяльк., Стан., Сл. ПЗБ, ТС), ‘цёмны’ (Ян.): сіня хмара (ТС), ‘бесталковы’ (шчуч., Сл. ПЗБ), сюды ж сіні камень ‘купарвас’ (Байк. і Некр., Бяльк.), сіні лён ‘нямочаны лён’ (астрав., Сл. ПЗБ). Укр. си́ний, рус. си́ний, ст.-рус. синь, рус.-ц.-слав. синь ‘сіні колер’, польск. siny, чэш., славац. siný, харв. sȋnj, серб. си̑њӣ ‘шэраваты, сіні’, славен. sínji ‘шэры, шэраваты, сіняваты’, балг., макед. син. Махэк₂ (543) прасл. форму ўзнаўляе як *sinь, але заўважае, што заканчэнне n‑jь не мае аналогіі ў назвах колераў. Прасл. *sinь, *sinьjь. Роднаснае сіяць і сівы, гл. (Фасмер, 3, 624; Скок, 3, 239–249; Брукнер, 492; Сной₁, 568); а таксама літ. šývas ‘светлай масці’, šėmas, šė̃mas ‘попельнага колеру, шэраваты’, ст.-інд. śyāmáh ‘чорны, цёмнага колеру’ і інш., гл. Траўтман, 306; Персаў 32; Майргофер, 3, 383; Ерне, Die slav. Farbenbenennungen, Uppsala, 1954, 81 і наст.; БЕР, 6, 655–663. Мяркуецца, што слова роднаснае таксама ст.-іран. axsaena, асец. œxsīn, афг. sīn ‘цёмна-шэры’, што было прадстаўлена ў першай частцы скіф. Axšaina‑ у назве Чорнага мора (раней Сіняе мора, грэч. Πόντος Ἅξεινος), што можа быць і крыніцай для *sinь (гл. Абаеў, 1, 220; Глухак, 548; Мартынаў, Язык, 52; Лома, Пракосово, 40). Да і.-е. кі‑ ‘цёмна-шэры’ з суф. *‑ńь (Борысь, 548). Параўн. сівы. Інакш Сной₁ (568), які звязвае з прасл. *sьjati ‘ззяць’ < і.-е. кораня *skei̯‑ ‘свяціцца, блішчэць’, адкуль першаснае значэнне славянскага слова ‘колер ззяючага неба’. Талстыя (Полес. сб., 9) звярнулі ўвагу на палеска-сербска-харвацкую ізасему си́не редно́ ‘суровае палатно’ — си̑њжаўтаваты, попельна-шэры’ (акрамя значэнняў ‘сіні’ і ‘чорны’), што дае падставы для рэканструкцыі зыходнага значэння як ‘цёмна-шэры, шэры’ (Іванова, Зб. Бархудараву, 288).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)