піра́т, ‑а, М ‑раце, м.

Марскі грабежнік, разбойнік. Часы марскіх піратаў скончыліся тысячу гадоў назад, а касмічных наогул не было. Шыцік. // перан. Разм. Пра таго, хто паводзіць сябе як грабежнік. Венгерскія арнітолагі ўзяліся дапамагчы сялянам зберагчы пасевы і вінаграднікі ад паветраных піратаў. Матрунёнак.

[Грэч. peirates.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налётчык, ‑а, м.

Той, хто займаецца налётамі; грабежнік. Злавіць налётчыка. // перан. Пра таго, хто робіць налёты з мэтай ваеннага захопу, прыгнёту; агрэсар. Фашысцкія налётчыкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налётчик налётчык, -ка м.; (грабитель — ещё) грабе́жнік, -ка м., рабаўні́к, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разбо́йнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які займаецца разбоем; грабежнік.

2. Свавольнік, балаўнік, нягоднік (звычайна ў звароце; разм., жарт.).

Ах, р., што ты робіш!

|| ж. разбо́йніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. разбо́йніцкі, -ая, -ае (да 1 знач.) і разбо́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Гайдама́к ’гайдамак’ (БРС), гайдама́ка ’разбітны чалавек, гуляка, п’яніца’ (Нас., Мал.), гайдама́чыць ’весці марнатраўнае жыццё’, ’мантачыць’ (Нас.). Рус. гайдама́к. Запазычанне з укр. гайдама́ка, а гэта з тур. hajdamakграбежнік’. Гл. Фасмер, 1, 383 (там і іншая літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рабаўні́к, ‑а, м.

Той, хто рабуе каго‑, што‑н.; грабежнік. Ці ён які рабаўнік, ці злыдзень, навошта б спыняць яму гэтага мірнага таўстуна, настаўляць на яго пісталет, тым болей рабаваць, калі б не фашызм, не вайна, не палон з тысячамі пакут і зняваг. Быкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гад, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Змяя, гадзюка. [Бусел] ляціць з небасхілу, нішчыць гадаў гатовы... Дубоўка.

2. Разм. лаянк. Пра агіднага, шкоднага чалавека. Ота зірнуў на гаспадара, як на гадзюку, і спакойна сказаў: — Гад! Гнілая калода! Бядуля. Вораг ёсць вораг: грабежнік і кат, Не вер яму, гаду. Колас.

•••

Гад печаны — тое, што і гад (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ры́цар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У сярэдневяковай Еўропе: феадал, які належаў да ваенна-землеўладальніцкага саслоўя, а таксама цяжкаўзброены воін, які знаходзіўся ў васальнай залежнасці ад свайго сюзерэна.

Р. журботнага вобраза (пра Дон-Кіхота, героя рамана Сервантэса). Р. без страху і дакору (перан.: пра смелага, ва ўсім бездакорнага чалавека; высок.). Р. плашча і кінжала (перан.: тайны грабежнік і забойца; кніжн.).

2. перан. Самаадданы, высакародны чалавек (высок.).

Р. рэвалюцыі.

|| прым. ры́царскі, -ая, -ае.

Рыцарскія даспехі.

Р. ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

разбойнік, рабаўнік, грабежнік, пагромшчык, драпежнік, бандыт, марадзёр, пірат; бандзюк, граміла (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Таць1 рэдкае ’злодзей’: таць начны (слаўг., Бел. лекс., 168), ст.-бел. тать ’злодзей’ (Ст.-бел. лексікон), ’злодзей, рабаўнік’ (1440 г., КГС), сюды ж татьба, татба ’крадзеж, рабаўніцтва’ (1398 г.), ’грашовы штраф за разбой’ (Ст.-бел. лексікон, КГС). Параўн. укр. тать ’злодзей’, татьба́ ’крадзеж, рабаўніцтва’, рус. тать, стараж.-рус. тать ’злодзей, грабежнік’, н.-луж. taś, серб.-харв. та̑т, славен. tȃt ’тс’, tȃtba ’крадзеж’, ст.-слав. тать ’злодзей’. Прасл. *tatь звязваюць з *taiti ’таіць’, роднаснае ст.-ірл. tāid ’злодзей’, грэч. τητάω ’пазбаўляю’, ст.-інд. tāyúḥ ’злодзей’, хец. tajezzi, tajazzi ’крадзе’ (Фасмер, 4, 28; Шустар-Шэўц, 1500; Скок, 3, 434–435; Огледна. св., 71; Бязлай, 4, 156; ЕСУМ, 5, 528), гл. таіць.

Таць2 ’раставаць’ (пух., З нар. сл.). Параўн. чэш. tát, в.-луж. tać ’раставаць, пераходзіць у вадкі стан’. Інфінітыў на базе кораня ў прасл. *ta‑ja‑ti ’тс’ < і.-е. *tã‑ ’тс’ (Махэк₂, 637; Шустар-Шэўц, 1494). Гл. та́яць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)