задаві́ць, ‑даўлю, ‑давіш, ‑давіць; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і задушыць. — А! — махнуў рукою Нічыпар, — ёсць прыказка: «Ці памёр Гаўрыла, ці яго скула задавіла». Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падаві́ць, -даўлю́, -да́віш, -да́віць; -да́ўлены; зак., каго-што.

1. Сілай пакласці канец чаму-н., знішчыць, заглушыць.

П. паўстанне.

П. агонь праціўніка.

2. Раздушыць, перадавіць усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. усіх жукоў.

|| незак. падаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.).

|| наз. падаўле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Курада́ў ’ястраб’ (Мат. Гом.). Да кур1 (гл.) і давіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мушы́на, мушы́нка ’асобная чарка гарэлкі’ (Нікіф., Посл., 2). Да му́ха (гл.). Узнікла з фразеалагізмаў: быць пад мухай, рэзаць (біць, давіць) муху.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Скадаў, скода́ў ‘клінок, мяшочак на сыр’ (ТС). Складанае слова, першая частка якога ідэнтыфікуецца з прасл. *sьkati, *osьkati ‘выціскаць сок, вадкасць’, а другая з *daviti, гл. давіць ‘ціснуць’ (Борысь, Etymologie, 58). Параўн. аскавень, скавічак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ламу́жнік ’лам’ё’ (Бяльк.). Параўн. слаўг. ламажжа (І. Я. Яшкін, вусн. паведам.), якое ў сілу народнай этымалогіі асацыіруецца з ламачча. Аднак Слаўскі (5, 184) супастаўляе бел. ламу́жнік з літ. lämzytiдавіць, прыціскаць’, lamža ’гультай’, lamža ’нязграбны, няўклюда, нехлямяжны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пачавец́ь ’раздавіць’ (нараўл., Мат. Гом.), папабіць ’паціснуць, падушыць’ (свісл., Сцяшк. Сл.). Да na‑ і + павіць, параўн. драг. павэтэ ’ціснуць’, беласт. павіті ’душыць, забіваць’, ’моцна біць’, укр. навитидавіць, мяць’, якія з’яўляюцца старым балтызмам, параўн. літ. čiaupti ’сціскаць (губы)’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

даві́цца 1, даўецца; зак.

Кончыць віцца, звіцца.

даві́цца 2, даўлюся, давішся, давіцца; незак.

1. Задыхацца ад чаго‑н., што засела ў горле. Сабака дабіўся кветкай. □ Антось вылупіў вочы і моўчкі давіўся гарачай заціркай. Бядуля. // Задыхацца ад прыступу кашлю, смеху і пад. А навокал хлопцы давяцца ад смеху. Бачыла. // перан. Харчавацца чым‑н., што прыелася, абрыдла. — Ледзьве не чатыры гады давіўся .. [пашай] у акопах, каб яна спрахла. «ЛіМ».

2. Зал. да давіць ​2 (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пацяме́шыць ’пачухаць’ (ашм., паст., Сл. ПЗБ). Да ла- і цемя шыць ’тс’, цемяшыцца ’чухацца’, ’варушыцца’, ’пераварочвацца з боку на бок’ (брасл., ашм., трак., паст., астрав., Сл. ПЗБ), якія збліжаюцца з цемя, цяміць, а таксама з укр. темʼяжитидавіць’, рус. темяшить ’біць кулаком’, польск. ciemiężyć ’прыціскаць, душыць’ (Міклашыч, 356; Брукнер, 62; Фасмер, 4, 41 і 140).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падаві́ць, ‑даўлю, ‑давіш, ‑давіць; зак., каго-што.

1. Сілай пакласці канец чаму‑н. Падавіць паўстанне. □ Немцы прымалі крутыя меры, каб падавіць народны рух. Мікуліч. // Прымусіць перастаць страляць. Падавіць агонь праціўніка. □ Прыбег сувязны ад Зайцава і далажыў, што нямецкі кулямёт падавіць не ўдаецца. Мележ. — Таварыш сержант, дазвольце падавіць дзот, — папрасіў Пеця. Сіняўскі. // перан. Стрымаць, не дазволіць стаць большым (аб пачуццях). Трэба было ўзяць сябе ў рукі, сілай волі падавіць нерашучасць. Новікаў.

2. Раздушыць, перадавіць усё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)