ско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Аднакр. да скакаць (у 1, 5 і 8 знач.).

2. да каго-чаго. Падскочыць, хутка падысці. Скочыў да цара Музыка... Танк. Мама скочыла да майго ложка, згрэбла мяне соннага і дрыготка прашаптала: — Блакада, сынок... «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дры́гаць ’дрыгаць’ (БРС). Параўн. рус. дры́гать, укр. дри́гати, польск. drgać, drygać, славен. dŕgati. Сюды ж і формы тыпу рус. дыял. дро́гать ’трасці, топаць нагамі і г. д.’ Зыходным з’яўляецца прасл. форма *drъgati (), якая адпавядае літ. drugỹs ’ліхаманка’. Група слоў *drъgati () звязана з *drъzǎti ’дрыжаць’, *drъžьдрыготка’. Гл. Трубачоў, Эт. сл, 5, 137–138, 144–145; Фасмер, 1, 544, 540–541.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дрожь ж. дры́жыкі, -каў ед. нет; дрыжа́нне, -ння ср., дрыго́тка, -кі ж.;

дрожь в го́лосе дрыжа́нне ў го́ласе;

в дрожь броса́ет, дрожь берёт, пронима́ет дры́жыкі бяру́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ліхама́нкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які бывае пры ліхаманцы (у 1 знач.). Ліхаманкавы стан. Ліхаманкавая дрыготка. // Звязаны з ліхаманкай. Ліхаманкавае захворванне.

2. перан. Які выяўляе нервовае ўзбуджэнне, вельмі усхваляваны. Сэрца ў хлопчыка прыемна ные, вочы гараць ліхаманкавым агнём нецярплівасці. Гамолка. // Празмерна паспешлівы, гарачкавы. Ліхаманкавая дзейнасць захапіла абодва камітэты. Мурашка. Пачуўшы гудкі, людзі.., спяшаючыся, апраналіся і, ахопленыя ліхаманкавай дрыготкай, ціснуліся да аконных шыб, каб зірнуць, што робіцца на вуліцы. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

*Мярза́вы, мерза́ву, мерзе́ны ’агідны, дрэнны’ (ТС), мярзя́ва ’нягоднік, паганец’ (Ян.), укр. мерзе́нний, мерзосві́тний, рус. мерзкий, ст.-рус. мьрзъкъ, чэш., славац. mrzký, славен. mŕzək, серб.-харв. мр̏зак, макед. мрзешен, мрзешник, ст.-слав. мръзъкъ. Звязана з мёрзнуць, мароз (Фасмер, 2, 603), параўн. алб. mardhem ’дрыжу ад холаду’, marth ’мароз’. Параўн. аналагічна чэш. osiuditi ’выклікаць агіду’, ostuda ’сорам’ — рус. студить, ням. Schauderдрыготка’ і ’жах, агіда’. Супраць такіх паралелей выступае Махэк₂ (381) і звязвае чэш. mrzeti з ц.-слав. мръсьнъ ’гідкі, агідны, жудасны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пры́від, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Вобраз памёршай асобы, які ўяўляецца людзям забабонным або з хваравітай псіхікай; здань. Прывід Пятра Пятровіча не даваў Валі спакою. Шахавец. Не, гэта не прывід і не сон — гэта той Сцяпан, якога Талаўня даўно лічыў нябожчыкам. Гроднеў. // Вобраз каго‑, чаго‑н., які здаецца ва ўяўленні або ў сне. Прывід далёкага мінулага стаіць перада мной. Асіпенка. Пад раніцу Веньямін заснуў. Але і засынаючы баяўся, каб зноў не ўзнік страшны прывід белага горада пад чорным небам... Навуменка.

2. Тое, што ўявілася, здалося. Перад вачыма [Таццяны] з’явіўся жудасны прывід: гітлеравец трымае высока над галавой яе маленькага Віцю. Шамякін. Прывід гэта ці сапраўднасць? Канешне, сапраўднасць! Еў жа пасля таго чырвонаармеец Чыжык той хлеб і тыя каўбасы. Лупсякоў.

