звано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

1. Невялікі звон (у 1 знач.), а таксама прыстасаванне для гукавых сігналаў.

Дзвярны з.

Электрычны з.

2. Гук, гукавы сігнал, утвораны такім звонам ці спецыяльным прыстасаваннем.

Прагучаў з.

Тэлефонны з.

Заняткі пачынаюцца па званку.

|| памянш. звано́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м. (да 1 знач.).

|| прым. званко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

францу́зскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да Францыі, французаў, які належыць, уласцівы ім. Французская мова. Французская літаратура.

•••

Французская булка — невялікая белая булка прадаўгаватай формы.

Французскі абцас — высокі, тонкі, выгнуты абцас.

Французскі замокдзвярны аўтаматычны замок.

Французскі ключ — а) ключ для французскага замка; б) ключ для адшрубоўвання гаек; гаечны ключ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кручо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. Металічнае прыстасаванне з загібам на адным канцы для розных мэт.

Дзвярны к.

Рыбалоўны к.

2. Росчырк, завіток на пісьме.

Пісаць з кручкамі.

3. перан. Прыдзірка, зачэпка да каго-н. (разм.).

4. Тое, што і кручкатвор (неадабр.).

5. Мера гарэлкі, роўная 250 г (уст.).

|| прым. кручко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і кручо́чны, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м.

1. Прыстасаванне для запірання чаго-н. на ключ.

Дзвярны з.

Заперці дзверы на з.

За сямю (дзесяццю) замкамі (перан.: старанна схаваны). На замку (запёрта). Граніца на замку (перан.: надзейна абаронена).

2. Затвор агнястрэльнай зброі.

З. гарматы.

3. Спосаб змацавання частак драўляных канструкцый (спец.).

4. Верхняя злучальная частка аркі, скляпення (спец.).

|| прым. замко́вы, -ая, -ае (да 2—4 знач.; спец.) і замо́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амбразу́ра, ‑ы, ж.

1. Праём у збудаваннях абарончага характару, бранявежах і пад., праз які страляюць; байніца. Амбразура дота. □ [Валодзя:] — Гераізм — гэта, калі чалавек вядзе самалёт на таран, калі закрывае сваім целам амбразуру. Шамякін. Аказалася, што.. [партызаны] ляжалі перад амбразурамі нямецкага дота ў адкрытым полі. Карпюк.

2. Акопны ці дзвярны праём у дамах, вежах і пад. [Сятогей:] — [Немцы] доты ставяць усюды, амбразуры ў дамах вырэзваюць, спадзяюцца, значыць, біцца за кожны дом. Мележ.

[Фр. embrasure.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыбо́й ’прабой (у дзвярах)’ (паст., Сл. ПЗБ), прыбо́ј, прыбо́јник ’металічная дужка, убітая ў дзверы, якая служыць для навешвання замка’ (Шушк.), прыбуой ’тое, на чым вешаюць замок’ (беласт., Ніва, 1979, 30 вер.). Да прабой (гл.), але, як і тут, цалкам верагодны ўплыў семантыкі дзеяслова прыбі́ць ’прымацаваць’, да біць (гл.); аналагічнае рус. дыял. прибо́йдзвярны запор, засаўка’, укр. при́бо́й, прибо́єц ’прабой’, параўн. балг. дыял. прибо̀й ’калок для прывязвання жывёлы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Верая́ ’шулы, на якіх вісяць дзверы’ (БРС, Касп., Арх. Бяльк.); ’слуп, на які навешваюцца вароты’ (Гарэц.), верая́ ’тс’ (Шн.), вірая́ (Рам.), верія́ ’саха ў студні, з жураўлём’ (ДАБМ, 808). Параўн. і вары́йка ’перакладзіна, жардзіна, якой закрываюць вароты’ (Лысенка, ССП). Рус. верея́ ’касяк, слуп у дзвярах, варотах’, укр. вере́я ’вось, на якой ходзяць дзверы’, ст.-рус. верѣя, ст.-слав. верѣꙗ, славен. veréjaдзвярны касяк’, чэш. veřeje, славац. veraj, польск. wierzeja. Прасл. *verěja (*vereja?, *verajь?, *veraja?). Параўн. слав. *vorъ ’шула, жардзіна’, *verti ’закрываць; адкрываць і да т. п.’ (гл. варо́ты) (Фасмер, 1, 298; Траўтман, 351–352). Параўн. яшчэ верая́ ’ўзгорак’ (Яшк.), якое, бясспрэчна, звязана з верая́ ’шула, слуп’ (Яшкін прыводзіць з Слаўгарадчыны верая́ ’ўзгорак; вароты з дзвюх палавін; шула, слуп’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

замо́к, -мка́ м.

1. замо́к;

дзвярны́ з. — дверно́й замо́к;

шпунтавы́ з. — шпунтово́й замо́к;

2. воен. затво́р, замо́к;

гарма́тны з. — оруди́йный замо́к;

3. плотн. ла́па ж.;

пад замко́м — под замко́м;

за сямю́ замка́мі — за семью́ замка́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

замо́к, ‑мка, м.

1. Прыстасаванне для запірання на ключ чаго‑н. (дзвярэй, чамаданаў і пад.). Дзвярны замок. Вісячы замок. Унутраны замок. // Засцежка на бранзалеце, ланцужку і пад. // Разм. Від засцежкі ў адзенні. Замок-маланка.

2. Спец. Дэталь у некаторых відах агнястрэльнай зброі, пры дапамозе якой робіцца выстрал. Замок гарматы. □ [Дубінін] з кулямётам пачаў адпаўзаць .., а калі выбіўся з сілы, кулямёт укінуў у варонку ад бомбы, а замок узяў з сабою. Гурскі.

3. Спосаб злучэння частак драўляных канструкцый. Рубіць вугал у замок.

4. У архітэктуры — цэнтральны камень аркі, скляпення.

•••

За сямю (дзесяццю) замкамі — старанна схаваны, надзейна ахоўваецца.

Пад замком (на замку) — замкнуты. Сельмаг цэлы дзень на замку, бо прадаўшчыца таксама пайшла за жняяркай. Брыль.

Сядзець пад замком гл. сядзець.

Трымаць пад замком гл. трымаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набо́р, -ру м.

1. в разн. знач. набо́р;

склада́ны н. — сло́жный набо́р;

адда́ць ру́капіс у н. — отда́ть ру́копись в набо́р;

н. інструме́нтаў — набо́р инструме́нтов;

рэкру́цкі н.ист. рекру́тский набо́р;

2. (комплект) прибо́р;

пячны́ н. — печно́й прибо́р;

ако́нны і дзвярны́ н. — око́нный и дверно́й прибо́р;

н. слоў — набо́р слов

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)