халаджа́вы, ‑ая, ‑ае.

Які дае, нясе прахалоду. Напоены водарам дзікай красы, Паветрам азёр халаджавых, Былі тыя пушчы, балоты, лясы Як бы самастойнай дзяржавай. Глебка. Гладзь вады ўтаймаваная, ціхая, Халаджавай спакусаю дыхае. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

завішча́ць і завішчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Пачаць вішчаць. // Віскнуць, правішчаць, правішчэць. — Засада! — вырываючыся з нечаканых абдымкаў, завішчаў Селівон у дзікай роспачы. Паслядовіч. Святлана пачула, як прарэзліва, да болю ў вушах завішчэла бомба. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лысу́н ’млекакормячая жывёліна атрада ластаногіх, Phoca groenlandica’ (ТСБМ). Укр. лису́н, рус. лысу́н ’тс’, ’лысы’, польск. łysun ’від дзікай качкі’, ’гатунак бульбы’, чэш. мар. lysoun ’лысы’. Прасл. паўн. lysunъ (Слаўскі, 5, 430–431). Да лы́сы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Нуро́к ’нырок, ныранне’ (Яруш.), ’від дзікай качкі’ (Сцяшк.), нюрок ’нырок, ныранне’ (Сл. ПЗБ), курком ’нырцом’ (Сл. ПЗБ), укр. нурок ’дзікая качка; нырок’, рус. курок ’выбоіна на дарозе’, польск. nurek ’нырок; нырэц; пануры чалавек’. Гл. нырок.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

звярэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Станавіцца зверам (у 2 знач.); даходзіць да шаленства. Чым бліжэй падступаў фронт, тым больш звярэлі акупанты. Мележ. Войт з кожным ударам пугі ўсё болей звярэў, ахрып ад дзікай лаянкі. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

непаго́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Хмарнае з дажджом або снегам надвор’е. Не гудзі так, восень, Непагодай дзікай. Купала. Добра, калі асенняй непагодай — з дажджамі і золкімі вятрамі — ёсць над галавой дах, у хаце ўтульна і цёпла. Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыпшы́на, ‑ы, ж.

Расліна сямейства ружакветных, з простымі, не махровымі кветкамі і са сцяблом, пакрытым калючкамі; дзікая ружа. Паўз дарогу раз-пораз мільгалі дрэвы, адзінокія кусты дзікай шыпшыны, усыпанай пяшчотнымі ружовымі кветкамі. Краўчанка. // Плады такой расліны. Настой з шыпшыны.

[З польск. szypszyna.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запу́шчанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан запушчанага ​2; закінутасць, занядбанасць. Запушчанасць гаспадаркі. □ Дзе-нідзе на сценах захаваліся квадраты шпалераў у свежым выглядзе. Гэта яшчэ больш адцяняла запушчанасць пакоя. Бядуля. Перада мною стаяў чалавек, страшны сваёй запушчанасцю, нейкай дзікай першабытнай лівасцю. Кірэенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́зка1 ’трыножак’, ’сажань’ (Мат. Гом.). Гл. казан.

Ко́зка2 ’бакас’ (Мат. Гом.). Параўн. укр. козарка ’від дзікай гусі’, рус. казара, казарка ’тс’. Магчыма, цюркскага паходжання (тур. kaz ’гусь’) (Булахоўскі, 3, 238). Параўн. ЕСУМ, 2, 340.

Ко́зка3 ’грыб саркадон чарапічны’ (ТС). Гл. каза6.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляўкі ’плады дзікай яблыні’ (в.-дзв., мсцісл., клім., ЛА, 1), пляўка ’тс’ (мсцісл., З нар. сл.), пыляўкі ’тс’ (дубр., горыц., краснап., тамсама): поліўкі ’дзікія яблыні і грушы на полі’ (бяроз., ЛА, 1). У выніку рэдукцыі з палёўкі палёўкі < поле (гл.), гл. Крывіцкі, З нар. сл., 134.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)