дове́даться сов., уст., прост. даве́дацца, дазна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разузна́ть сов., разг. разве́даць, даве́дацца, дазна́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

даслу́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Даведацца пра што-н. ад людзей.

Даслухаўся я, што хутка робаты будуць выконваць цяжкую працу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уцікава́ць

даведацца пра што-небудзь, пабачыць каго-небудзь, што-небудзь (уцікаваць каго-небудзь, што-небудзь)’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. уціку́ю уціку́ем
2-я ас. уціку́еш уціку́еце
3-я ас. уціку́е уціку́юць
Прошлы час
м. уцікава́ў уцікава́лі
ж. уцікава́ла
н. уцікава́ла
Загадны лад
2-я ас. уціку́й уціку́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час уцікава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дапыта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

Распытваючы, даведацца аб кім-, чым-н.

Д. ў чалавека, хто ён.

Д. праўды.

|| незак. дапы́твацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

даве́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да даведацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго або у каго.

Звярнуцца да каго-н. з пытаннем, каб даведацца пра што-н.

Папытай, калі яны ад’язджаюць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акура́тна, прысл.

1. Старанна і чыста.

А. апранацца.

2. Дакладна, рэгулярна.

А. кожны дзень прыходзілі газеты.

3. Асцярожна (разм.).

А. распытаць, даведацца пра справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перачу́ць, -чу́ю, -чу́еш, -чу́е; зак., што.

1. Даведацца з чужых размоў, пачуць пра многае.

Многае перачула ад людзей.

2. Адчуць, зведаць усё, многае.

Давялося многае перажыць, п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дашука́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак. (разм.).

1. каго-чаго. Настойліва шукаючы, знайсці.

Не магу д. ключоў.

2. чаго. Даведацца, высветліць.

Д. праўды.

|| незак. дашу́квацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)