грубія́н, ‑а, м.

Чалавек грубы і дзёрзкі ў адносінах да другіх. У думках зазначыў сам сабе, што я сказаў нядобра: не трэба быць такім грубіянам. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзёрзкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць дзёрзкага. Дзёрзкасць паводзін. Дзёрзкасць учынку.

2. Дзёрзкі ўчынак, дзёрзкія словы. Не было тыдня, каб Грачова не знаходзіла прычыны да каго прычапіцца, пагаварыць дзёрзкасцей і накрычацца ўволю. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вычва́ра ’той, які вытарашчыў вочы, глядзіць, як яшчарка’ (Нас.), вычва́ракдзёрзкі, смелы хлопец’ (Нас.). Да пачвара (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

хуліга́н, ‑а, м.

Той, хто груба парушае грамадскі парадак; хто займаецца хуліганствам. П’яныя хуліганы ўзнялі на танцавальнай пляцоўцы дэбош. «Звязда». // Дзёрзкі свавольнік, гарэза. — Ты што гэта, хуліган, грады мне топчаш? — закрычала.. [цётка] на ўвесь голас. — Я ж табе пакажу! Якімовіч.

[Англ. hooligan.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зуба́сты, ‑ая, ‑ае.

1. З вялікімі, вострымі зубамі; з вялікай колькасцю зубоў. Вялікі зубасты шчупак стаяў у вадзе нерухома, як затопленае палена, падпільноўваючы на мелкім месцы верхаводак і сяляў. В. Вольскі.

2. перан. Дзёрзкі, востры на язык. — Славік у мяне зубасты хлапчук, стойкі ў сваіх намерах. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адча́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Поўны адчаю, адчайнасці; роспачны. — Мама! — даляцеў адчайны дзіцячы крык, перамешаны з плачам. Васілевіч. Паплылі думкі, сумныя, адчайныя, нейкія недарэчныя. Гамолка.

2. Рашучы, адважны, безразважны; небяспечны, рызыкоўны, дзёрзкі. [Пятра] апанавала неразумная адчайная адвага. Шамякін. Адчайная думка застраміла кухару мазгі, і ён паманіў князёвага ката выстаўленымі пальцамі. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

а́ховый прост.

1. (плохой, скверный) дрэ́нны, ке́пскі, благі́;

2. (отчаянный, озорной) адча́йны, адва́жны, рызыко́ўны, дзёрзкі, гарэ́злівы, сваво́льны;

а́ховый па́рень адча́йны (адва́жны) хло́пец.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бусава́ць ’п’янстваваць, дэбашырыць’, буса́ць ’бурна весяліцца, п’янстваваць’ (Бяльк., Нас.). Сюды ж і буса́йладзёрзкі гарэза; гуляка’ (Гарэц., Нас.). Рус. бу́са́ть ’піць, п’янстваваць’, бусо́й, бу́сый ’п’яны’; слова з мовы афеней (СРНГ, 3, 301). Лічыцца запазычаннем з с.-н.-ням. būsen ’тс’, с.-в.-ням. bûsen. Фасмер, 1, 251.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страма́к1 ‘прылада ў выглядзе чатырохграннага шуфеля з доўгай ручкай для капання торфу’ (Скарбы, Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад стромы (гл. стромкі) з суф. ‑ак.

Страма́к2 ‘высокі, нязграбны чалавек’ (Цых.). Відаць, іранічна пераасэнсаванае польск. дыял. sztramak ‘фарсун, моднік’, што з ням. stramm ‘нахабны, дзёрзкі’ (гл. Курцова, Polszczyzna, 496).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разбудры́ць ’разбэсціць’ (Сцяшк. Сл.), разбу́рыць, разбудра́ць ’разбэсціць, раздурыць’ (Мат. Гом., Янк. 1), разбыдрэ́ць ’раздурэць’ (мін., Гіл.); а таксама развідрэ́ць, развядрэ́ць ’разбэсціць, разбэсціцца’ (паст., Сл. ПЗБ). Магчыма, роднаснае бударажыць, будуражыць (гл.), укр. будара́жити, рус. будоражить ’узрушваць’, ’узбуджаць’, якія, аднак, не маюць пераканаўчай этымалогіі, параўн. Саднік-Айцэтмюлер, 6, 461–462. Відаць, ідэнтычнае развыдрэць ’зрабіцца смелым, храбрым, бойкім, дзёрзкім’ (Нас.), што да вы́дрэць ’тс’ ад выдра (гл.) у пераносным значэнні ’хто глядзіць, вылупіўшы вочы; дзёрзкі’ (Нас.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)