дура́шливый разг.

1. дурнава́ты;

2. (шаловливый) дураслі́вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

про́стенький разг.

1. про́сценькі;

2. (недалёкий) недалёкі; (глуповатый) дурнава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

простова́тый разг. прастава́ты; (ограниченный) абмежава́ны; (недалёкий) недалёкі; (глуповатый) дурнава́ты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Прышало́пкаватыдурнаваты’ (хойн., Мат. Гом.), укр. пришелепкуватий, пришолопкуватий, пришелепуватий, пришо‑ лопуватийдурнаваты’. Да шалопаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блазнава́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Крыху, злёгку блазенскі. Блазнаватыя кепікі. Блазнаватая ўсмешка.

2. Тое, што і дурнаваты. От ужо і хлопцы якія павырасталі, а .. [Праксэда] ўсё глядзіць на свайго Мікодыма, як на блазнаватага. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

юро́дзівы, ‑ая, ‑ае.

1. Дурнаваты, блізкі да вар’яцтва. Юродзівы хлопец.

2. у знач. наз. юро́дзівы, ‑ага, м. У веруючых, рэлігійных людзей — вар’ят, які валодае дарам прадказання. Распаўсюджвалі розныя небыліцы багамольцы, юродзівыя, а ў першую чаргу духавенства. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыду́рак, ‑рка, м.

Разм. Дурнаваты, бесталковы або з дзівацтвамі чалавек. Пад вонкавай наіўнасцю афіцэр так і не разгадаў хітрасці, палічыў мяне за прыдурка і не аддаў паліцыянту. Карпюк. Пакідалі п’янчугі ці прыдуркі Газет абрыўкі, шкло, шматкі праграм. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Малахол ’дзівак, дурнаваты’ (Юрч.), малахольны ’нястрыманы’ (Касп.), ’нервовы, неўраўнаважаны’ (Сцяц. Сл.), малахольный ’неразумны, легкадумны’ (шкл., Мат. Маг.), малахолля ’хваравітасць розуму’ (КЭС, лаг.). Рус. малахольный ’разумова непаўнацэнны, дурнаваты’, ’няўдачлівы’. Узыходзіць да навагрэч. μελαγχολικός ’меланхалічны’, μελαγχολία ’сум’ (Краўчук, вусн. паведамл.), аднак шляхі яго пранікнення невядомыя.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарапа́т ’спех, таропкасць’ (Барад.), сюды ж тарапа́ты ’нявытрыманы, прыдзірлівы’ (Сцяшк. Сл.), ’дурнаваты’ (люб., Сл. ПЗБ). Гл. торап, тарапіцца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Прыцю́цькаваты, прыцюцьковаты ’прыдуркаваты’ (ТС). Параўн. укр. прицу́цуватийдурнаваты’, што выводзіцца з вы-клічніка цу‑цу́ для выражэння здзіўлення, расчаравання (ЕСУМ, 4, 583); гл. аналагічны беларускі выклічнік цю‑цю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)