гібе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Пакутаваць, гараваць ад нястачы, голаду, цяжкай працы і пад.

Г. у галечы.

|| наз. гібе́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гібе́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гібе́ю гібе́ем
2-я ас. гібе́еш гібе́еце
3-я ас. гібе́е гібе́юць
Прошлы час
м. гібе́ў гібе́лі
ж. гібе́ла
н. гібе́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час гібе́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

гібе́ць несов., разг. прозяба́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

гібе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

Разм. Мучыцца, пакутаваць ад нястачы, голаду, цяжкай працы і пад. Пралетарыят павёў за сабой мільённыя масы сялянства, якое гібела ў галечы і цемры. «ЛіМ». — Кім бы я быў, — падумаў сам сабе Зорын, — каб не савецкая ўлада? Гібеў бы, пэўна, недзе ў кулака ці ў памешчыка за кавалак хлеба парабкам. Гурскі. // Весці пустое, бязмэтнае жыццё; марнець. Сцяпан рэдка сустракаецца з людзьмі, гібее ў сценах сваёй хаты, нібы той пацук у нары. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Гібе́цьгібець, прападаць’ (БРС, Шат., Сл. паўн.-зах.). Укр. ги́біти, рус. дыял. гибе́ть ’старанна займацца чым-н.’, ст.-чэш. hyběti ’гінуць’, серб.-харв. (XV ст.) gibjeti ’гінуць’, дыял. ги́бети ’моцна жадаць’. Прасл. *gyběti ’тс’ (роднаснае з *gybnǫti, *gybati). Трубачоў, Эт. сл., 7, 217–218.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

чаўрэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; незак. (разм.).

Чэзнуць; марнець, гібець; станавіцца хваравітым, нядужым.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

загібе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее.

Зак. да гібець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

згібе́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее.

Зак. да гібець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мадзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

1. Жыць у беднасці; гібець.

Не жывём, а сяк-так мадзеем.

2. Бязмэтна існаваць; марнець (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чаўрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; незак.

Разм. Чэзнуць; марнець, гібець.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)