ры́цар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. У сярэдневяковай Еўропе: феадал, які належаў да ваенна-землеўладальніцкага саслоўя, а таксама цяжкаўзброены воін, які знаходзіўся ў васальнай залежнасці ад свайго сюзерэна.
Р. журботнага вобраза (пра Дон-Кіхота, героя рамана Сервантэса). Р. без страху і дакору (перан.: пра смелага, ва ўсім бездакорнага чалавека; высок.). Р. плашча і кінжала (перан.: тайны грабежнік і забойца; кніжн.).
2. перан. Самаадданы, высакародны чалавек (высок.).
Р. рэвалюцыі.
|| прым. ры́царскі, -ая, -ае.
Рыцарскія даспехі.
Р. ўчынак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)