мікро́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да мікрона; велічынёй у адзін мікрон. Мікронная дакладнасць дэталі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пратако́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да пратаколе. Пратакольны запіс. Пратакольны аддзел. // Такі, як у пратаколе. Пратакольная дакладнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

достове́рность вераго́днасць, -ці ж., пэ́ўнасць, -ці ж.; дакла́днасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хрэстаматы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да хрэстаматыі, які з’яўляецца хрэстаматыяй. Хрэстаматыйны матэрыял. // Такі, як у хрэстаматыі; вельмі просты. Хрэстаматыйная дакладнасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

определённость пэ́ўнасць, -ці ж., выра́знасць, -ці ж.; акрэ́сленасць, -ці ж., дакла́днасць, -ці ж.;

определённость отве́та пэ́ўнасць (дакла́днасць) адка́зу;

определённость в отноше́ниях выра́знасць (акрэ́сленасць) у адно́сінах;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

хронаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які выконваецца пры дапамозе хранометра. // Прызначаны для запісу паказанняў хранометра. Хронаметрычны журнал.

2. Такі, як у хранометра. Хронаметрычная дакладнасць у рабоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́ма.

1. прысл. Па прамой лініі, у прамым напрамку.

Прайсці п.

2. прысл. Зараз жа, непасрэдна, адразу.

Пачаць гаварыць п. з парога.

Трапіць п. ў цэль.

3. прысл. Адкрыта, шчыра.

Адказаць п.

4. часц. У спалучэнні з прыназоўнікам надае ім большую дакладнасць і канкрэтнасць; проста.

Сустрэцца з кім-н. п. ў дзвярах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

педанты́зм, ‑у, м.

Празмерны фармалізм, дробязная дакладнасць у чым‑н. [Малец:] — Але хто ведае, кім былі твае продкі? Мо і немцамі, бо вельмі ў цябе многа педантызму. Дамашэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чёткость выра́знасць, -ці ж.; дакла́днасць, -ці ж.; акура́тнасць, -ці ж.; зла́джанасць, -ці ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Летак ’лета’ (Яруш.). Суфікс (а)к надае канкрэтызацыю ў значэнні ’лета’, большую акрэсленасць, дакладнасць часу. Недастатковая інфармацыя пра лексему не дазваляе выявіць матывацыю.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)