грані́ца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. грані́ца грані́цы
Р. грані́цы грані́ц
Д. грані́цы грані́цам
В. грані́цу грані́цы
Т. грані́цай
грані́цаю
грані́цамі
М. грані́цы грані́цах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023)

грані́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Лінія, якая раздзяляе тэрыторыі сумежных дзяржаў.

Дзяржаўная г.

За граніцай — у замежных дзяржавах.

За граніцу — у замежныя дзяржавы.

3-за граніцы — з замежных дзяржаў.

|| прым. грані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грані́ца ж.

1. (между государствами) грани́ца;

2. мат. преде́л м.;

за ~цу — за грани́цу;

за ~цай — за грани́цей;

з-за ~цы — из-за грани́цы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грані́ца, ‑ы, ж.

1. Прыродная або ўмоўная лінія, якая раздзяляе два сумежныя ўчасткі зямлі, дзве адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі і пад.; мяжа. Рэчка паўставала перада мной не толькі як граніца сенажацей двух калгасаў, а як нейкая своеасаблівая мяжа паміж двума светамі: цяжкім мінулым і шчаслівым сённяшнім днём. Шуцько. // Лінія, якая раздзяляе тэрыторыі дзвюх дзяржаў. Дзяржаўная граніца. □ Цяпер мяне кліча Радзіма, І я на граніцу іду. Панчанка.

2. Мера дазволенага; край, рубеж. Аўгіння жартаваць жартавала, але граніц у сваіх дурасцях не пераступала. Колас.

•••

За граніцай — у замежных дзяржавах.

За граніцу — у замежныя дзяржавы.

З-за граніцы — з замежных дзяржаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грані́ца ж разм Grnze f -, -n;

дзяржа́ўная грані́ц Statsgrenze f;

парушэ́нне грані́цы Grnzverletzung f -, -en;

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Грані́цаграніца’, ’мяжа’ (БРС, Шат., Касп.). Рус. грани́ца, укр. дыял. грани́ця. Прасл. *granica, вытворнае ад *granь ’вугал, насечка, грань’. Гэта апошняе паходзіць з праформы *ghrō‑n‑ (агляд форм у слав. мовах гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 104–106, які мяркуе, што асабліва трэба звярнуць увагу на значэнне ’галінка’, што дае магчымасць тлумачыць паходжанне гэтай асновы ад і.-е. *ghrē‑: *ghrō‑, *ghǝ‑ ’расці’). Гл. яшчэ Фасмер, 1, 452–453; Слаўскі, 1, 339–340; Бернекер, 1, 346; Шанскі, 1, Г, 160.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

граніца, мяжа, рубеж, кардон (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

грані́ца

1. Лінія ў выглядзе вузкай палоскі зямлі, дзірваністай броўкі або разоры, якая падзяляе два сумежныя ўчасткі (Віц. Касп., Нясв., Рэч., Слаўг.).

2. Пратаптаны след на сенажаці ў час касавіцы паміж участкамі, на полі ў час уборкі; мяжа паміж калгаснымі лясамі (Слаўг.).

3. Умоўная мяжа паміж зямельнымі абшарамі вёсак (Слаўг., Стол.).

4. Сцежка або дарожка на мяжы (Слаўг.).

5. Дзяржаўны рубеж (БРС).

6. Града, ляха (Віц., Пол.).

пас. Грані́ца каля в. Рэкта Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

ГРАНІ́ЦА ДЗЯРЖА́ЎНАЯ,

мяжа дзяржаўная, лінія, якая вызначае межы дзяржаўнай тэрыторыі. Устанаўліваецца на падставе пагаднення паміж сумежнымі дзяржавамі пры дапамозе дэлімітацыі граніц з наступнай дэмаркацыяй граніц. Граніцы дзяржаўныя марскія аддзяляюць тэрытарыяльныя воды дзяржавы ад адкрытага мора ці ад тэр. вод інш. дзяржаў.

т. 5, с. 407

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

грані́чны, -ая, -ае.

1. гл. граніца.

2. Максімальны, найвышэйшы, крайні.

Гранічная хуткасць.

Гранічная сціпласць.

|| наз. грані́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)