дастаўле́нне ср.

1. доставле́ние;

2. доставле́ние, снабже́ние;

1, 2 см. дастаўля́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стача́цьдастаўляць’ (ТС), сінонім достача́ць, достарча́ць ‘прывозіць, знаходзіць’ (там жа). Параўн. польск. dostarczaćдастаўляць’ з ранейшага dostatczać ‘тс’, што ў выніку распадабнення з ст.-польск. statek ‘стан, набытак, маёмасць’ (Брукнер, 514). Формы з ‑р‑, магчыма, запазычанне з польскай або ў выніку паралельнага развіцця. Да статак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́ваз ’воз’ (Федар. 6). Ст.-бел. повозь ’павозка’ (1645), ’павіннасць па перавозцы грузаў’ (1495). Укр. повіз ’павозка; экіпаж’, ст.-укр. повозь ’павіннасць дастаўляць даніну ў двор феадала’, чэш., славац. ρονοζ ’павозка’, польск. powóz ’тс’, ’павіннасць дастаўляць падводы ў панскі ці каралеўскі двор’. Ад */ю- і *voziti > вазіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Не́сці ’несці, дастаўляць і інш.; несці яйкі’ (БРС, ТСБМ, Сл. ПЗБ, Бяльк.), а таксама несць, нясці (Бяльк., Сл. ПЗБ), несці (ТС); укр. не́сти, рус. не́сти, польск. nieść, чэш. nésti, славац. niesť, в.-луж. njesć, н.-луж. njasć, славен. nesti, серб.-харв. не́сти, балг. неса́, макед. несе́ ’несці яйкі’. Прасл. *nesti, роднаснае літ. néšti, лат. nest ’несці’ і інш., гл. Фасмер, 3, 67; Шустар-Шэўц, 13, 1014; Махэк₂ (396) і Бязлай (2, 220) адрозніваюць аманімічныя формы са значэннем ’несці, дастаўляць і пад.’ ад формаў са значэннем ’несці яйкі’; апошнія разглядаюцца як збліжаныя на базе народнай этымалогіі з *nesti ’несці, дастаўляць’ утварэнні ад прасл. *nersti (гл. нераст), якое мела значэнне, акрамя ’нерасціцца’, таксама ’пладзіцца, несці яйкі (пра птушак)’. Малаверагодна, паколькі апошняе значэнне добра выводзіцца з ’дастаўляць’, параўн. не́сьціся ’імчацца; нясціся (пра курэй)’ (Касп.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

снабжа́ть несов.

1. забяспе́чваць; (доставлять) дастаўля́ць;

2. (добавлять к чему-л.) дава́ць; см. снабди́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

доставля́ть несов.

1. (препровождать) дастаўля́ць;

доставля́ть това́р дастаўля́ць тава́р;

2. (предоставлять, давать) дава́ць;

доставля́ть возмо́жность дава́ць магчы́масць;

3. (причинять) прычыня́ць, рабі́ць; прыно́сіць; дава́ць;

доставля́ть беспоко́йство прычыня́ць (рабі́ць) кло́пат (турбо́ты);

доста́влять удово́льствие дава́ць задавальне́нне;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вазі́ць, важу, возіш, возіць; незак., каго-што.

1. Дастаўляць, перамяшчаць каго‑, што‑н. пры дапамозе транспарту. Вазіць пасажыраў. □ Дзень пры дні.. [Леапольд Гушка] вазіў каменне.. на шашу. Чорны.

2. Катаць. Вазіць дзяцей на аўтамабілі.

•••

Вазамі вазіць — вазіць у вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Выстарча́ць ’набываць стараннем, клопатамі’ (Нас.); ’дастаўляць усё па жаданню, хацець чаго-небудзь нязбытнага’ (Бір. Дзярж.), вы́старчыць ’хапіць’ (Сцяц.); ’выпрасіць’ (Праблемы філал., 4). Ст.-бел. выстарчити ’схапіць’. Запазычанне з польск. wystarczać ’хапаць, быць дастатковым’ (Булыка, Запазыч., 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

харчава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак., каго-што.

Даваць, дастаўляць каму‑н. ежу; карміць. Харчаваць усю сям’ю. □ Тут кожны быў другому друг, Тут харчавалі партызанаў, Тут раздавалі сотням рук Вінтоўкі, кольты і паганы. Таўбін. Калі нас так увесь час будуць харчаваць, то мы за тры гады адгадуемся, як на курорце. Алешка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Віж1 ’шпіён, чалавек, які імкнецца непрыкметна выведаць, высачыць пра другіх’ (Янк. I, Жд., 2, КТС), ст.-бел. вижь ’судовы прыстаў, судовы выканаўца, які меў абавязак дастаўляць у суд адказны бок, абвінавачаных і рабіць агляды і дазнанні’ (Гарб.), укр. віж ’камісар, судовы прыстаў (у старых судах)’, польск. widz ’сведка’, ст.-польск. widz ’віж’. Да прасл. vidjь ’той, хто бачыць’ < viděti.

Віж2 ’глядзі’ (Нас.), рус. вижь ’вось, вось жа, глядзі’, вишь ’тс’, ст.-рус. вижь, ст.-слав. виждь, чэш. viz, макед. види ’тс’ і г. д. Прасл. vidjь.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)