ДУДО́ (Пятро) (Пётр Дзмітрыевіч; 4.9.1911, в. Забалацце Лепельскага р-на Віцебскай вобл. — 23.2.1958),
бел. пісьменнік. Скончыў Камуніст.ін-т журналістыкі ў Мінску (1940). З 1935 у арміі. Друкаваўся з 1934. Выступаў з нарысамі і апавяданнямі. Аўтар аповесці «Першы салют» (1953) і сатыр. камедыі «Чортаў тузін» (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дудо П. (П. Дз.) 4/309
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Дудо Ф. 9/339; 12/658
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
збо́чыцца, ‑чуся, ‑чышся, ‑чыцца; зак.
Разм. Стаць бокам, нахіліцца набок. Танк, атрымаўшы ўдар, збочыўся, прапоўз метраў дваццаць і стаў.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
груката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.
Разм. Ствараць грукат. Пярун грукоча, высякае, Нібыта крэсівам, агні.Ляпёшкін.// Напаўняцца шумам, грукатам. Горад грукатаў, палыхаў агнём.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неаднаразо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які робіцца або адбываецца не адзін раз. Неаднаразовыя папярэджанні. □ Неаднаразовыя гутаркі з галоўным хірургам скончыліся тым, што [Наталлю Максімаўну] выклікаў начальнік шпіталя.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзеравя́нікі, ‑аў; адз. дзеравянік, ‑а, м.
Абл. Дзеравяшкі (у 3 знач.). [Самалёт] пачулі ўсе, і.. нават Міколка — унук Гаўрылы Андрэевіча, — насунуўшы на ногі дзеравянікі, выбег да дзеда.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЫМЯРА́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
оптыка-механічная машына для вымярэння вонкавых і ўнутраных лінейных памераў. Мае межы вымярэнняў: ніжнюю ад 0 (для вонкавых памераў) і ад 13,5 мм (для ўнутраных) і верхнюю да 1, 2, 4, 6, 8 і 12 м.
Дэталь, якая кантралюецца, устанаўліваецца на прадметны стол або люнеты. Адліковым прыстасаваннем служыць трубка аптыметра або інтэрферометра. Вымярэнне ажыццяўляецца параўнаннем памераў рабочай і ўзорнай дэталей (пераважна канцавых мер) або прамым вымярэннем. Вымяральная машына выкарыстоўваецца пераважна для праверкі і настройкі нутрамераў, вымярэння вял. канцавых мер і кантролю вял. дэталей. У праграмавальнай вытв-сці пашыраны каардынатныя вымяральныя машыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФРАЧЫРВО́НАЯ ТЭ́ХНІКА,
галіна прыкладной фізікі і тэхнікі, што ўключае распрацоўку і выкарыстанне ў навук. даследаваннях, вытв-сці і ваен. справе прылад і прыстасаванняў, прынцып дзеяння якіх засн. на выкарыстанні інфрачырвонага выпрамянення. Такія прылады бываюць актыўныя (маюць уласныя штучныя крыніцы выпрамянення) і пасіўныя (выкарыстоўваюць натуральныя крыніцы выпрамянення).
Да І.т. адносяць распрацоўку і стварэнне прыёмнікаў і крыніц інфрачырвонага выпрамянення, святлафільтраў (гл.Дысперсійныя фільтры), матэрыялаў, празрыстых у інфрачырвонай вобласці, прылад для вывучэння спектраў паглынання і выпрамянення (гл.Інфрачырвоная спектраскапія), прылад для назірання (гл.Электронна-аптычныя пераўтваральнікі) і фатаграфавання ў цемнаце, дыстанцыйнага вымярэння т-ры нагрэтых цел па іх цеплавым выпрамяненні (гл.Балометр, Пірометр), сушкі драўніны і лакафарбавых пакрыццяў, дыягностыкі захворванняў, скрытай сігналізацыі, зямной і касм. сувязі і інш.Гл. таксама Інфрачырвоная дэфектаскапія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
батальён, ‑а, м.
Вайсковае падраздзяленне, якое звычайна складаецца з некалькіх рот і спецыяльных узводаў. Стралковы батальён. Санітарны батальён. Дысцыплінарны батальён. □ Асобны супрацьтанкавы батальён адыходзіў па палявой дарозе.Дудо.
[Фр. baraillon.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)