3. Няясныя, ледзь акрэсленыя рысы чаго‑н.; контуры. І потым, седзячы ў аўто.., Юткевіч глядзеў на аддаленыя прывіды вялікага грознага зарыва, і целам ішла дробная пякучая дрыготка. Мікуліч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тулі́цца, тулюся, тулішся, туліцца; незак.

1. Гарнуцца, прыціскацца да каго‑, чаго‑н. Хлапчанё тулілася да маці і палахліва шаптала: — Я баюся, мамачка. Шамякін. Нібы да знаёмых, туліліся дзеці К савецкім байцам, абнімаючы іх. Астрэйка. За гэты час ласяняты добра падраслі; яны дрыготка пацепваліся ад холаду і туліліся да ласіхі. Кірэйчык. // Гарнуцца, прыхінацца, кахаючы каго‑н. Соладка замірала маё сэрца, калі я кружыў Таню і яна боязна тулілася да мяне. Марціновіч. — Якая ты добрая, што прыйшла ў гэтую ноч, Танечка! — шэпча абрадаваны Міхась і .. моцна туліцца да яе. Машара. // перан. Шукаць збліжэння з кім‑н., быць у прыязных адносінах з кім‑н. Аўгіня падсмейвалася з Васіля, але часамі і падхвальвала яго, ды шчыльней тулілася да Мартына. Колас. // Набліжацца і шчыльна прыціскацца да каго‑, чаго‑н. Я шчыльна тулюся да халодных аконных шыб, хапаюся рукамі за гладкую сцяну і паглынаю вачыма далёкія прасторы. Галавач. Уся вёска, вялікія і малыя, жанкі і мужчыны, туліліся бліжэй да цёплых чараноў. Мележ. Кандрацкая, здаецца, прабавала плакаць і ўсё тулілася да мураваных сцен, каб кулі не дасталі. Гарэцкі. / у вобразным ужыв. Хвалі мора да берага туляцца. Глебка. Вечар туліўся да шэрых сцен старасвецкай будоўлі. Чорны. І вось ужо Мяне глынула вуліца, Дзе ў змроку непрагляднае начы Не толькі людзі — Дрэва к дрэву туліцца! Макаль. // Хавацца ў што‑н. Генерал туліцца ў бурку, працірае вочы. Пестрак. — Ой, я баюся! — туліцца мама ў падушку. Брыль.

2. Знаходзіць прытулак, прыстанішча, размяшчацца дзе‑н. у цеснаце, у непадыходзячым месцы. У часы вялікага заводу ваўначоска працуе і дзень і ноч, завозчыкі запруджваюць двор, па начах туляцца ў сенцах, у адрыне, на прыгрэбцы, а некаторыя, найбольш знаёмыя, і ў хаце. Кулакоўскі. Вялізная Маніна сям’я з шасці дачок, двух сыноў і бацькі з маткай туліцца ў старой цеснай хаце. Васілевіч. Калісьці .. [музычная школа] тулілася ў двух невялічкіх пакойчыках пры Доме асветы. «ЛіМ». / у перан. ужыв. Войт паддаецца Бруевым разважанням і на некаторы час заспакойваецца, але ўсё ж цень трывогі дзесь туліцца ў яго сэрцы. Колас. // Ціха стаяць дзе‑н., прытаіўшыся. Не ведалі сакратар і яго маладзёжная дружына, што за яблыняй на падворку за парканам туліўся не хто іншы, як сам Мацей Гусак. Пестрак. Быццам туліцца цішком Нехта за капліцаю! Дзяргай. // Хавацца дзе‑н., ратуючыся ад каго‑, чаго‑н. Так, дорага абышлася народу гэтая блакада. Вёскі пагалелі канчаткова, людзі туліліся ў лесе, ратуючыся. Лось.

3. перан. Размяшчацца дзе‑н. у зацішным месцы, пад аховай чаго‑н. Па-над Прыпяццю між лясоў, пяскоў і балот туліцца невялічкая вёсачка, хат можа так трыццаць ці сорак. Колас. Прыборны і Паўленка настойвалі спыніцца ў Выселках — невялічкай вёсцы, што тулілася каля самага лесу. Шамякін. [Будынак] туліўся ля падножжа высокай скалы, нібы зрэзанай нажом зверху ўніз. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)