фарма́т, ‑у, М ‑маце, м.

1. Памер кнігі, аркуша, старонкі і пад. У яркім убранні калон, у кветках і сцягах выдзяляецца каласальнага фармату кніга, на якой ззяе: «Праграма КПСС». «Звязда». Падпольная «Звязда» была невялікага фармату, але затое з яе старонак веяла баявым, наступальным духам. Пятніцкі.

2. У друкарскай справе — даўжыня і вышыня паласы набору, даўжыня радка.

[Ад лац. forma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дэўждаўжыня’. Гл. дэ́ўжар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

орт, ‑а, М орце, м.

1. У горнай справе — і гарызантальная падземная горная выпрацоўка, якая не мае непасрэднага выхаду на паверхню.

2. У матэматыцы — вектар, даўжыня якога роўная адзінцы.

[Ням. Ort — месца.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кле́йна ’плыт, даўжыня якога раўняецца даўжыні сплаўляемага дрэва’ (Бір.). Гл. клейня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

длина́

1. даўжыня́, -ні́ ж.;

в длину́ в знач. нареч. у даўжыню́; (вдоль) уздо́ўж, удо́ўж;

во всю длину́ на ўсю́ даўжыню́;

2. (продолжительность) праця́гласць, -ці ж.; (долгота) даўжыня́, -ні́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

язь, ‑я, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з цёмна-сіняй спінай, белаватымі бакамі і серабрыстым брушкам. Даўжыня тулава дарослага язя ў спрыяльных умовах жыцця — 70 і больш сантыметраў, вага — 6–8 кілаграмаў. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ми́ди

1. сущ. мі́дзі нескл., ж.;

2. прил. мі́дзі неизм.;

длина́ ми́ди даўжыня́ мі́дзі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разрывно́й в разн. знач. разрыўны́;

разрывна́я длина́ техн. разрыўна́я даўжыня́;

разрывна́я пу́ля разрыўна́я ку́ля.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Дэ́ўжар ’далечыня’ (Сцяшк.), ’надта доўгі’ (Сцяц.). Зыходным з’яўляецца *даўжа́р (< *dьlžarь) да до́ўгі. Пасля перанясення націску на першы склад нібы «аднавіўся» вакалізм э (якога там ніколі не было!). Параўн. у фанетычным плане барса́ць, але бэ́рсаць (замест бо́рсаць). Такога ж паходжання і дэўш (дакладней, дэўж) ’даўжыня’ (Сл. паўн.-зах.): < *dьlžь (параўн. дэўждаўжыня’, Жд. 2). Лексема *dьlžьпрасл. слова (параўнальны матэрыял, але без бел. гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 211–212).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

долгота́

1. даўжыня́, -ні́ ж.; (продолжительность) праця́гласць, -ці ж.;

долгота́ дня даўжыня́ дня;

долгота́ зву́ка лингв. праця́гласць гу́ка;

2. геогр. даўгата́, -ты́ ж.;

Москва́ нахо́дится на 37°37’ восто́чной долготы́ Масква́ знахо́дзіцца на 37°37’ усхо́дняй даўгаты́.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)