Сху́ня, сху́нька ’палатняная торба для зерня, з якой сеялі ўручную’ (Сл. Брэс.; лун., Шатал.). Прэфіксальны дэрыват ад гу́ня, гу́нька (гл.) (*згуня, *згунька) з аглушэннем пачатку слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кілі́м ’вялікі шарсцяны, бязворсавы дыван ручной работы’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Мат. Гом.), ’гунька’ (Гарэц.). Запазычанне з тур. kilim ’невялікі дыван’ (Локач, 94). Трэба думаць, праз украінскае пасрэдніцтва, якое адыграла тую ж ролю для польскага і літоўскага арэалаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́сцілка, пасці́лка, по́сцялка, постэ́лка ’саматканая коўдра’ (ТСБМ, Бір., Сл. ПЗБ, Бяльк., Сл. Брэс.; гом., нараўл., Мат. Гом.), про́сцілка ’тс’ (Уладз., ГЧ), по́стілкагунька’ (кам., Сл. ПЗБ). Да пасцілаць, слаць (гл.). У першасным значэнні ’тое, што распасцёртае, пасланае’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плед ’пакрывала з шарсцяной тканіны’ (ТСБМ). Праз польск. pled ці рус. плед (у якой праз ням. мову) запазычана з англ. plaidгунька, ваўняная коўдра шатландскіх горцаў, якую яны (скручаную) насілі на левым плячы і выкарыстоўвалі як плашч ці бурку ў кепскае надвор’е’ < гэльск. plaide ’коўдра’ (Фасмер, 3, 277; Банькоўскі, 2, 604) < palaid ’аўчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гу́ня ’папона, чапрак’ (Нас.), ’вялікая цёплая хустка’ (Шатал.), гунька ’тс’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.), ’самаробная посцілка’ (Сцяшк.), ’посцілка’ (Жд. 2). Рус. гу́ня ’пашарпанае адзенне’, укр. гу́ня ’сярмяга’, балг. гуня ’плашч’, польск. gunia ’верхняе адзенне з грубага сукна і г. д.’ Прасл. *gunʼa, *guna. Лічыцца прасл. запазычаннем з невядомай крыніцы. Агляд версій у Слаўскага, 1, 378–379; параўн. яшчэ Фасмер, 1, 475. Падрабязна Трубачоў, Эт. сл., 7, 175–177. Ст.-бел. гуня ’коўдра’. Булыка (Запазыч., 86) прыводзіць як запазычанне з польск. gunia.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Радзю́га ’посцілка з грубай тоўстай тканіны’ (Ян., Сл. Брэс.), ’дзяружка’ (Сцяшк.; навагр., Сл. ПЗБ), ’грубая тканіна (Чач.), радзю́жка, радзю́шка ’дзяружка’ (ТСБМ, Нар. лекс., Сцяшк.; смарг., маст., свісл., ваўк., гарад., Сл. ПЗБ; беласт., ЖНС), ’посцілка з грубых нітак’ (Юрч. СНЛ), ’саматканая посцілка’ (Выг., Мат. Гом.), радзю́жына ’грубая, рэдкая тканіна’ (Федар.), ’гунька’ (гарад., Сл. ПЗБ). Няма дакладвай этымалогіі. Можна меркаваць, што ўварылася ад радно́ (гл.) пад уплывам слова дзяру́га (гл.) або ад рэ́дкі (гл.). Паводле Карскага (2–3, 33), — перастаноўкай складоў з дзяруга (< драць, гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пла́хта1 ’жаночае адзенне тыпу спадніцы з дзвюх сшытых да палавіны полак’ (ТСБМ), ’вялікая хустка’, посцілка’ (Сл. ПЗБ), ’бялізна’ (Бес.), ’пялёнкі’ (Федар. 6), ’дзяруга’ (Бес.). Укр. пла́хта ’спадніца, сшытая да палавіны’, ’хустка’, ’прасціна’, ’палатно’; рус. пла́хта ’від спадніцы’, ’хустка, вышываная золатам’; ’мяшок з грубай тканіны’, ’валасяніца’; польск. płachta, płachcia ’кавалак грубага палатна’, ’від прасціны’, ’посцілка’, ’хустка’, ’тоўстая хустка, плед’, палаб. ploxtă ’абрус, прасціна’; н.- і в.-луж. płachta ’прасціна’, ’ветразь’, ’экран’, ’посцілка’: чэш. plachta ’брызент, тэнт па фуры’, ’ветразь’, славац. plachta ’тс’, ’прасціна’, ’занавеска’, славен. pláhta ’навес, тэнт’, ’гунька’, ’дзяруга’, серб.-харв. пла̏хта ’абрус’, ’прасціна’, ’чахол на мэблю’. Прасл. *plaxъta, першаснае значэнне якога цяжка вызначыць (Банькоўскі, 2, 614) — ’кавалак грубага палатна’ (?), — звязана генетычна з пла́ха, пласкі і з плашч (Міклашыч, 248; Ільінскі, ИОРЯС, 20, 3, 112; Брукнер, 419; Фасмер, 3, 276; Бязлай, 3, 46). Булыка (Лекс. запазыч., 110) ст.-бел. плаха ’палатно’ адносіць да запазычанняў са ст.-польскай мовы — няма падстаў. Сюды ж: пла́хта устаўная частка крыла ў млыне — шчыт з тонкай дранкі’ (слуц., Нар. словатв.).

Пла́хта2 ў выразе: пла́хтой ’спосаб укладкі дошак для прасушкі ў выглядзе трохвугольніка — адна на адну’ (бяроз., Шатал.; Сл. ПЗБ). Да пла́ха1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)