марне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Засыхаць, чахнуць, чэзнуць.

Сад марнее без дажджу.

2. Гібець, чахнуць (пра чалавека).

М. ад нуды.

3. Занепадаць, марна прападаць.

Марнее зямля.

|| зак. змарне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гні́сці і гніць, гнію́, гніе́ш, гніе́; гніём, гніяце́, гнію́ць; гніў, гніла́, -ло́; незак.

1. Станавіцца гнілым пад уздзеяннем мікраарганізмаў.

Сена гніе.

2. перан. Цяжка жыць, гібець.

Г. у акопах.

|| зак. згні́сці і згніць, -гнію́, -гніе́ш, -гніе́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

влачи́ть несов.

1. книжн., уст. валачы́, цягну́ць;

2. перен.сущ. жизнь, век, дни) гібе́ць, марне́ць;

влачи́ть жа́лкое существова́ние ледзь жыць; ледзь трыма́цца; гібе́ць, марне́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прозяба́ть несов.

1. книжн., уст. (расти) расці́, усхо́дзіць, прараста́ць;

2. (влачить жалкое существование) гібе́ць, марне́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гібе́нне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. гібець. Народ не вінават у тым, што ён гібее ў невуцтве. Вінаваты тыя, хто кінуў яго ў цемру, асудзіў на фізічнае, маральнае і інтэлектуальнае гібенне. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пнецьгібець, карчэць’ (ТС). Паланізм. Параўн. польск. рпіес ’вісець, быць падвешаным, распятым’, якое з чэш. pneti, pniti ’быць распятым’ (Варш. сл., 4, 274; Махэк₂, 464), што да зыходнага *pęłi, *рьпе‑ ’прыбіць, прыкаваць’ (Банькоўскі, 3, 636), параўн. pacnkifb (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дзіку́нства, ‑а, н.

1. Уласцівасць і стан дзікунскага; дзікасць. У Караліне меўся адбыцца сход сялян, які павінен быў вырашыць пытанне, ці жыць калектыўна, ці гібець у аднаасобніцкім дзікунстве. Сабаленка.

2. Паводзіны, учынкі дзікуна. — Вось яшчэ дзікунства! Да чалавека нельга зайсці. Выдумалі. Шамякін. Даведаўшыся, Загорскі пачаў судзіць сябе і забойцу. Так, гэтаму варварству і дзікунству няма апраўдання. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гні́сці і гніць, гнію, гніеш, гніе; пр. гніў, ‑ла, ‑ло; незак.

1. Разбурацца, станавіцца гнілым ад дзеяння мікраарганізмаў. Гніць у зямлі. □ На зямлі гніюць пакрытыя мохам камлі лясных волатаў. В. Вольскі. [Леўчык] ніколі добра не з’еў, не знасіў добрай адзежыны, а ў самога свіран дабра гніе. Чарнышэвіч. // перан. Занепадаць, разлагацца. Сацыялістычная сістэма развіваецца, капіталістычная — гніе.

2. перан. Цярпець гора, мукі; гібець. Гніць у турме. Гніць у акопах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ны́дзіць ’цягнуць на ваніты; ныць, в балець’ (Сл. ПЗБ), ’маркоціцца, ныць, знемагаць ад нуды’; чахнуць; затыхацца (пра рыбу)’ (ТС), ’капрызіць’ (Сцяшк. Сл.), укр. пидітигібець, знемагаць, маркоціцца’, рус. дан. ныдить ’бурчаць, быць незада воленым’. Звязана чаргаваннем з пудзіць (гл.), параўн. пу́дкі (гл.) і пыдкі ’нясмашны’ (Сцешк. Сл.), рус. пыдпо ’нудна’ і пад. Семантыка дэманструе ўплыў пыць (гл.), параўн. яшчэ ў Зізанія: оупьілизпыдѣлы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гнуць ’гнуць’ (БРС). Рус. гнуть, укр. гну́ти, польск. giąć, чэш. hnouti пасунуць’, балг. гъ́на ’гнуць’, ст.-рус., рус.-ц.-слав. гънꙋти ’гнуць’ і г. д. Агляд шматлікіх форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 188. Лічыцца роднасным з літ. gùbti ’гнуцца’ (для прасл. праформай з’яўляецца *gъbnǫti, якое чаргуецца з *gubiti, *gybnǫti, *gybati). Гл. Трубачоў, там жа, 166, 216, 218. Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 422–423; гл. таксама гіба́ць, гібе́ць, гі́бель.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)