загайда́цца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і заго́йдацца 1, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Гайдаючыся, стаміцца, абяссілець. Загайдацца на арэлях.

загайда́цца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і заго́йдацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць гайдацца, гойдацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разгайда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца і разго́йдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Пачаць моцна гайдацца (гойдацца), хістацца з боку ў бок або ўніз і ўверх. Лодка разгойдалас’я. □ У дняпроўскіх хвалях, бы ў калысцы, Разгайдалася хмурынак бель. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пацу́паць ’падрабіць зубамі’ (А. Усціновіч, вусн. паведамл.). Да па‑ і + цупаць, апошняе — гукаперайманне, параўн. дзятл. цу́паццагойдацца’ (Сцяшк. Сл.), чэш. eupati /dupatif Vupati ’чаканіць крок’, славен. cipati ’цяжка ступаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маската́ць ’стукаць, шумець’ (смарг., Сцяшк. Сл.), драг. по‑москота́тэ посу́док ’з шумам паразбіваць посуд’ (КЭС). Відавочна, балтызм. Параўн. літ. maskatúoti ’шавяліцца, дрыжэць, трэсціся; гойдацца, хістацца; махаць, размахваць’, ’рабіць рухі рукамі; хуценька бегчы’, ’балбатаць’, ’гарэзіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лягу́шкацца ’гушкацца’ (зэльв., Сцяшк. Сл.). У выніку кантамінацыі лексем ⁺ляга́цца ’калыхацца, гайдацца’ (параўн. арханг., наўг., валаг. лягаться ’тс’) і гу́шкаццагойдацца’. Лексема ляга́цца ’хістацца’ з’яўляецца роднаснай з чэш. líhati ’рухаць, шавяліць’, літ. lingúoti ’калыхаць’ і г. д. Гл. ля́га1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разгайда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае і разго́йдаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Рухаючыся туды-сюды, прымусіць гайдацца (гойдацца). Разгайдаць маятнік. □ Тут адразу ўзняўся вецер, Разгайдаў шырокі Сож. Кірэенка.

2. Гайдаючы (гойдаючы) каго‑, што‑н., надаць яму сілу інерцыі для кідання, штуршка і пад. Разгайдаць за рукі-ногі і кінуць у ваду.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хістацца, вагацца, гайдацца, гойдацца, пагойдвацца, ківацца, качацца, калыхацца, пакалыхвацца; калывацца, зыбацца, вахтацца (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Пала́ць1 ’гарэць яркім полымем; ярка свяціцца’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Шат., Касп., ТС, Сл. ПЗБ). Польск. połać ’тс’, чэш. plapolati ’гарэць, палымнець’. Роднасныя паліць, полымя (гл.). Гл. таксама Махэк₂, 429 і наст.

Пала́ць2 ’ачышчаць абмалочанае або абтоўчанае зерне ад мякіны і пылу пры дапамозе маленькіх начовак’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Шат., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, Шн., Мат. Гом.), пола́ць (Выг.), пало́ць ’тс’ (Нар. лекс.). Рус. пола́ть, пола́ю ’веяць зерне’, укр. пала́ти ’тс’, польск. pałać, opalać ’веяць’, в.-луж. płoć, płoju ’тс’, н.-луж. hopałka ’веялка’, славац. opalať ’веяць зерне; махаць, калыхацца, гойдацца’, славен. pláti, poljem ’хістаць, калыхаць’. Махэк (429) адрознівае ў прасл. polti, poljǫ (параўн. славен. і луж. формы) і palati, palajǫ. Роднаснымі лічацца палова, палоць (Фасмер, 3, 307), а таксама літ. pìlti, pilù ’ліць, сыпаць’ з іншым вакалізмам (гл. Траўтман, 213). Аб бел. слове гл. яшчэ Выгонная, Лекс. Палесся, 80.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляле́яць, леле́іць ’калыхацца, развівацца’, ’пялегаваць, песціць, шкадаваць’ (Яруш., Зянк.) і сцягненыя формы: ляле́цца ’калыхацца, мільгацець’ (шаркаў., Ант.), ляле́ць, леле́ць, ляліе́ці, лілі́ты ’песціць, суцяшаць’, ’калыхацца, хвалявацца, пералівацца, зіхацець, адбліскваць (пра водную паверхню)’; ’калыхацца (пра збожжа, траву)’, ’квітнець’ (Мал., Гарэц., Федар. 7, Маш., Др.-Падб., Доўн.-Зап. 1, П. П.), ’выйсці з берагоў’ (Бір. дыс.), ’чырванець (пра рану)’ (лід., Сл. ПЗБ). Укр. лелі́яти, рус. леле́ять ’тс’, арх. ля́леть, ст.-рус. лелѣяти ’калыхаць (на хвалях)’, ’песціць, пялегаваць’, ’ахоўваць, сцерагчы’, ’услаўляць, хваліць’; ст.-польск. lelejać (się) ’тс’, lelejanie, lelejenie ’хваляванне (мора)’, велікапольск. lelać ’песціць, калыхаць, забаўляць’, каш. lelac są lelå ’заляцацца, увівацца’, ст.-чэш. leleti sě ’хвалявацца, калыхацца’; серб.-харв. лелѐјати, лељѐати, леlíjati, léljati, lélati (se), lilati (se), лелу̀јати се ’калыхаць, хвалявацца (аб збожжы), макед. лелам, лелеам, леле (се), лела ’калыхаць, развявацца, лунаць’, балг. лелея, лелям, лелеям се ’калыхаць, песціць, няньчыць (дзіцё)’. Прасл. lelěti (), lelějati () ’калыхаць, гойдацца’, ’хваляваць’, якія ўзніклі з гукапераймальнага рэдуплікаванага выразу le‑lē‑ (з дзіцячай мовы) са значэннем паўтарэння дзеяння, руху туды-сюды, руху пры гайданні. Роднаснае да літ. leliúoti ’закалыхваць дзіцё, прысыпаць яго, прыспеўваючы’, lèliuo ’песціць’, лат. leluôt ’тс’. Палес. ліла̌́ты можа ўзыходзіць таксама да прасл. lilʼati (), lʼulʼati (гл. Трубачоў, Эт. сл., 14, 108; 15, 100–102; Міклашыч, 172; Бернекер, 1, 699; Развадоўскі, Wybór, 2, 173; Буга, Rinkt., 1, 452; Фасмер, 2, 479; Слаўскі, 4, 138–139; Скок, 2, 287; БЕР, 3, 355; Курціна, Этимология–76, 23). Зянькевіч (O uroczyskach і zwyczajach…, 1852, 50) памылкова выводзіць лексему лялеяць са ст.-грэч. λαλέω ’гавару’, ’балбачу, шчабячу’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)