Кардо́н1 ’дзяржаўная граніца’ (ТСБМ), ’месца, дзе знаходзіцца лясніцкі пункт’ (Яшк.), ’граніца’. Запазычанне з польск. kordonграніца’, з франц. cordon ’вяровачка, шнур’ (ад corde ’вяроўка’) (Булыка, Запаз., 141; Фасмер, 2, 324).

Кардо́н2 ’цвёрдая і тоўстая папера’ (ТСБМ) < франц. carton, якое ў сваю чаргу з італ. cartone — Nomen augmentativum ад карта. Замена зыходнага т на д цяжка вытлумачыць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

мяжа́, -ы́, мн. ме́жы, меж, ж.

1. Вузкая палоска неўзаранай зямлі паміж двума палеткамі, участкамі, уладаннямі.

2. Пагранічная лінія паміж сумежнымі дзяржавамі; граніца.

3. перан. Норма, рубеж чаго-н. дазволенага, магчымага.

Ні ў выказваннях, ні ва ўчынках ён не дазваляў сабе пераходзіць мяжы прыстойнасці.

|| прым. межавы́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рубе́ж, -бяжа́, мн. -бяжы́, -бяжо́ў, м.

1. Тое, што і граніца (у 1 знач.).

Вадзяны р.

Зорка ахоўваць рубяжы нашай Радзімы.

У яго жыцці намеціўся новы р. (перан.).

2. Паласа зямлі, зручная або абсталяваная для вядзення баявых дзеянняў.

Абаронны р.

Выйсці на новыя рубяжы (таксама перан.: прыступіць да вырашэння новых задач).

|| прым. рубе́жны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лізе́рка ’лінія, граніца дзялянкі ў лесе’ (рагач., Сл. паўн.-зах.), рус. арл. лизёрка, бран., разан. лизирка ’вузкая прасека’ — у выніку распадабнення віру слове візірка (гл.). Тое ж і ў разан. лизирсвизир (гл. візір]).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суме́жжа ’паласа, тэрыторыя, якая мяжуецца з чым-небудзь’ (ТСБМ), суме́жны ’суседні’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Гарэц.), суме́жнік ’сусед па ўчастку’ (Выг.; кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.), су́меж ’побач, у суседстве’ (Нас.), суме́ж ’тс’ (Ласт.), ст.-бел. сумеж ’побач’ (XVI ст., Карскі 2-3, 446), сумежникъ ’бліжэйшы сусед’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. су́між ’сумеж’, суме́жжья, суме́жник, сумі́жник, сумі́жний, стараж.-рус. сумежиеграніца, пагранічча’; у іншых славянскіх мовах шмат дэрыватаў з рознымі суфіксамі, параўн., напр., чэш. soumezí, славен. soméja ’супольная граніца, мяжа’, серб.-харв. sùmeđa ’тс’, на аснове якіх Борысь (Prefiks., 123–124) рэканструюе прасл. *sǫmedʼ‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгарадзі́цца, ‑раджуся, ‑родзішся, ‑родзіцца; зак.

1. Аддзяліцца адзін ад другога якой‑н. перагародкай. Разгарадзіцца з суседам парканам.

2. Разм. Разбурыцца, знішчыцца, ліквідаваць (пра загароды, перагародкі). Вось разгарадзіцца граніца, Бо панскі лад, вер, не даўгі. Колас.

3. Разм. Абнесці загародай вялікую плошчу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м.

1. Прыстасаванне для запірання чаго-н. на ключ.

Дзвярны з.

Заперці дзверы на з.

За сямю (дзесяццю) замкамі (перан.: старанна схаваны). На замку (запёрта). Граніца на замку (перан.: надзейна абаронена).

2. Затвор агнястрэльнай зброі.

З. гарматы.

3. Спосаб змацавання частак драўляных канструкцый (спец.).

4. Верхняя злучальная частка аркі, скляпення (спец.).

|| прым. замко́вы, -ая, -ае (да 2—4 знач.; спец.) і замо́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перато́млены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ператаміць.

2. у знач. прым. Вельмі ўтомлены. Хоць ператомлены, але не спіцца, І не таму, што знікла цішыня: Перада мной дзяржаўная граніца, А там — зямля, адкуль прыйшла вайна. Прануза. «Хто? Хто? Хто?» — бухала ў грудзях Платона, аж разрывалася ператомленае сэрца. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Во́бруб ’плошча зямлі ў адным кавалку’ (КЭС). Рус. о́бруб ’дзеянне па дзеяслову абрубіць; калодзежны зруб’, укр. обру́б ’асобны кавалак зямлі, участак’, польск. obrąb, obręb ’абмежаваная тэрыторыя, участак, граніца’, в.-луж. wobrub ’край, абрубка адзежы’, чэш. obruba, серб.-харв. òbrub(a) ’край адзежы, кашулі’; ’нізкая каменная агароджа калодзежа’. Да абрубіць. Параўн. абрубак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рубе́ж, рубяжа, м.

1. Граніца паміж чым‑н., мяжа чаго‑н. Станьце ж вы, хмаркі, над рубяжамі Нашых палеткаў, шнуроў. Колас. Вакол вёскі акопы, дзоты, драты. Ад усходу, звыш гэтага — вадзяны рубеж — спакойная, але глыбокая рэчка Вуша. Брыль. // перан. Грань, якая аддзяляе што‑н. адно ад другога. Той памятны вечар з’явіўся як бы нейкім рубяжом у жыцці Наташы. Краўчанка. На рубяжы лета і восені кароткая яшчэ ноч. Каваль. // перан. Вышэйшая, крайняя ступень чаго‑н.; мяжа. На загрузку самазвала патрабавалася паўмінуты. Гэта добра і многія лічылі гэта рубяжом. Лукша.

2. Дзяржаўная граніца. Савецкія Узброеныя Сілы зорка ахоўваюць свяшчэнныя рубяжы нашай Радзімы, стваральную працу будаўнікоў камунізма. «Звязда».

3. У вайсковай справе — лінія абаронных збудаванняў. Абаронны рубеж. □ Да вечара было адваявана паўгорада, уступлены рубеж быў вернуты, падпалкоўнік паспакайнеў. Мележ. // Лінія размяшчэння агнявых кропак. Агнявы рубеж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)