Пыта́ць ’звяртацца з пытаннямі; прасіць дазволу’ (ТСБМ, Шымк. Собр., Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Растарг., Мал.), пытацца ’тс’ (ТСБМ, Нас., Мядзв., Гарэц., Чуд.; Воўк-Лев., Татарк., Сл. ПЗБ), пута́ць ’тс’ (маз., Шн. 3; ТС), сюды ж пытальнік ’той, хто пытае, дапытваецца’: прыйдуць страшныя пытальнікі (Кітаб XVI–XVII ст., Стан.), пы́цік ’цікаўны, хто пытаецца пра тое, што яму не трэба знаць’ (Нас.), пы́тма пыта́ць ’дапытвацца, паўтараць пытанні’ (Нас.), укр. пита́ти, рус. пыта́ть ’праводзіць допыт; катаваць’, пыта́ться ’старацца, спрабаваць’, польск. pytać, чэш. ptáti se, славац. pytať ’прасіць’, pytať sa ’пытацца’, в.-луж. pytać ’шукаць, расшукваць’, н.-луж. pytaś ’тс’, дыял. ’пытаць’, славен. pítati ’пытаць, дапытваць’, серб.-харв. пи́тати, балг. пи́там, макед. пита, ст.-слав. пытати ’тс’. Прасл. *pytati ’пытаць, шукаць’, параўноўваюць з лац. putāre ’абдумваць, меркаваць; рэзаць’, тахар. A put‑k ’судзіць, раздзяляць, адрозніваць’. Гл. Фасмер, 3, 421, з літ-рай; Бязлай, 3, 43–44; Шустар-Шэўц, 2, 1199; БЕР, 5, 266. Паводле Варбат (Этим. иссл., 6, 16–17), развіццё значэння ад ’рэзаць’ да ’думаць, меркаваць’, магчыма, звязана са старажытным земляробчым тэрмінам, пра што сведчыць рус. дыял. вы́пытаць ’выкарчаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стара́цца ‘рупіцца, імкнуцца’, ‘прыкладаць намаганні, шчыраваць’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр., Федар. 4, Ян., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, ЛА, 3), старе́цца ‘рупіцца, клапаціцца’ (Нас.), стара́нны, стара́тлівы, старэ́нны ‘клапатлівы; хуткі ў рабоце’ (ЛА, 3), ст.-бел. старати сѧ ‘тс’, старѣють сѧ ‘стараюцца’ (Карскі 2-3, 388). Параўн. укр. стара́тися, рус. стара́ться, польск. starać się, в.-луж. starać so, н.-луж. staraś se, чэш. starati se, славац. starať sa, серб.-харв. ста̏рати се, славен. stȃrati se, балг. стара́я се ‘старацца’. Прасл. *starati sę ‘мучыцца з чым-небудзь, імкнуцца да чаго-небудзь, старацца’, якое да і.-е. *(s)ter(ə)‑/*(s)trě‑; гл. Борысь, 575. Роднаснае лат. starîgs ‘старанны’, літ. starìnti ‘цягнуць з цяжкасцю’, ст.-прус. stūrnawiskan ж. р. Тв. скл. адз. л. ‘сур’ёзнасць, важнасць’, англ.-сакс. stierne ‘сур’ёзны, строгі’, лац. sternāx ‘упарты, заўзяты’ (Фасмер, 3, 746 з літ-рай). Меркавалі таксама, што слова роднаснае стары, гл. (Скок, 3, 328; Брукнер, 513; Гуйер, LF, 50, 1923, 319–320, Шустар-Шэўц, 1354–1355). Махэк₂ (574) у якасці паралеляў прыводзіць яшчэ ням. stören, ст.-в.-ням. stōran ‘перашкаджаць’. Версію пра этымалагічную тоеснасць *starati (sę) з прасл. *terti (гл. церці), што грунтуецца на славен. tárati ‘мучыць’, ‘напружана працаваць’, teratiдапытваць, мучыць’ і пад., прапануе Куркіна (Этимология–1994–1996, 207), што патрабуе падмацавання матэрыялам іншых славянскіх моў. Гл. таксама Варбат, Зб. Вінаградаву₂, 77–82: спроба, грунтуючыся на бел. ста́рыць ‘садраць’, давесці паходжанне *starati sę ад *terti, гл. церці; параўн. таксама старкава́ны ‘стары, зморшчаны’ (Сцяшк. Сл.) ад та́ркаць, та́рыць ‘церці на тарцы’, ‘штурхаць’ (там жа). Гл. агляд версій у Новое в рус. этим., 217.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подверга́ть несов. падвярга́ць; однако лучше переводить (и чаще так и переводится) глаг., соответствующими определённым сущ., а также оборотами с другими глаг. в знач. ставить в какое-л. положение, делать предметом какого-л. действия; ста́віць (каго, што, пад што, на што); выстаўляць (каго, што, пад што, на што); падстаўля́ць (каго, што, пад што); падво́дзіць (каго, што, пад што); рабі́ць (каму, чаму, у каго, у чаго, з кім, з чым, над кім, над чым, што); наклада́ць (што, на каго, на што); аддава́ць, дава́ць (каго, што, на што, пад што, а также с неопр.); браць (пад што, на што, у што); дзе́йнічаць (чым, на што);

подверга́ть бомбардиро́вке бамбардзірава́ць, падвярга́ць бамбардзіро́ўцы;

подверга́ть обсужде́нию абмярко́ўваць, ста́віць на абмеркава́нне;

подверга́ть осмо́тру ста́віць на агля́д, агляда́ць;

подверга́ть опа́сности свою́ жизнь ста́віць пад небяспе́ку сваё жыццё, рызыкава́ць сваі́м жыццём;

подверга́ть де́йствию све́та дзе́йнічаць (уздзе́йнічаць) святло́м (на што), ста́віць (выстаўля́ць, падстаўля́ць) пад дзе́янне святла́;

подверга́ть опера́ции кого́-л. рабі́ць апера́цыю каму́е́будзь;

подверга́ть пы́тке катава́ць;

подверга́ть допро́су рабі́ць до́пыт, дапы́тваць (каго);

подверга́ть заключе́нию юр. зняво́льваць;

подверга́ть о́быску кого́-л. рабі́ць во́быск (во́бшук) у каго́е́будзь, абшу́кваць каго́;

подверга́ть взыска́нию кого́-л. наклада́ць спагна́нне на каго́е́будзь;

подверга́ть наказа́нию кара́ць, наклада́ць ка́ру;

подверга́ть штра́фу наклада́ць штраф, штрафава́ць;

подверга́ть испыта́нию браць на выпрабава́нне, выпрабо́ўваць, ста́віць на (пад) выпрабава́нне;

подверга́ть сомне́нию браць пад сумне́нне, сумнява́цца (у чым);

подверга́ть кри́тике крытыкава́ць;

подверга́ть му́кам му́чыць;

подверга́ть насме́шкам браць на смех, насміха́цца, смяя́цца (з каго, з чаго), кпіць (з каго, з чаго);

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)