Дупёлка, дупёлко ’бочачка’ (Сцяшк.). Да дупло́ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ду́пель1 ’назва птушкі’. Рус. ду́пель, ду́бель. Лічыцца запазычаннем з ням. duppelt, Doppelschnepfe або праз польск. dubelt ’тс’ з н.-ням. dubbelt. Фасмер, 1, 554 (са спасылкай на Бернекера, 1, 238; Брукнера, 101; Гараева, 99).

Ду́пель2дупло’. Гл. дупло́.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жарало́ ср.

1. жерло́;

ж. гарма́ты — жерло́ пу́шки;

ж. вулка́на — жерло́ вулка́на;

2. обл. (в дереве) дупло́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

борць, ‑і, ж.

Уст. Вулей у выглядзе выдзеўбанай калоды або дупло ў дрэве, дзе жывуць пчолы. Зусім нечакана ў глухім лесе можна ўбачыць пчаліную калоду — борць, устаноўленую на высокім дрэве каля паляны. Самусенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэз, ‑а, м.

Месца разрэзу чаго‑н., разрэз. Праз некаторы час Васіль ужо без дапамогі інструктара зваліў некалькі дрэў, хоць рэз і атрымліваўся касы. Чарнышэвіч. За трэцім разам піла пайшла спачатку лёгка, быццам дупло ўсярэдзіне было, затым стала заціскаць. Рэз быццам змазалі смалой. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мулёўкадупло’ (петрык., Шатал.). Няясна. Магчыма, роднасным да яе будзе польск. muleszka ’ракавінка слімака, выкінутая на бераг мора’, якое Варш. сл. (2, 1067) адносіць да muł ’мул, твань, іл’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зано́рысты ’пакручасты; дрэва, якое цяжка раскалоць’ (Сл. паўн.-зах.). Магчымыя версіі: да нораў, г. зн. дрэва «з норавам»?, да норадупло’?, да *норити (гл. ныраць) ’дрэва, што было патоплена’? Няясна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нады́баць ’натрапіць, сустрэць’ (Сцяшк. Сл.; Сцяц., в.-дзв., Шатал.), надыбаць ’наткнуцца, набрысці’ (слонім., Нар. лекс.; Сл. ПЗБ), параўн. надыбаць рой ’знайсці ў лесе дупло з роем’ (ашм., З нар. сл.). Да ды́баць ’ісці, чыкільгаць’ (гл.), параўн. надыйсці́ ’натрапіць’: надышоў на грыбы (Сл. ПЗБ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перуно́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да перуна (у 1 знач.). Чорнае дупло, у якім хаваліся ад дажджу, стала яшчэ большае, ды верхавіна ад перуновага ўдару крыху расшчапілася і засохла. Ляўданскі. Спевы, грукат перуновы Слухаць буду рад, Толькі не грымі ты, лесе, Грукатам гармат. Русак.

2. перан. Аглушальны, вельмі моцны, гулкі. Размахнуўся з-за пляча гранатай — Раз! — і грымнуў перуновы выбух. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́мба, ‑ы, ж.

1. Кавалак свінцу або якога‑н. пластычнага матэрыялу з адціснутым кляймом ці пячаццю, які прывешваецца да розных прадметаў, прыбораў, дзвярэй памяшканняў, вагонаў і пад. як забаронны знак. — Не будзем доўга гадаць, а самі паглядзім, што там такое, — сказаў начальнік вакзала і сарваў з дзвярэй вагона пломбу. Сяргейчык.

2. Кавалачак цвёрдага рэчыва, якім закладваецца дупло сапсаванага зуба. Цэментная пломба.

[Ад лац. plumbum — свінец.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)