краж, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Ланцуг невысокіх гор.

Лясісты к.

2. Кароткі абрубак тоўстага бервяна.

Дубовы к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трубкакру́т, ‑а, М ‑круце, м.

Жук сямейства трубкакрутаў, шкоднік лісцевых дрэў. Дубовы трубкакрут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

укра́са, -ы, мн. -ы, -ра́с, ж.

1. Прадмет, прызначаны для ўпрыгожвання каго-, чаго-н.

Абновы і ўкрасы.

2. перан., чаго. Тое (той), што (хто) з’яўляецца гордасцю, упрыгожвае што-н.

Дубовы гай — у. наваколля.

Гэты студэнт — у. курса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

*Ва́нчас, ванчос, ванчэс, ванчусдубовы брус, клёпкі, дошкі на клёпкі’ (Кольб., КЭС, Гарб.); ’від лесаматэрыялу’ (КСТ). Да літ. vančos, лат. vantisдубовы брус, бэлька для прывязвання якара’ (Карскі, Труды, 391, 482; Карскі, РФВ, 49, 13; Фасмер, 1, 272; Рудніцкі, 1, 310; Аткупшчыкоў, Лекс. балтызмы, 32–33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дубрэ́ць ’рабіцца цвёрдым’ (Касп.). Няясна. Магчыма, архаізм (з тэарэтычнага прыметніка *dǫbrъдубовы’ > ’цвёрды’; параўн. прасл. *dǫbrъ у Трубачова, Эт. сл., 5, 95).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дубня́к, ‑у, м.

Малады дубовы лес. У дубняку густы пах прэлага лісця і жалудоў ап’яняў змораных людзей. Шамякін. Густы лес пачаў радзець, на змену вялікім дрэвам пайшоў малады дубняк. Васілеўская.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

цурба́н, ‑а, м.

1. Абрубак дрэва; кароткае бервяно. Прайшоўшы да кустоў, я, не спяшаючыся, разматаў і закінуў вуды, потым прысеў на чорны дубовы цурбан. Ляўданскі.

2. Лаянк. Пра някемлівага, неразумнае чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падару́нак, ‑нка, м.

Тое, што дораць, што падорана. Сват хадзіў з рэшатам, абдзяляў гасцей цукеркамі і збіраў падарункі маладым. Васілевіч. Пасярод зямлянкі стаяў добры дубовы стол — работа рук Карпа Маеўскага, яго падарунак камандзіру і камісару. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Р мн. ‑дак; ж.

Невялікая кадзь; кадушка. Дубовы ліст, і хрэн, і кроп кладуць з гуркамі ў кадкі. Вялюгін. І [Маці] лічыць дні, Каб хутчэй дачакацца, Хлебны квас прыгатуе ў ліпавай кадцы. Панчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ружава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі ружовы, не зусім ружовы. І сніцца мне мой родны край, Мая далёкая радзіма, Кляновы ліст, дубовы гай І ружаваты небакрай, Засланы злёгку белым дымам. Глебка. На талерках дыміцца лёгкай парай вараная ружаватая трусяціна. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)