дундзе́ць

‘грукатаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. дунджу́ дундзі́м
2-я ас. дундзі́ш дундзіце́
3-я ас. дундзі́ць дундзя́ць
Прошлы час
м. дундзе́ў дундзе́лі
ж. дундзе́ла
н. дундзе́ла
Загадны лад
2-я ас. дундзі́ дундзі́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час дундзячы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

фурчэ́ць

‘грукатаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. фурчу́ фурчы́м
2-я ас. фурчы́ш фурчыце́
3-я ас. фурчы́ць фурча́ць
Прошлы час
м. фурчэ́ў фурчэ́лі
ж. фурчэ́ла
н. фурчэ́ла
Загадны лад
2-я ас. фурчы́ фурчы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час фурчучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

гручэ́ць

‘грукаць, грукатаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. гручу́ гручы́м
2-я ас. гручы́ш гручыце́
3-я ас. гручы́ць груча́ць
Прошлы час
м. гручэ́ў гручэ́лі
ж. гручэ́ла
н. гручэ́ла
Загадны лад
2-я ас. гручы́ гручы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час гручучы́

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

стугане́ць

‘грукатаць, бухаць, ляскатаць’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. стугане́ю стугане́ем
2-я ас. стугане́еш стугане́еце
3-я ас. стугане́е стугане́юць
Прошлы час
м. стугане́ў стугане́лі
ж. стугане́ла
н. стугане́ла
Загадны лад
2-я ас. стугане́й стугане́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час стугане́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

загруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Пачаць грукатаць. // Прагрукатаць. Тут недалёка і масток. На ім загрукатала, відаць, нехта прабег. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

греме́ть несов.

1. прям., перен. грыме́ць;

2. (звякать) бра́згаць; (грохотать) груката́ць, грукаце́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

груката́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. грукатаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Неўзабаве здалёк дайшоў гудок паравоза, а потым усё бліжэй чулася грукатанне вагонных колаў. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

груча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

Разм. Грукаць, грукатаць. Міхалка ў кузні. Малатком гручыць па жалезе. Бядуля. А ў хаце ігралі скрыпкі і бубнілі бубны, пелі і гручалі. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грукаце́ць, ‑качу, ‑каціш, ‑каціць; незак.

Разм. Ствараць грукат; грукатаць. Пыхкаючы сінім дымком, грукацелі, злосна чмыхалі на глейкім полі трактары. Бялевіч. У небе ярка ўспыхвалі маланкі, аглушальна грукацеў гром. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пагруката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; зак.

Разм. Грукатаць некаторы час. Звычайна зранку пагрукочуць жанчыны вёдрамі ля студняў, прастукоча коламі фурманка на вуліцы, прамчыцца на матацыкле які-небудзь вясковы хлопец-зух. Кухараў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)