тры́шчыць

‘крышыць, драбніць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. тры́шчу тры́шчым
2-я ас. тры́шчыш тры́шчыце
3-я ас. тры́шчыць тры́шчаць
Прошлы час
м. тры́шчыў тры́шчылі
ж. тры́шчыла
н. тры́шчыла
Загадны лад
2-я ас. тры́шчы тры́шчыце
Дзеепрыслоўе
цяп. час тры́шчачы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

драбні́цца несов.

1. измельча́ться, дроби́ться;

2. дроби́ться;

3. страд. измельча́ться; дроби́ться; см. драбні́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

измельча́тьII несов. (к измельчи́ть) драбні́ць; (крошить) крышы́ць; (толочь — ещё) таўчы́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тру́песок ‘друз, трэск і інш.’ (ТС), тру̀пасок ‘труха, пацяруха’ (Альп.). Параўн. укр. палес. тру́песок ‘сухія трэскі’, якое ў ЕСУМ (5, 657) лічаць відазмененым тру́сок (гл. труск), што малаверагодна. Хутчэй утворана ад асновы трупех‑ (гл. наступнае слова) у выніку чаргавання х // с і збліжэння канца слова з пясок, параўн. ілюстрацыі: така земля, трупесок, не песок і не глей (ТС). Зыходная аснова прадстаўлена ў польск. дыял. trupa ‘парахно’ (MSGP), рус. трупи́тьдрабніць, крышыць’, тру́пья ‘старое, парванае адзенне’, трупъ ‘луска, перхаць’, в тре́пес ‘ушчэнт’ (СРНГ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

таўчы́, таўку́, таўчэ́ш, таўчэ́; таўчо́м, таўчаце́, таўку́ць; тоўк, таўкла́, -ло́; таўчы́; то́ўчаны; незак.

1. што. Рабіць больш дробным, драбніць.

Т. соль.

2. што. Размінаць таўкачом, робячы мяккім.

Т. бульбу.

3. што. Ачышчаць таўкачом у ступе зерне ад шалупіння.

Т. проса ў ступе.

4. што. Біць, разбіваць шмат чаго-н. (разм.).

Т. талеркі.

5. каго. Наносіць пабоі, збіваць (разм.).

6. што. Мяць, нішчыць, вытоптваць што-н.

Т. пасевы.

Таўчы ваду ў ступе (разм., неадабр.) — дарма траціць час, займацца непатрэбнай, безвыніковай справай.

|| зак. стаўчы́, стаўку́, стаўчэ́ш, стаўчэ́; стаўчо́м, стаўчаце́, стаўку́ць; стоўк, стаўкла́, -ло́; стаўчы́; сто́ўчаны і растаўчы́, -таўку́, -таўчэ́ш, -таўчэ́; -таўчо́м, -таўчаце́, -таўку́ць; -то́ўк, -таўкла́, -ло́; -таўчы́; -то́ўчаны (да 1—5 знач.).

|| наз. таўчэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўчы́, таўку, таўчэш, таўчэ; таўчом, таўчаце, таўкуць; пр. тоўк, таўкла, ‑ло; незак.

1. што. Рабіць больш дробным, драбніць. Жонка моўчкі таўкла ў ступе семя. Галавач. Людзі елі траву, таўклі кару з дрэў. Быкаў.

2. што. Ціснуць, душыць таўкачом і пад., робячы мяккім; мяць. Неяк з лесу хлапчукі-пастушкі прынеслі блішчастую жалезную качалку, і Феня таўкла ёю бацьку камы. Сачанка. Міхаліна таўкла ў карыце параную бульбу. Чарнышэвіч.

3. што. Ачышчаць таўкачом у ступе зерне ад скуркі. Спіць Платонава маці Аляксандра і чуе праз сон, што нехта недзе таўчэ крупы ў ступе або кавалі б’юць далёка ў кузні. Пестрак. Бабы мусілі, як і даўней, таўчы .. ў ступе крупы. Гарэцкі.

4. што. Разм. Біць шмат чаго‑н. Таўчы талеркі. Таўчы посуд.

5. каго. Разм. Наносіць пабоі, збіваць. [Нявідны] маўчаў, калі яго білі, паваліўшы на брудную падлогу каземата, таўклі і мясілі цяжкімі жандарскімі ботамі. Колас. Боты настойліва, глуха таўклі, не могучы дастаць з .. [Шэўкі] нічога, апроч .. стогну. Брыль. // Штурхаць. — Цішэй ты! — таўчэ мяне жонка ў бок, а я толькі ўсміхаюся ды газку паддаю. Корбан.

6. што. Мяць, знішчаць, вытоптваць што‑н. Васіліна блукала ля столікаў, .. пераходзіла палянкі, дзе пад гармонік таўклі абцасамі траву, бачыла шмат моладзі ля атракцыёнаў. Савіцкі.

•••

Таўчы ваду ў ступе — дарма траціць час, займацца непатрэбнай справай.

Таўчы мак — мітусіцца ў паветры плоймай, клубком (пра камароў, мошак).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уча́сток м.

1. уча́стак, -тка м.; (выделенная часть — ещё) дзяля́нка, -кі ж.;

дроби́ть на уча́стки драбні́ць на ўчасткі;

земе́льный уча́сток зяме́льны ўча́стак (дзяля́нка зямлі́);

поражённый уча́сток (ко́жи) пашко́джаны ўча́стак (ску́ры);

уча́сток зараже́ния воен. уча́стак заражэ́ння;

2. (область, сфера) уча́стак, -тка м., галіна́, -ны́ ж.;

ва́жный уча́сток рабо́ты ва́жны ўча́стак (ва́жная галіна́) рабо́ты;

3. в др. знач. уча́стак, -тка м.;

избира́тельный уча́сток вы́барчы уча́стак;

враче́бный уча́сток урачэ́бны ўча́стак;

уча́сток оборо́ны полка́ воен. ўча́стак абаро́ны палка́;

полице́йский уча́сток уст. паліцэ́йскі ўча́стак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)