драбні́ць, драбню́, драбні́ш, драбні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць і дро́бніш, дро́бніць, дро́бнім, дро́бніце, дро́бняць; незак., што.

1. Разбіваць на дробныя часткі.

Д. груз.

Д. цэглу.

2. Раздзяляць, чляніць.

Д. атрад.

|| зак. здрабні́ць, -ню́, здро́бніш, здро́бніць; здро́бнім, здро́бніце, здро́бняць; здро́блены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

драбні́ць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. драбню́ дро́бнім
драбні́м
2-я ас. дро́бніш
драбні́ш
дро́бніце
драбніце́
3-я ас. дро́бніць
драбні́ць
дро́бняць
драбня́ць
Прошлы час
м. драбні́ў драбні́лі
ж. драбні́ла
н. драбні́ла
Загадны лад
2-я ас. драбні́ драбні́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час дро́бнячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

драбні́ць несов.

1. измельча́ть, мельчи́ть, дроби́ть;

д. друз — измельча́ть (мельчи́ть, дроби́ть) ще́бень;

2. дроби́ть;

д. сі́лы — дроби́ть си́лы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

драбні́ць, драбню, дробніш, дробніць; незак., што.

1. Дзяліць на больш дробныя часткі; драбіць. Драбніць надзелы. □ — Я не схільны, таварыш Сініца, каб ты камандаваў атрадам, ды яшчэ такім маленькім, як у цябе. Нашто драбніць вашы сілы? Лынькоў.

2. Рабіць драбнейшым, часцейшым, чым звычайна. Яна была маленькая, Люся, толькі па плячо мне, і мне прыходзілася трошкі драбніць крок, каб ісці з ёй у нагу. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

драбніць, крышыць; распыляць (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

здрабні́ць гл. драбніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дро́бнены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад драбніць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мельчи́ть несов. драбні́ць; (крошить) крышы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

размельча́ть несов. раздрабня́ць, драбні́ць; крышы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дроби́ть несов.

1. (размельчать) драбі́ць, драбні́ць; крышы́ць;

2. в др. знач. драбі́ць, драбні́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)