грабе́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, хто займаецца грабяжом.

|| ж. грабе́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. грабе́жніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грабе́жнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. грабе́жнік грабе́жнікі
Р. грабе́жніка грабе́жнікаў
Д. грабе́жніку грабе́жнікам
В. грабе́жніка грабе́жнікаў
Т. грабе́жнікам грабе́жнікамі
М. грабе́жніку грабе́жніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

грабе́жнік м. граби́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

грабе́жнік, ‑а, м.

Той, хто займаецца грабяжом; рабаўнік. За адну ноч узброеныя абрэзамі невядомыя грабежнікі зрабілі налёт на двух фінагентаў і адабралі ў іх каля шасці тысяч рублёў. Паслядовіч. // Разм. Вымагальнік, абірала. Вінаваты ў няведанні рабочымі законаў не столькі самі рабочыя, колькі іх эксплуататары (‑грабежнікі), якія валодаюць усёй уласнасцю, жывуць чужой працай. Ленін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

грабе́жніцкі, -ая, -ае.

1. гл. грабежнік.

2. Які прыводзіць да разарэння.

Грабежніцкая вайна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

грабе́жніца, ‑ы, ж.

Жан. да грабежнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

га́нгстар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Бандыт, грабежнік.

Гангстары Нью-Ёрка.

Гангстары пяра (перан.).

|| прым. га́нгстарскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налётчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Грабежнік, той, хто займаецца налётамі (у 3 знач.).

|| ж. налётчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

граби́тель грабе́жнік, -ка м., рабаўні́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

рабаўні́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Той, хто рабуе каго-, што-н.; грабежнік.

|| ж. рабаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. рабаўні́цкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)