груката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́; незак. (разм.).

Стукаць, грымець, грукаць.

|| зак. прагруката́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -качы́.

|| наз. груката́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

груката́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. грукачу́ груко́чам
2-я ас. груко́чаш груко́чаце
3-я ас. груко́ча груко́чуць
Прошлы час
м. груката́ў груката́лі
ж. груката́ла
н. груката́ла
Загадны лад
2-я ас. грукачы́ грукачы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час груко́чучы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

груката́ць несов., разг. стуча́ть; грохота́ть, греме́ть; громыха́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

груката́ць, ‑качу, ‑кочаш, ‑коча; незак.

Разм. Ствараць грукат. Пярун грукоча, высякае, Нібыта крэсівам, агні. Ляпёшкін. // Напаўняцца шумам, грукатам. Горад грукатаў, палыхаў агнём. Дудо.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагруката́ць гл. грукатаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

громыха́ть несов., разг. груката́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грохота́ть несов. груката́ць, гру́каць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грукаце́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -каці́; незак. (разм.).

Тое, што і грукатаць.

|| зак. прагрукаце́ць, -качу́, -ко́чаш, -ко́ча; -каці́.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грукаце́ць несов., разг., см. груката́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вурката́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ко́ча; незак. (разм.).

Утвараць аднастайныя пералівістыя гукі, глуха грукатаць.

Вуркатаў гром.

Машыны вуркочуць.

|| наз. вурката́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)