дзёрзкі, -ая, -ае.

Непачцівы, грубы, нахабна-задзірлівы.

Д. адказ.

Дзёрзка (прысл.) паводзіць сябе.

|| наз. дзёрзкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзё́рзкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дзё́рзкі дзё́рзкая дзё́рзкае дзё́рзкія
Р. дзё́рзкага дзё́рзкай
дзё́рзкае
дзё́рзкага дзё́рзкіх
Д. дзё́рзкаму дзё́рзкай дзё́рзкаму дзё́рзкім
В. дзё́рзкі (неадуш.)
дзё́рзкага (адуш.)
дзё́рзкую дзё́рзкае дзё́рзкія (неадуш.)
дзё́рзкіх (адуш.)
Т. дзё́рзкім дзё́рзкай
дзё́рзкаю
дзё́рзкім дзё́рзкімі
М. дзё́рзкім дзё́рзкай дзё́рзкім дзё́рзкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дзёрзкі де́рзкий, гру́бый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дзёрзкі, ‑ая, ‑ае.

1. Непачцівы, грубы; нахабна-задзірлівы. Дзёрзкі адказ. □ Дрэнны ён хлопец: навошта было так крыўдзіць матку, казаць ёй такія дзёрзкія словы? Колас. Часам на Ніка як бы нешта находзіла і ён станавіўся дзёрзкі, грубы і непаслухмяны. Лынькоў.

2. Вельмі смелы, абыякавы да небяспекі. — Хто думае наступаць, той заўсёды клапоціцца наконт разведкі: мабільнай, гібкай, разумнай, а калі трэба — дзёрзкай. Алешка. // Поўны смелых, упэўненых парыванняў. Якая багатая ноч! І як добра, што я гашчу ў цябе, радзіма мая, — дзёрзкая, свежая і дужая, як маладосць. Скрыган. Нам партыя дала І смелы дзёрзкі розум, І дум высокі ўзлёт, І веліч ясных мэт. Звонак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дзёрзкі

1. (грубы) grob; frech, nverschämt;

2. (смелы) dreist, vermssen, verwgen, tllkühn

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дзёрзкідзёрзкі’ (БРС). Параўн. рус. де́рзкий, укр. дерзки́й, польск. dziarski, чэш. drzký, балг. дързък, серб.-харв. др̏зак. Прасл. *dьrzъkъ — утварэнне суфіксам ‑ъkъ ад *dьrzъ ’тс’ (< і.-е. *dhr̥su‑s ’тс’). Гл. Трубачоў, Эт. сл., 5, 228–229; Фасмер, 1, 503–504; Бернекер, 1, 257–258.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

преде́рзкий разг. ве́льмі дзёрзкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

де́рзкий

1. дзёрзкі; (грубый) гру́бы, грубія́нскі;

2. (смелый) дзёрзкі; адва́жны, сме́лы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бу́йны, -ая, -ае.

1. Неспакойны, дзёрзкі, свавольны.

Б. нораў.

2. Моцны, парывісты.

Б. вецер.

|| наз. бу́йнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зуба́сты, -ая, -ае.

1. З вялікімі вострымі зубамі.

2. перан. Дзёрзкі, востры на язык.

З. хлопец.

|| наз. зуба́стасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)