кватар’е́р, ‑а, м.
Службовая асоба ў вайсковых часцях, якая пасылаецца ўперад пры перамяшчэнні войска для падрыхтоўкі кватэр, выбару бівакоў. Ля першых хат Барысава сустрэлі кватар’еры, якіх ён пасылаў наперад, і паведамілі, дзе размяшчаць людзей. Дудо.
[Ням. Quartierherr.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лубяне́ць, ‑ее; незак.
Разм. Станавіцца цвёрдым, нягнуткім, падобным на луб. Удзень наплывала вада ў акопы, салдацкія валёнкі і шынялі прамакалі, а ўвечары, калі пачынаўся мароз, адзенне так лубянела, што ў ім нельга было паварушыцца. Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павісе́ць, ‑вішу, ‑вісіш, ‑вісіць; зак.
Вісець некаторы час. [Шпак] толькі павісеў у паветры, хутка-хутка трапечучы крыльцамі, і паляцеў у бок сіняга лесу. Сіняўскі. Самалёт, як крумкач, павісеў над пярэднім краем, зрабіў круг і павярнуў да тылоў батальёна. Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мешані́на, ‑ы, ж.
Разм.
1. Сумесь чаго‑н. разнароднага. Угару ўзлятала снежна-земляная мешаніна, поле пакрывалася чорнымі плямамі варонак. Дудо.
2. перан. Блытаніна, адсутнасць яснасці ў чым‑н. Выйшаў Лабановіч [ад Ліскоўскіх] з неакрэсленым адчуваннем, з непрыведзенаю ў парадак мешанінай у галаве. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ламо́та, ‑ы, ДМ ‑моце, ж.
Тупыя працяглыя болі ў касцях, суставах, мышцах. Адчувалася ламота касцей ва ўсім целе. Дудо. Лейтэнант Шамяток, які ўвесь час мучыўся ад тупой ламоты ў нагах, з надыходам марозаў адразу адчуў сябе намнога лепш. Курто.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
газо́ўка, ‑і, ДМ ‑зоўцы; Р мн. ‑зовак; ж.
Разм. Самаробная газавая лямпа без шкла. У самай крайняй зямлянцы цьмяна гарэла пад столлю газоўка з артылерыйскай гільзы. Дудо. Ужо было цёмна. Пануры астрог цьмяна асвятляўся газоўкамі, ад гэтага вокны здаваліся сляпымі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
віра́ж 1, ‑у, м.
1. Паварот самалёта, карабля з крэнам або паварот па крывой аўтамашыны, веласіпеда і пад. Робячы глыбокія віражы,.. [самалёты] ўзляталі пад воблакі. Дудо.
2. Месца павароту дарогі, спартыўнай дарожкі.
[Фр. virage — паварот.]
віра́ж 2, ‑у, м.
Хімічны раствор для надання пэўнага колеру фатаграфічным здымкам.
[Фр. virage — фатаграфічны працэс, літаральна — паварот.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
распласта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Палажыць пластом, шчыльна прыціснуўшы да зямлі, да якой‑н. паверхні. Зачапіўшыся за станіну разбітай гарматы, .. [баец] паваліўся на зямлю і распластаў рукі. Дудо. Іваніцкі разгарнуў ліст спісанай паперы, распластаў яго і паклаў перад сабой на стол. Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гара́чнасць, ‑і, ж.
Страснасць, палкасць, схільнасць захапляцца чым‑н. Гарачнасць натуры. □ — Дык давайце туды і пойдзем! — з гарачнасцю падхапіў самы шустры ў звяне піянер Валодзя. Якімовіч. // Паспешлівасць пры выбары рашэння, нястрыманасць, запальчывасць. [Камандзір] баяўся сваёй гарачнасці і сілай стрымліваў парыванні, каб не разгневаць Наталлю Максімаўну. Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаво́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Разм. Самавольная адлучка (са службы, з работы і пад.). Пайшоў.. [Амельчанка] ноччу з лагера ў самаволку, каб пагрэцца ў хаце лесніка, а там стаіць вартавы. Дудо. Сяржант Шаўчук, не ў прыклад сваім падначаленым, пайшоў аднойчы ў самаволку. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)