Карча́га 1 ’пень, вывернуты з карэннем, корч’ (ТСБМ), да корч з прадуктыўным ва ўсходнеславянскіх мовах суфіксам ‑ага (SP, 1, 64).
Карча́га 2 ’амфара, гляк’ (ТСБМ) ’плецены сасуд з саломы, які мае форму караткашыйнага графіна’ (Касп., Нік. Очерки), укр. корчага ’сасуд з вузкім горлам’, рус. корчага, ст.-рус. кърчага, ст.-слав. кърчагъ, чэш. křčah, балг. кърчаг, серб.-харв. кр̀чаг. Прасл. kъrčaga можна тлумачыць як вытворную ад kъrkъ ’шыя’ і суфікса (j)aga‑ ’сасуд, які мае горла’ (параўн. назву сасуда гарлач) (Трубачоў, ЭИРЯ, 2, 1962, 39). Гэта версія мае яўныя перавагі перад версіяй аб цюрскім паходжанні слова (тур. korčak ’кішка, мех, бурдзюк’) (Фасмер, 2, 341).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
трус 1, ‑а, м.
Невялікі хатні грызун сямейства заечых. Сапраўды, Томі ўбачыў тут цэлую стайку трусоў, якія выбраліся, відаць, з-пад дому і разбрыліся, разбегліся па ўсяму саду. Лынькоў. // Футра гэтага грызуна.
•••
Ангорскі трус — асобая парода хатніх грызуноў — трусоў з доўгай мяккай поўсцю.
трус 2, ‑у, м.
Разм. Ваганне зямлі, землетрасенне.
трус 3, ‑а, м.
Разм. Чалавек, які лёгка паддаецца начуццю страху; баязлівец. На ўсё сяло найбольшым трусам быў Мікола Гляк. Такога палахлівага і баязлівага чалавека, як ён, цяжка знайсці. Колас. Трус заўсёды радуецца смерці героя, магчыма, лічыць гэта за перамогу сваёй трусасці над адвагай і мужнасцю. Шамякін. Вось гэтага і баяцца тыя, хто крохкі вераю, ломкі духам; замест таго, каб ісці і весці за сабой другіх — яны, трусы, малаверы, драбнадушцы — чакаюць. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ляк 1, лек ’спуд, спалох, перапуд’, ля́кі, ля́кы, ле́кэ ’жахі, пярэпалахі’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Нар. Гом., Ян., Клім., Бяльк.; малар., Нар. лекс.). Укр. ляк; рус. паўд.-зах. ляк (Даль), польск. lęk, чэш. lek, славац. ľak. Паўн.-слав. Да ляка́ць (гл.).
Ляк 2 ’сургуч’ (Гарэц., Нас.; мін., КЭС). Запазычана з польск. lak ’мешаніна розных смалістых рэчываў, якая ўжывалася для запячатвання лістоў, якое з ням. Lack ’тс’, ’расліна Cheirantus’ < італ. lacca < с.-лац. laca < араб. lakk < перс. lak (Брукнер, 289; Слаўскі, 4, 29).
Ляк 3 ’селядцовая жыжка’ (віц., Шн. 3; Сцяшк., ТС). Запазычана з польск. lak, параўн. тыкоцінск. lak ’вадкасць з селядцоў у бочках’, каш. lok ’вада з мяса або з рыб’, якія з с.-н.-ням. lake ’селядцовая жыжка’ > ням. Lache ’лужа’ (Брукнер, 289; Слаўскі, 4, 30). Сюды ж бел. гродз. ляк ’квашаніна’ (Сцяшк.).
Ляк 4 ’глыбокі гліняны гаршочак’ (Сцяшк.; гродз., Сцяц. Словаўтв.). Да гляк (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)