драч, ‑а, м.

Невялікая лугавая птушка сямейства пастушковых з характэрным скрыпучыя крыкам; дзяркач ​2. На лузе паспешліва заскрыпеў сваім прарэзлівым голасам драч. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ко́мельдзяркач’ (Ян.). Гл. камель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Драч ’птушка дзяркач’ (БРС, Нас., Касп., Шат., Бяльк., Сцяшк.). Іншыя яе назвы: дзярка́ч, дзярга́ч (параўн. рус. дерга́ч, дерка́ч, укр. дерка́ч). Назва, магчыма, асноўваецца на гукаперайманні. Параўн. Фасмер, 1, 501.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыбо́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.

Прыбіранне; уборка. Бадай гадзіну адняла прыборка, а заснула Ганна Сымонаўна каля трэцяй гадзіны. Дубоўка. — Ведаеш што, Ганечка, — раптам мяняе план прыборкі Анюта, — вазьмі вось гэты дзяркач і пайдзі чысценька двор замяці. Васілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пта́ха, ‑і, ДМ птасе, ж.

Разм. Птушка. Нырне птаха з галавой у ваду, і хвіліну-другую толькі хвост, як венік-дзяркач, тырчыць на паверхні. Навуменка. [Дзед:] — Не прывык ты, галубок, на адным месцы быць. Пералётнай птахай стаў. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гале́ньдзяркач’ (Касп., Бяльк., Шатал.). Рус. голе́нь (таксама голи́к) ’тс’. Утварэнне суфіксам ‑ень (*‑ьnь) ад прыметніка го́л‑ы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гальні́кдзяркач’ (Нас., Бяльк.). Відавочна, таго ж паходжання, што і гале́нь ’тс’ (гл.), г. зн. звязана са словам голы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Разка́ч ’зношаны венік’ (Янк. 1). Ад розга, роска ’дубец’ па мадэлі дзярка́ч, паколькі такі венік мае вострыя тоўстыя галінкі, параўн. разгачы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

венік / асаджаны: мятла, мяцёлка / для падмятання ў печы: памяло / сцёрты: дзяркач; памяценнік, гальнік (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Ве́ха1 ’знакі з лапак елкі, якімі ўзімку даказваюць дарогу’ (Сцяшк. МГ). Да вяха́1 (гл.).

Ве́ха2 ’цыкута’ (лоеў., Мат. Гом.). Да вяха́2 (гл.).

Ве́ха3 ’вехаць’ (светлаг., Мат. Гом.). Да вяха́3 (гл.).

Ве́ха4 ’пладаносная частка сцябла проса’ (рэч., Мат. Гом.). Да вяха́4 (гл.).

Ве́ха5 ’камета’ (Мат.), укр. віха́ ’тс’, бук. ві́ха (уст., рэдк.) ’прадвесце’, рус. сіб. веха́ ’вестка, навіна, паведамленне’. Да вяха́1 ’знак з саломы, галінак, жэрдкі, які папярэджвае аб чым-небудзь’. Тут адбыўся семантычны перанос: ’папераджальны, паведамляльны знак’ → ’прадвесце чаго-небудзь, напр., вайны’. Гэтаму дапамагае і знешняя форма: вяха часам выглядае, як мятла, бо замест саломы на шост надзяваюць дзяркач; параўн. укр. мітла́ ’камета’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)